У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 84 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

90.1%CHINA CHINA
6.2%UNITED STATES UNITED STATES
1.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
0.6%CANADA CANADA
0.4%BELARUS BELARUS
0.3%GERMANY GERMANY
0.2%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага
Азначнік матэрыялу
У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага
Зварот клуба
Усе старонкі

 

Беларусы Вільні сёння, 19 сакавіка, ушанавалі памяць кіраўніка вызваленчага паўстання 1863-64 гадоў, нацыянальнага героя Беларусі Касуся Каліноўскага.У гэты дзень, усе тыя беларусы, якім не абыякава асоба Кастуся Каліноўскага, а таксама лёс Беларусі, сабраліся на Лукішскай плошчы ля крыжа, які ў мясцовых беларусаў асацыюецца з месцам памяці нашага героя.

 

 

 

 

 

Як лічаць многія, менавіта на гэтым месцы Кастусь Каліноўскі адышоў у нябесную Беларусь. Акцыя па ўшанаванні памяці распачалася прамовай Артура Яўмена, які нагадаў пра асобу Кастуся Каліноўскага і аб яе значэнні ў гісторыі Беларусі.

 

 

 

Затым, сабраўшыяся рушылі калонай да таго месца, дзе царскія карнікі адымалі жыццё тых, хто змагаўся за волю і незалежнасць сваёй зямлі.

 

 

 

 

Там ускалалі кветкі і запалі знічы.

 

 

 

 

 

 

 

Затым калона рушыла на гару Гедыміна, дзе, хутчэй за ўсё, быў пахаваны Кастусь Каліноўскі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Царскія карнікі баяліся, што магіла Каліноўскага стане месцам пілігрымак і пакланення ўсіх, хто не згодны з іх рэжымам, таму яго цела ўпотай аднеслі на гару Гедыміна, дзе тады размяшчаўся расейскі ваенны гарнізон і там закапалі. Але памяць народа была вышэйшай за царскія таямніцы і забароны. Людзі змаглі даведацца, дзе акупанты закапалі цела таго, хто ахвяраваў сваім маладым жыццём, каб і беларусы змаглі быць вольнымі і незалежнымі.

 

 

 

 

 

Шэсце завяршылася ўскладаннем кветак і запаленняў знічаў на тым месцы, дзе хутчэй за ўсё і спачывае нацыянальны героў беларускага народа.

 

 

 

 

 

 

 

 

Алесь Адамковіч.

 

Здымкі Зміцер Віленскі.


Зварот да грамадства Беларусі

 

21 студзеня 2013 г. спаўняецца 175 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага. У студзені лютым гэтага ж года спаўняецца 150 гадоў з пачатку паўстання 1863 г. у Польшчы, Беларусі і Літве.

Заслугі Кастуся Каліноўскага перад  рэвалюцыйным рухам і беларускай культурай неаспрэчныя.

У яго дзейнасці знайшлі ўвасабленне найбольш рэвалюцыйныя тэндэнцыі паўстання 1863 г. Як правадыр і тэарэтык рэвалюцыйнай дэмакратыі ён увайшоў у гісторыю грамадскай думкі і рэвалюцыйнага руху Беларусі. Дзейнасць К.Каліноўскага трэба разглядаць як адну з найбольш смелых і нязменных спроб ажыццявіць на практыцы і ўвасобіць у жыццё рэвалюцыйныя праграмы М.Г.Чарнышэўскага, М.А.Дабралюбава і А.І.Герцэна.

Веліч К.Каліноўскага ў тым, што ён выступіў выразніка і непахісным абаронцам інтарэсаў прыгнечанага і бяспраўнага сялянства, прысвяціўшы гэтай высакароднай мэце незвычайны талент мысліўца, публіцыста і рэвалюцыянера. Ён не толькі здолеў узняцца да прызнання неабходнасці народнай рэвалюцыі, як сродку карэннай перабудовы грамадства, але і заклікаць беларускіх сялянаў на барацьбу і звяржэння царскага самаўладства.

Вялікая заслуга К.Каліноўскага ў тым, што яго дзейнасць стала прыкладам абуджэння нацыянальнай і сацыяльнай свядомасці. Ён унёс прыкметны ўклад у фарміраванне беларускай літаратурнай мовы, стаў творцам беларускай рэвалюцыйнай публіцыстыкі, прыкладам беларускай дэмакратычнай прэсы, быў выдаўцом першай газеты на беларускай мове. Ён стварыў першае ў гісторыі былой Расейскай імперыі рэвалюцыйнае выданне для працоўных мас, для сялянства – нелегальную газету “Мужыцкая праўда”. З імем К.Каліноўскага звязана самабытная старонка ў гісторыі беларускай паэзіі.

Веліч К.Каліноўскага і ў тым, што свой кароткі жыццёвы шлях ён пражыў як сапраўдны герой. Ён уражваў паплечнікаў, сучаснікаў і, нават, сваіх ворагаў такімі якасцямі як выключная мужнасць, стойкасць, смеласць, воля, беззапаветная адданасць ідэалам вызваленчай барацьбы, непахісная ўпэўненасць у перамозе народнай справы. Незвычайныя асабістыя якасці К.Каліноўскага, як і іншых герояў паўстання 1863 г., паслужылі прыкладам для выхавання наступных пакаленняў барацьбітоў з самадзяржаўем.

Паўстанне ў Польшчы, Беларусі і Літве паказала Еўропе, што ідэі рэвалюцыйнага руху непарыўна звязаны з імкненнямі народных масаў да сацыяльнай справядлівасці.

Вялікая роля, якую адыграў К.Каліноўскі ў паўстанні 1863 г., яго патрыятызм, самаахвярнасць і самаадданасць заслугоўвае ўшанавання.

Мы прапануем:

1.     Стварыць музей паўстання 1863 г. у г. Мінску, ці ў бліжэйшым зручным месцы каля г. Мінска (напрыклад, у вёсцы Плябань Маладзечанскага раёна каля чыгуначнай станцыі Уша, дзе пахаваны паўстанцы  1863 г. на чале з кіраўніком атрада Юльянам  Бакшанскім).

2.     Стварыць музей К.Каліноўскага на яго радзіме ў г.п. Свіслач

3.     Паставіць помнікі  К.Каліноўскаму ў Мінску, Гродне і г.п. Свіслач

4.     Паставіць мемарыяльныя дошкі на месцах актыўных дзеянняў паўстанцаў

5.     Вызначыць месца для ўстаноўкі камяня паўстанцаў, як сімвалічнага знака ўсім дзеячам паўстання 1863 г.

6.     Выдаць энцыклапедычны даведнік “Кастусь Каліноўскі”

 

Сябры клуба “Спадчына”
 

Наш люстрадзён

<<  Ліпеня 2022  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Ліпеня 2022  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Банеры