“Раскрылі крылы музы” ў Старых Дарогах

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 496 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
“Раскрылі крылы музы” ў Старых Дарогах

Галоўнай жыцьцёвай мэтай не так даўно адыйшоўшага ад нас у Вечнасьць знакамітага беларускага калекцынэра, кіраўніка культурна-асьветнага клуба “Спадчына” Анатоля Яўхімавіча Белага было адраджэньне гістрачнай памяці беларускага народа праз ушанаванне тытанаў і герояў Беларусі мастацкімі сродкамі жывапісу, графікі і скульптуры. Дзеля таго, каб гэтыя сродкі спрацоўвалі найбольш эфектыўна Анатолем Яўхімавічам была задумана нечувальная для сучаснай РБ канцэпцыя прыватнага беларускага музея. Сапраўды беларускага, як па духу, так і па зьместу. Гэта наватарскі падыход, да рэалізацыі якога столькі гадоў ішоў Белы і яго паплечнікі, выклікаў шмат пярэчаньняў прыхільнікаў “чыстага мастацтва”, а таксама тых, для каго дэфэніцыя “беларускае мастацтва” ўяўляецца надзвычай цьмянай і ненавуковай.

 

Анатоль Яўхімавіч усё жыцьцё змагаўся з гэткім недальнабачным падыходам да нацыянальнага ў выяўленчым мастацтве, даводзіў ўсім сумняваючымся, -- мастатацтвазнаўцам і зрусіфікаваным “майстрам” пэндзля, -- беларускім мастаком быць пачэсна, што для гэтага патрэбна тэматычна акунуцца ў беларускае жыцьцё ды гісторыю, глядзець на рэчаіснасьць вачамі беларуса. Ягоны музей, як частка культурнай спадчыны нашага народа, стаў своеасаблівым палігонам, на якім выпрабоўваліся культуралягічныя падыходы і прынцыпы музеіфікацыі рознабаковай мастацкай спадчыны. А таксама найбольш эффектыўнага прадстаўленьня яе сучасным прыхільнікам мастацтва – моладзі, айчыннай інтэлэгенцыі, жыхарам горада, а таксама тым, хто яшчэ не спрычыніўся да феерычнага сьвету выяўленчай творчасьці.

Адлюстраваць жыцьцё сапраўднага нацыянальнага музея, яго набыткі і падыходы да экспанаваньня лепшых твораў беларускага мастацтва – гэтую мэту паставіў Анатоль Белы не толькі ў дачыненьні да музэя, але і, у не апошнюю чаргу, інфармацыйных выданьняў – прасьпэктаў і каталёгаў. Так, А. Я. Белы добра разумеў, што без інфармацыйнай падтрымкі будзе цяжка давесьці прыхільнікам беларускага мастацтва ідэю музэя, гісторыю яго рознабаковых экспазыцый і артэфактаў. І першым інфармацыйным выданьнем такога кшталту можна лічыць даведнік “Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей Анатоля Белага”, які паслужыў арганізатарам экспазыцый ў Старых Дарогах самым добрым чынам: мінімалістычнымі выяўленчымі і інфармацыйнымі сродкамі ў ім распавядалася пра рукатворны мастацкі цуд, рэалізаваны сям’ёй Белых у гэтым правінцыйным горадзе. Але фотаздымкаў экспазіцый, помнікаў знакамітым беларусам на сядзібе музэя, рэпрадукцый мастацкіх твораў і азнаямляльны тэкст, усё ж, не поўнасцю адлюстроўвалі канцэпцыю музэя і ягоных калекцый. Таму ў Анатоля Яўхімавіч з’явілася ідэя пра больш грунтоўны католёг, які б быў прысьвечаны ягонаму глябальнаму праекту. Ты больш, што сам музей, яго калекцыі, мастацкае ўвасабленне сядзібы пастаянна папаўняліся новымі

набыткамі. Таму лагічным было стварэньне вялікага “каталога калецый прыватнага музэя А. Я. Белага ў горадзе Старыя Дарогі” з лірычнай назвай “Раскрылі крылы музы” (выдавецтва “Рыфтур”, г. Менск, 2011 г. ).

Са скрухай трэба адзначыць, што праца над каталёгам “Раскрылі крылы музы” трагічна супала з кульмінацыяй цяжкой хваробы Анатоля Яўхімавіча, якую ён пераносіў стаічна, безупынна працаваў над праектам, чым натхняў ўсіх спецыялістаў выдавецтва і дабраахвотных памочнікаў працаваць з падвойнай энэргіяй. Вынікам гэтых намаганьняў стаў грунтоўны каталёг, які прэтэндуе на адзнаку выдатнай з’явы ў айчынным мастацтве ўвогуле. Зразумець тое, у чым прыцягальнасць асобы Анатоля Белага, сутнасьць ягонага чыну на карысьць беларушчыны ва ўсіх праявах, а таксама вытокі яго змагарскага характару можна будзе з тэкстаў дачкі Святланы Белай і самога Анатоля Яўхімавіча, якімі распачынаецца літаратурная частка выдання.

А вось першае важнае візуальнае ўражаньне ад каталёга – цудоўная калекцыя медальернага мастацтва, якая сабраная А. Белым і захоўваецца ў Старых Дарогах. Гэтым зборам вельмі ганарыўся Анатоль Яўхімавіч, таму з такой любоўю і натхненьнем адлюстравана ў першым раздзеле каталёгу. Цікава, што распачынаецца яна рубрыкай “Уладары старажытнай Беларусі”, у якой прадстаўлена плакеткі з выявамі беларускіх вялікіх князёў аўтратства мастака Міколы Несьцярэўскага. Гэтая акалічнасць трохі засмуціла некаторых чытачоў: пры чым тут плакеткі да медалёў. Але справа ў тым, што гэты від дробнай пластыкі як раз і адносіцца да медальёрнага мастацтва. Так што атрымліваецца ў медальернай калекцыі А. Белага ёсць яшчэ больш рэдкі для калекцыянэраў падраздзел -- “плакеткі”...

Што ж тычыцца непасрэдна медалёў, то іх выявы, каталогавы вопіс прадстаўлена пад іншымі рубрыкамі. Тут і “Медальерная Скарыніяна”, “Нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі”, “Удзельнікі вызваленчага руху на Беларусі”, “Дзеячы беларускага нацыянальнага Адраджэньня”, “Песьняры Беларусі: Якуб Колас і Янка Купала” і шмат іншага. Чытачоў прыцягне і выява каранацыйнага медаля вялікага князя Літоўскага Аўгуста III, якая была выканана да падзеі невядомым мастаком ў XVIII стагодьдзі. Цудоўны прыклад айчыннага медальернага мастацтва! Нездарма гэты твор упрыгожвае вокладку калёга “Раскрылі крылы музы”.

Знайшлося месца ў каталозе і медалям і плакеткам, якія адлюстроўваюць выявы самых актыўных сяброў культурна-асветнага клуба “Спадчына”, а таксама медалёў, якімі па рашэнню Камітэта па Ўшанаваньню (старшыня А. Белы) адзначаліся самыя выбітная дзеячы беларускага нацыянальнага руху канца ХХ і пачатку ХХІ стагоддзяў. У каталёзе ёсьць і ўнікальныя старонкі з выдатнымі творамі, якія адлюстроўваюць гісторыю і цяперашні час старажытнага герба ВКЛ “Пагоні”, а таксама пячаткі гарадоў Беларусі, якія, ў свой час, былі адораныя Магдэбурскім правам і шмат іншых цікавых твораў беларускіх майстроў медальернай справы: Уладзіміра Мелехава, Алеся Зіменкі, Мікалая Байрачнага...

Наступным па значнасці і аб’ёму мастацказнаўчай інфармацыя трэба вылучыць раздзел каталёга пад тытулам “Выяўленчае мастацтва. Жывапіс. Графіка. Скульптура”. Сапраўды, са старонак каталёга на нас глядзяць творы шматлікіх майстроў выяўленчага мастацтва, якія пакінулі свой творчы скарб Музею выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах. Тут ёсьць рэпрадукцыі палотнаў Леаніда Шчамялёва, дынастыі мастакоў Ціхановічаў, знакамітых творцаў Барыса Заборава, Аляксандра Кішчанкі, Уладзіміра Сулкоўскага, Сямёна Геруса, Васіля Шаранговіча, Георгія Папалаўскага, Арлена Кашкурэвіча, Уладзіміра Басалыгі, Анатоля Крывенкі, які зрабіў для музэя сямейную галерэю Белых і шмат іншых палотнаў беларускіх мастакоў-сучасьнікаў.

У каталогу прадстаўлены мастацкія творы беларускіх аўтараў, якія маглі б упрыгожыць дзяржаўны музэй любога ўзроўню. Тут сустракаюцца палотны і дываны легендарнага мастака-вандроўніка Язэпа Драздовіча, графічныя працы мастакоў-эмігрантаў Віктара Жаўнеровіча, Уладзіміра Шыманца і Івонкі Сурвілы. Творчасць прадстаўнікоў заходнебеларускай мастацкай школы прадстаўлена палотнамі Пётры Сергіевіча. Своеасаблівымі і вельмі каштоўнымі рарытэтамі ўяўляюцца жывапісныя творы нашых знакамітых артыстаў і літаратараў. Маю на ўвазе адлюстрованыя ў каталозе рэдкія палотны першага Народнага артыста Беларусі Уладзіслава Галубка і Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава. Дарэчы, у музэі А. Белага створана экспазыцыя, якая прыьсвечана гэтаму сусветнавядомаму літаратару. А прадстаўленыя на ёй мастацкія творы Быкава з’яўляюцца пераканаўчай ілюстрацыяй геніяльнай унівэрсальнасці вялікага Пісьменьніка. Але пра гэта – у артыкуле аўтара гэтых радкоў, які завяршае каталог “Раскрылі крылы музы”.

Пасля азнаямленьня з новым мастацкім выданьнем, якіх не так шмат зараз выдаецца ў Беларусі, можна можна пашукаць адказ на пытанне: чым зверне ўвагу беларусаў каталёг музэя Анатоля Белага? Перш за ўсё тым, што само выданьне – твор друкарскага мастацтва, які трэба гартаць і атрымліваць эстэтычную асалоду, а потым самому імкнуцца наведаць музей і “ўжывую” пабачыць тое, пра што ідзе размова на ягоных старонках. Безумоўна, апошняе выданне – каталёг “Раскрылі крылы музы”, да якога спрычыніўся Анатоль Яўхімавіч Белы, ягоная сям’я і паплечнікі, не пакіне чытачоў абыякавымі да лёсу беларускага мастацтва, надасьць новы імпульс цікаўнасці мастакоў, мастацтвазнаўцаў і праста аматараў жывапісу да мінуўшчыны і сучаснасці беларускага выяўленчага мастацтва разнастайных жанраў.

 

Анатоль Мяльгуй

 

Наш люстрадзён

<<  Красавіка 2022  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Красавіка 2022  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Банеры