Анатоля Белага няма, але ягоны музэй у Старых Дарогах працуе і папаўняецца

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 798 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Анатоля Белага няма, але ягоны музэй у Старых Дарогах працуе і папаўняецца

10 сьнежня споўнілася б 76 гадоў рупліўцу беларушчыны, кіраўніку клюбу «Спадчына», стваральніку прыватнага музэю беларускага выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах Анатолю Беламу.

10 сьнежня споўнілася б 76 гадоў рупліўцу беларушчыны, кіраўніку клюбу «Спадчына», стваральніку прыватнага музэю беларускага выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах Анатолю Беламу.
У лістападзе гэтага году выйшла кніга ўспамінаў пра Анатоля Белага «Жыцьцё ў імя Бацькаўшчыны». Кнігу надрукаваў прыватны выдавец Віктар Хурсік, яна складаецца з трох частак. Першая — артыкулы, прысьвечаныя Анатолю Беламу і яго музэю ў Старых Дарогах, якія друкаваліся цягам апошніх 20 гадоў. Другая частка называецца «Музэй: і памяць, і помнік» і ўтрымлівае водгукі наведнікаў музэю. Трэцяя частка — успаміны пра Анатоля Белага, вершы, прысьвечаныя яму Рыгорам Барадуліным, Віктарам Шніпам, Яўгенам Гучком.

Вокладка кнігі ўспамінаў пра Анатоля Белага «Жыцьцё ў імя Бацькаўшчыны»

Дачка Анатоля Белага Сьвятлана апавяла Свабодзе, што музэй Анатоля Белага працягвае сваю працу ў Старых Дарогах:
«Каб наведаць музэй, трэба патэлефанаваць, і ў той жа дзень для наведнікаў будзе праведзеная экскурсія. Музэй пастаянна наведваюць — школьнікі, настаўнікі, студэнты, замежнікі».

Анатоль Белы каля музэю

Музэй у Старых Дарогах папаўняецца новымі творамі. У прыватнасьці на прэзэнтацыі кнігі пра Анатоля Белага мастак Аляксандар Зіменка падарыў музэю мэдаль Францішка Скарыны, а Уладзімер Мелехаў — дошку, прысьвечаную Ларысе Геніюш, якую ў 2010 годзе не ўдалося павесіць у Ваўкавыску, на доме, дзе жыла паэтэса.
Гэтай восеньню ў музэі Анатоля Белага ў Старых Дарогах быў створаны новы разьдзел, прысьвечаны Старадароскаму раёну, дзе сярод іншых экспанатаў вісіць старажытная мапа Старадарожчыны 18-га стагодзьдзя. У сям’і Анатоля Белага зазначаюць, што апошнім часам вырасла цікавасьць да музэю з боку мясцовых жыхароў, менчукоў, гасьцей зь іншых рэгіёнаў. Толькі нядаўна тут была вялікая група настаўнікаў гісторыі са школаў Старадароскага раёну, тыдзень таму музэй наведала 40 школьнікаў Старадароскай сярэдняй школы нумар 2.

Экспазыцыя музэю

Куток Васіля Быкава ў Старадароскім музэі Анатоля Белага

Экспазыцыя Барыса Кіта ў музэі

Партрэт Кастуся Каліноўскага ў музэі Белага. Аўтар Мікалай Апіёк

Анатоль Белы — вядомы навуковец і калекцыянэр, заснавальнік Менскага гарадзкога культурна-асьветніцкага клюбу «Спадчына» і Старадароскага музэю выяўленчага мастацтва.
Анатоль Белы. Партрэт Анатоль Белы. Партрэт Анатоль Белы нарадзіўся 10 сьнежня 1939 году ў Старых Дарогах (Менская вобласьць). У 1967 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Быў сябрам Саюзу мастакоў Беларусі, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, удзельнікам устаноўчых зьездаў БНФ і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Сабраў вялікую калекцыю твораў жывапісу, графікі, мэдальернага і дэкаратыўнага мастацтва (каля трох тысяч адзінак). На аснове сваёй калекцыі ў 1990 годзе заснаваў, а ў 1999-м адкрыў у сваёй сядзібе ў Старых Дарогах прыватны музэй выяўленчага мастацтва. Сёньня ў музэі чатыры будынкі і восем заляў, у якіх экспануецца каля 1.700 твораў.
Дзякуючы намаганьням Белага ў дворыку БДУ ўстаноўлены шэраг помнікаў выбітным дзеячам нацыянальнай культуры — Эўфрасіньні Полацкай, Кірылу Тураўскаму, Міколу Гусоўскаму, Францыску Скарыну, Сымону Буднаму і Васілю Цяпінскаму.
Анатоль Белы. Партрэт

Валер Каліноўскі. svaboda.org
 

Наш люстрадзён

<<  Кастрычніка 2021  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Кастрычніка 2021  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Банеры