Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 77 госцяў анлайнБЯРОЗКА Анатоль |
БЯРОЗКА Анатоль (сапр. Мацвей Рэпкаў-Смаршчок. 19.09.1915, в. Падлессе Ляхавіцкі р-на), беларускі паэт. Заслужаны доктар медыцыны. Фундатар многіх нацыянальных праектаў. Ганаровы сябар клуба “Спадчына”. Камітэтам Ушанавання ганараваны ордэнам “Гонар Айчыны” (25.03.1997), Кубкам “Спадчыны” (25.03.1998) і адпаведнымі дыпломамі. Скончыў гімназію і ліцэй у Баранавічах, медыцынскі факультэт Віленскага універсітэта (1939). У 1929 – 1930 гадах публікаваў вершы ў віленскіх перыядычных выданнях (часопісы “Заранка”, “Шлях моладзі”, “Калоссе”, газета “Крыніца”). Рэдагаваў часопісы”Шлях моладзі”, “Калоссе” і рукапісны гумарыстычны часопіс “З-за плоту” (выйшла 3 нумары). Пасля верасня 1939 г. пераехаў у Івацэвічы, працаваў лекарам на Брэст-Літоўскай чыгунцы, у час Другой сусветнай вайны – у баранавіцкім шпіталі. У 1944 г. выехаў у Познань, дзе быў арыштаваны і адпраўлены ў канцлагер Нардгаўзен. Пасля вайны жыў у Германіі, потым – у ЗША. Першая публікацыя А.Бярозкі за мяжой – верш “Ліст да маці” (Пераклад з забытага)” (1955). Аўтар зборніка “Адзінаццаць вершаў” (1989, на беларускай і англійскай мовах). У вешах А.Бярозкі матывы і вобразы адраджэнскай беларускай паэзіі, імкненне эстэтызаваць, упрыгожыць, ускладніць фактуру верша тонкай лексічнай арнаментыкай. Клуб “Спадчына” выдаў у 2004 г. кніжку “Анатоль Бярозка. Выбранае” (Мн. “Технапрынт”).
Лятун Уладзімір Міхайлавіч (1935 – 2000, Мінск). “Партрэт Ганаровага сябра клуба “Спадчына” паэта Анатоля Бярозкі (Мацвея Рэпкаў-Смарчка). 1993. Бронза, ліццё. 56х44х31 см.
Аляксандр Міхайлавіч Фінскі (1953, Мінск). Медаль Камітэту Ушанавання “Анатоль Бярозка “Цьвяток Радзімы”. Бронза, ліццё. Дм. – 13 см.
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск). “Партрэт паэта і доктара медыцыны Анатоля Бярозкі”. Палатно, алей. 80х60 см.
Мікола Змітравіч Рыжы (1953, Барысаў). “Анатоль Бярозка. Паэт, доктар медыцыны, фундатар многіх нацыянальных праектаў. Супрацоўнік часопіса “Калоссе” у Заходняй Беларусі. Ганаровы сябар клуба “Спадчына”. 1994. Лінарыт. 31х19 см.
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск). “Партрэт паэта Заходняй Беларусі, доктара медыцыны ў ЗША, фундатара многіх нацыянальных праектаў Анатоля Бярозкі (Мацвея Рэпкаў-Смаршчка). 1993. Палатно, алей. 58х44 см.
На сядзібе Старадарожскага мастацкага музея 1 верасня 2001 г. устаноўлены помнік: “Помнік паэту Заходняй Беларусі Анатолю Бярозку”. Кіраўнік праекта Анатоль Яўхімавіч Белы. Скульптар Уладзімір Іванавіч Лятун (1935 – 2000, Мінск). Бронза, ліццё, бетон. |