ШЧОРС Мікалай

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 536 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ШЧОРС Мікалай

ШЧОРС Мікалай

(1913, Новы Свержань Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. – 22.12.1995, Даўнт-Мора (Фларыда) ЗША), доктар медыцыны, старшыня БККА, віцэ-прэзідэнт Амерыканскай асацыяцыі хірургаў. Скончыў медыцынскі факультэт Віленскага універсітэта. Займаўся грамадскай дзейнасцю. Старшыня Беларускага Студэнцкага Саюза (1935 – 1937). Выехаў у Варшаву (1939). Старшыня Беларускага камітэта ў Варшаве (1940). На пасяджэнні беларускага актыву ў Берліне (19.06.1941) выбраны старшынём Беларускага Нацыянальнага Цэнтра, які разглядаўся як урад будучай Беларусі. Аднак ужо праз пару тыдняў адмовіўся ад палітычнай дзейнасці. Вярнуўся ў Варшаву. У Нямеччыне (1944). Узначальваў Беларускае Праваслаўнае Аб’яднанне (1946 – 1947). У ЗША (1949). Адзін са стваральнікаў Беларускага Кангрэсавага Камітэта Амерыкі (БККА). Старшыня БККА (1951 – 1955). Разам з Юрыем Сабалеўскім, Міколам Паньковым, Іванам Касяком, Леанідам Галяком стварыў Камітэт Незалежнай Беларусі (1955).

 

У Старадарожскім мастацкім Музеі захоўваецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт доктара медыцыны,

 старшыні Беларуска-Амерыканскага Кангрэсовага Камітэта,

 віцэ-прэзідэнта Амерыканскай Асацыяцыі хірургаў Міколы Шчорса”. 1995.

ДВП, алей. 40х30 см.