КАСЦЮШКА Андрэй Тадэвуш Бонанвентура

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 481 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАСЦЮШКА Андрэй Тадэвуш Бонанвентура

КАСЦЮШКА Андрэй Тадэвуш Бонанвентура

(ахрышчаны 12.02.1746, фальварак Мерачоўшчына Івацэвічскага р-на Брэсцкай вобл. –15.10.1817, Швейцарыя), вядомы палітычны і вайсковы дзеяч Рэчы Паспалітай у апошнія гады існавання гэтай дзяржавы, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага руху вядомага паўстання 1794 г. Паходзіў з шляхецкага роду беларускага паходжання герба “Рох ІІІ”. Першы вядомы прадстаўнік гэтага роду Фёдар памёр да 1509 г. Сын яго Канстанцін (Касцюшка) – Косця, Косьцік – быў дзякам велікакняскай канцылярыі, суддзём і гараднічым у Камянцы, валодаў маёнткам Сяхновічы, што ў Жабінкаўскім раёне, ад назвы якога род часам называўся Касцюшкі – Сяхновіцкія. Сыны Канстанціна (Касцюшкі) – Іван і Фёдар –далі пачатак двум галінам Касцюшкаў – Сяхновіцкіх: Іванавічаў (старэйшай) і Фёдаравічаў (малодшай). Найбольш вядомыя прадстаўнікі галіны Фёдаравічаў, з гэтай галіны выйшаў і Тадэвуш Касцюшка.


Тадэвуш Касцюшка ў 1760 г. скончыў любяшоўскі піярскі калегіюм, у 1769 г. Варшаўскі кадэцкі корпус, у 1774 г. Парыжскую акадэмію. Вывучаў артылерыю, архітэктуру, фартыфікацыю (будаўніцтва абарончых цвердзяў), быў слухачом у Акадэміі жывапісу і скульптуры. У 1775 – 1776 гадах жыў у Парыжы. 8 год (1776 – 1783) Касцюшка жыў у ЗША, дабраахвотна ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі. Служыў у амерыканскай арміі на пасадзе галоўнага вайсковага інжынера арміі Поўначы. У 1777 г. Касцюшка ўдзельнічаў у будаўніцтве фартыфікацый пад Саратогай, кіраваў будаўніцтвам найвялікшай цытадэлі ЗША ва Уэст-Пойнце. У 1783 г. Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі надаў Тадэвушу Касцюшку званне брыгаднага генерала. Быў узнагароджаны ордэнам Цынцынаці, атрымаў амерыканскае грамадзянства, пажыццёвую пенсію і зямельна надзел. У 1784 г. Касцюшка вярнуўся на радзіму з ЗША з намерам служыць у войску Вялікага Княства Літоўскага. Жыў і гаспадарыў у сваім радавым маёнтку Сяхновічы. У 1789 г. прызначаны генерал-маёрам каронных войск. Вызначыўся ў ітве пад Дубенскай як камандзір дывізіі ў арміі Юзафа Панятоўскага, за што быў узнагароджаны вышэйшым польскім ваенным ордэнам “Віртуці Мілітары” з прысваеннем яму вайсковага звання генерал-лейтэнант у 1792 г. У 1972 – 1973 гадах Т.Касцюшка выязджаў у Лейпцыг (Германія) і Парыж (Францыя) па дапамогу для паўстання, але канкрэтнай дапамогі не атрымаў. 24 сакавіка 1794 г. Тадэвуш Касцюшка быў абвешчаны галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі і начальнікам паўстання Рэчы Паспалітай. Касцюшка даў прысягу на вернасць паўстанню і абвясціў, што будзе змагацца за непарушнасць межаў дзяржавы – Рэчы Паспалітай. Да 1974 г. былі ўжо два падзелы Рэчы Паспалітай і яна ўжо згубіла 2/3 сваёй тэрыторыі! Расія, Аўстрыя і Прусія ў 1772 і 1793 гадах добра пажывілася за кошт тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Ён стаяў за ўстанаўленне самаўладдзя народа і за ўсеагульную свабоду – за дэмакратыю, дэмакратычны лад у краіне. У траўні 1794 г. Касцюшка прызначыў Найвышэйшую нацыянальную раду, выдаў Паланецкі ўніверсал пра вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Ён імкнуўся надаць паўстанню агульнанародны дэмакратычны характар, але намер Касцюшкі зрабіць уступкі сялянству сустрэў супраціўленне польскай шляхты, што значна звузіла сацыяльную базу паўстання. У бітве пад Мацяёвіцамі 10 кастрычніка 1794 г. Тадэвуш Касцюшка быў цяжка паранены, трапіў у палон расійскай арміі і заключаны ў Петрапаўлаўскую цверць (Пецярбург). Дарэчы, паўстанне патапіў ў моры крыві будучы генералісімус Расійскай імперыі Аляксандр Васільевіч Сувораў.


Вы жыхары Касцюшкавай зямлі,
Якую скрозь крывёю залілі
Сатрапы кацярынінскіх часоў...
Вы не забыліся на тую кроў?

 

Дж.Байран. “Бронзавы век”,
перакл. Уладзіміра Дубоўкі.


Пасля вызвалення ў 1796 г. з вязнення Т.Касцюшка выехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі, але ў 1790 г. вярнуўся ў Заходнюю Еўропу. У лісце да Аляксандра І за два гады да смерці Тадэвуш Касцюшка пісаў: “Нарадзіўся я ліцьвінам... заслона будучыні яшчэ пакрывае лёс маёй роднай зямлі...” І ён падкрэсліваў, што ён ліцьвін і імкнецца служыць сваёй радзіме – Вялікаму Княству Літоўскаму. Памёр Тадэвуш Касцюшка ў Швейцарыі, роўна 190 год таму. Пазней яго парэшткі былі перапахаваны ў Кракаве.


У гонар Касцюшкі пад Кракавам насыпаны курган і ўстаноўлены помнік – гэта Польшча.


У гонар Касцюшкі пастаўлены помнік, яго імем названа адна з акруг штата Індыяна, годад у штаце Місісіпі, астравы на Алясцы (ЗША).


У гонар Касцюшкі ўстаноўлены помнік у Швейцарыі, і ў Швейцарыі існуе музей Тадэвуша Касцюшкі ў горадзе Салюры.


Іменем Касцюшкі названа самая высокая гара ў Аўстраліі.


У Беларусі іменем Касцюшкі названы вуліцы ў  Гродна, Брэсце, Косаве, Лідзе; у Гродна і Косаве ўстаноўлены мемарыяльныя знакі.


Помнік Тадэвушу Касцюшку ўстаноўлены ў Мінску на тэрыторыі амбасады Злучаных Штатаў Амерыкі.


!6 кастрычніка 2007 г. у Старадарожскім мастацкім музеі адкрыты помнік Т.Касцюшку. На адкрыцці помніка прысутнічала Надзвычайны і Паўнамоцны пасол ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Карэн Сцюарт.

 

Помнік Тадэвушу Касцюшку”. 16.11.2007.

Ліставая сталь, газавая рэзка. 200х162 см.

Аўтары: Анатоль Яўхімавіч Белы, Анатоль Змітравіч Крывенка, Алесь Іванавіч Цыркуноў.

Кіраўнік праекту: А.Я.Белы.

 


Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт Тадэвуша Касцюшкі”.2001.

ДВП, алей.70х50 см.

 


Мікалай Аляксандравіч Назарчук (1927, Мінск).

“Касцюшка чытае універсалы перад інсургентамі”. 1994.

Палатно, алей. 97х130 см.



Міхась Самуілавіч Басалыга (1942, Мінск).

З нізкі “У бітвах за волю, у бітвах за долю” “Тадэвуш Касцюшка”. 1965.

Лінарыт. 61х44 см.



Леў Іванавіч Талбузін (1942, Мінск).

Медаль “Тадэвуш Касцюшка”.

Кераміка. Дм – 11 см.



Невядомы мастак.

“Партрэт Касцюшкі”.

Афорт. 28х20 см.