ПАЎЛАЎ Уладзімір Андрэевіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 635 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАЎЛАЎ Уладзімір Андрэевіч

ПАЎЛАЎ Уладзімір Андрэевіч

(25.10.1935. в. Замошша Любанскага р-на Мінскай вобл.), беларускі пісьменнік. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1962). Працаваў у прэсе, на беларускім радыё, у выдавецтве “Мастацкая літаратура”,  Саюзе беларускіх пісьменнікаў (1986 – 1998). Друкуецца з 1954 г. Выдаў зборнікі паэзіі “Узлётная паласа” (1960), “Далягляд” (1964), “Светацень” (1967), “Начная балада” (1971), “Сонца купаецца” (1976), “Сляза на вейцы” (1982), “Гадавое кальцо” (1986), “Што было на Беларусі” (1994) і інш. У іх тэмы вернасці і кахання, роздум над надзённымі праблемамі часу. У аповесцях і апавяданнях (зборнікі “Годы нашы – птушкі”, 1970; “Ад агню і мяча” (1973) –  гераізм народа ў Вялікую Айчынную вайну. Для дзяцей кнігі “Пажарніца” (1968), “Чуж-чужаніца” (1979), “Радзімкі” (1989), “Колькі гусей убачыў Яўсей” (1994), “Хто знае – адгадае” (1997). Літаратурная прэмія імя Івана Мележа за аповесць “Пад схіленым дрэвам” (1997). На беларускую мову пераклаў раманы “Чужая дачка” Я.Фельдэака, “Момант ісціны” (“У жніўні сорак чацвёртага...”) У.Багамолава, паасобныя творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, грузінскіх, балгарскіх і іншых паэтаў (кніга яго перакладаў “Поціск рукі”, 1991). Камітэтам Ушанавання узнагароджаны Кубкам “Спадчыны” з выявай Герба “Пагоня” (25.03.1998). Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск). 

“Партрэт паэта Уладзіміра Паўлава”. 1997.

ДВП, алей. 40х30 см.