Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 62 госцяў анлайнОРДА Напалеон |
ОРДА Напалеон (1807, в. Варацэвічы Іванаўскі р-н – 1883), піяніст, кампазітар, мастак-графік, педагог. Мастацкую адукацыю атрымаў у студыі Ф.Жэрара (Парыж). Творчасць яго звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Польшчы. Член тайнага студэнцкага таварыства “Заране”, удзельнік паўстання 1830 – 1831 гадоў, эмігрыраваў у Францыю, дружыў з Ф.Шапэнам і А.Міцкевічам. У сярэдзіне 1840-х гадоў дырэктар Італьянскай оперы ў Парыжы. Аўтар “Граматыкі музыкі” (Варшава, 1873), высока ацэненай С.Манюшкам. Шмат падарожнічаў, рабіў замалёўкі помнікаў архітэктуры і мясцін, звязаных з жыццём знакамітых людзей, у т.л. звыш 200 у Беларусі. Па яго малюнках і акварэлях (1850 –1870) створаны і выданы ў Варшаве літаграфіі (260 графічных лістоў у 8 серыях). Малюнкі Н.Орды зберагаюцца ў Нацыянальным музеі ў Кракаве (Польшча). У 1997 г. у г. Іванава Брэсцкай вобл. пастаўлены помнік Н.Орды (скульптар І.У.Голубеў).
У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:
Ігар Уладзіміравіч Голубеў (1961, Мінск). “Бюст Напалеона Орды”. 2007. Гіпс таніраваны. 25х19х11 см.
Ігар Уладзіміравіч Голубеў (1961, Мінск). Медальён “Помнік Напалеону Ордзе”. 2007. Кераміка, солі, маніраванне. 12,5х10 см. |