Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 64 госцяў анлайнПЛЯТЭР Эмілія Францаўна, Броэль-Плятэр |
ПЛЯТЭР Эмілія Францаўна, Броэль-Плятэр (1806 –1831), беларуская фалькларыстка, удзельніца паўстнаня 1830 – 1831 гадоў у Польшчы, Беларусі і Літве. Жыла ў маёнтку Ліксна Віцебскай губ. Збірала і апрацоўвала беларускія народныя песні, захаплялася беларускай харэаграфіяй, пісала вершы, стылізавала пад народныя плачы-галашэнні. У час паўстання ў Польшчы ў 1830 – 1831 гадах ўзняла паўстанне 29 сакавіка 1831 г. у м. Дусяты. Здолела арганізаваць партызанскі атрад з 280 стралкоў, 60 коннікаў і некалькіх соцен касінераў і павяла яго на Дынабург. За смеласць і рашучасць камандаванне паўстанцкімі сіламі прысвоіла ёй званне капітана. У кастрычніку 1831 г. яна захварэла і памерла. А.Міцкевіч, які ведаў яе, прысвяціў ёй верш “Смерць палкоўніка”(1832), аб ёй пісалі вершы польскія, французскія, нямецкія, англійскія, італьянскія і інш. паэты). У Францыі яе параўноўвалі з Жаннай д’Арк. Мастак В.Косак намаляваў партрэт. Імя Плятэр насіў асобны жаночы батальён 1-й пяхотнай дывізіі імя А.Т.Касцюшкі Войска Польскага, сфарміраванай у 1943 г. у СССР. Беларускі паэт У.Пецюкевіч да 200-годдзя з дня нараджэння напісаў верш “Эмілія Плятэр” (2006).
Алесь Іванавіч Цыркуноў (1948, Мінск).
“Эмілія Плятэр. Прысвячаецца ўдзельнікам паўстання 1830 – 1831 гг. у Беларусі і 175-м угодкам з дня смерці нацыянальнай гераіні Беларусі Эміліі Плятэр”. 2006 – 2007. Дошка, алей. 100х75 см.
Аляксандр Іванавіч Зіменка (1946, Фаніпаль). Медаль “Эмілія Плятэр”. 2007. Гіпс таніраваны. Дм – 24,5 см. |