ЛЫЧ Леанід Міхайлавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 611 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛЫЧ Леанід Міхайлавіч

ЛЫЧ Леанід Міхайлавіч

(08.02 1929 г. в. Магільнае Уздзенскага р-на Мінскай вобл.), доктар гістарычных навук, прафесар. Ганаровы сябар клуба “Спадчына” (1994), заступнік старшыні Камітэта Ушанавання.  Скончыў Башкірскі педагагічны інстытут (1957). Працаваў настаўнікам. З 1962 г. – у Інстытуце гісторыі АН БССР. Даследаваў пытанні сацыяльна-класавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі  ХІХ – ХХ стст., міжнацыянальныя адносіны ў Беларусі ў ХХ ст.
 Адзін з аўтараў кніг: “Гісторыя Беларускай ССР”, “Гісторыя рабочага класа БССР”, “Гісторыя Мінска”; аўтар манаграфій, сярод якіх “Беларуская нацыя і мова” (1994), “Назвы зямлі беларускай” (1994), “Гісторыя культуры Беларусі” (1996); аўтар кнігі “Нарысы гісторыі Беларусі” (1995). Старшыня Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992 – 1996). Яго навукова-публіцыстычныя артыкулы друкуюцца ў часопісах і газетах.

 

Л.М.Лыч дзейсна працуе на карысць Айчыны і ў клубе “Спадчына”.  За самаахвярную працу ў рэчышчы грамадскай і навукова-асветніцкай дзейнасці на карысць нашай Бацькаўшчыны Камітэтам Ушанавання ганараваны ордэнам “Гонар Айчыны” (25.03.1997), Кубкам “Спадчыны” з выявай Герба “Пагоня” (08.02.1992) і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца навуковыя працы, кнігі, артыкулы і мастацкія творы:

 

Ціхановіч Яўген Мікалаевіч (1911 – 2005, Мінск).

”Партрэт Ганаровага сябра клуба “Спадчына”, прафесара Леаніда Лыча”. 1994.

Сухая іголка. 22х15 см.

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск),

 групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”. 

ДВП, алей, 80х60 см, 2006 г.