Князь Полацкі Рагвалод (980 г.)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 490 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Князь Полацкі Рагвалод (980 г.)

 

РАГВАЛОД (г.н. невядомы – 980) і РАГНЕДА (г.н. невядомы – 1000)


Гісторыя Беларусі сягае ў далёкую старажытнасць. У сваю пачатковую гісторыю кожная народнасць, аб якіх упамінае летапісец, была адметная сваім жыццём, сваімі князямі, мела сваё веча, вяло асобныя войны.
У эпоху пачатковага летапісу першым гістарычна вядомым князем Полацкае зямлі быў Рагвалод. Яго імя не згінула ў тоўшчах стагоддзяў, як імёны многіх яго папярэднікаў. Летапіс данёс да нас і захаваў не толькі імя князя, але паказаў яго самастойным валадаром Полацкага княства: “Роговолоду держащю и владеющю и княжащю Полотьскую землю”.
У летапісу сказана, што прыйшоў ён “з-за мора, імяше свою волость в Полотьске”. Многія даследчыкі лічаць, што ён быў нарманам. Некаторыя схільны лічыць, што хутчэй ён прыйшоў з дружынамі паморскіх славянаў – ваграў, якія жылі на выспе Ругію. Вяртанне Рагвалода “з-за мора” хутчэй за ўсё звязана з тым, што ў канцы ІХ стагоддзя Полацк заваявалі кіеўскія князі Аскольд і Дзір. Верагодна, полацкія князі, ратуючыся ад смерці, павінны былі ўцякаць да паморскіх славянаў або на востраў Ругіна. Але ў сярэдзіне Х ст., скарыстаўшы высілкі Кіеўскай Русі на барацьбу з хазарскім каганатам, нашчадак полацкіх князёў Рагвалод вярнуўся на зямлю бацькоў як законны яе ўладар, на што і ўказвае летапісец: “...імяше свою волость в Полотьске”. Аб славянскім паходжанні сведчыць яго імя, якое ў тыя часы сустракалася ў Чэхіі, дзе ніколі не было нарманаў. Рагвалод аднавіў незалежнасць Полацкага княства і вырашыў аб’яднаць крывіцкія і дрыгавіцкія землі пад сваёй уладаю.
Ён ажыццяўляе паход на Палессе. З вялікім войскам Рагвалод спусціўся на ладдзях па Дняпры да вусця Прыпяці. Адсюль ён пасылае ўверх па Прыпяці дружыну пад зверхнасцю Тура (ва Усцюжскім летапісу ён названы братам Рагвалода). Падначаліўшы дрыгавіцкія і яцвяжскія землі, Тур заклаў на Прыпяці горад і назваў яго сваім імем – Тураў.
Услед за заваёвай Дрыгавіцкай зямлі Рагвалод пачаў вайну з Ноўгарадам, пэўна жадаючы вярнуць пскоўскія ды ізборскія землі. З далучэннем да Полацкага княства Турава і Пскова Рагвалод стаў адным з магутнейшых уладароў ва Усходняй Еўропе. Для аднаўлення адзінства крыўскіх земляў заставалася вярнуць з-пад кіеўскай улады Смаленск.
Тым часам на Русі пасля гібелі ад паганцаў вялікага князя Святаслава, у Кіеве паміж яго сынамі Яраполкам, Алегам і Уладзімірам разгарэлася міжусобная крывавая барацьба. Пасля гібелі Алега ў Чарнігаве, як Яраполк у Кіеве, так і Уладзімір у Ноўгарадзе адкрыта пачалі рыхтавацца да вайны. Многае вырашалася ад таго, на чыім баку выступіць магутнае Полацкае княства. Таму Яраполк і Уладзімір шукалі саюзу з Рагвалодам.
І вось амаль адначасова з Ноўгарада і Кіева да Рагвалода прыбываюць сваты, каб высватаць ягоную дачку-прыгажуню Рагнеду. Гэтае імя таксама славянскага паходжання. Яно сустракалася і ў іншых рускіх землях, напрыклад, у Ноўгарадзе, а ў Чэхіі вядома як Рагнедзь. Паводле летапісу, Рагвалод спытаўся ў дачкі: “Ці хочаш ісці за Уладзіміра?”. Рагнеда ганарліва адказала: “Не хочу разуць (разуць жаніха – шлюбны абрад, г.зн. выйсці замуж) сына рабы”, нагадаўшы яго паходжанне ад ключніцы Малушы. Абражаны адмоваю, Уладзімір і яго дзядзька Дабрыня павялі на Полацк больш чым двухтысячны атрад варагаў, Ноўгарадскую дружыну, атрады чудзі (эстаў), ізборскіх і пскоўскіх крывічоў. Войска складала больш за дзесяць тысяч вояў. Летам 980 г. (паводле В.М. Тацішчава – у 975 або 976 г., паводле А.А. Шахматавай – у 970 г.)  яно падступіла да сцен Полацка. Рагвалод выйшаў насустрач ворагу і быў разбіты. Пасля штурму Уладзімір захапіў Полацк, разрабаваў яго і спаліў. Жорсткая расправа чакала полацкага князя і яго сям’ю. На вачах бацькі Уладзімір згвалціў Рагнеду, насільна ажаніўся з ёю, надаўшы ёй новае імя Гарыслава, а затым забіў Рагвалода, яго жонку і двух сыноў.
З роду ў род, як з боку кіеўскіх князёў Яраславічаў, так і з боку полацкіх Рагвалодавічаў пераходзіла паданне: прыжыўшы ад Рагнеды сына Ізяслава, Уладзімір пакінуў яе, захапіўшыся іншымі жанчынамі. У імя помсты за бацьку і за сябе, Рагнеда спакусілася на пагібель Уладзіміра, калі той прыехаў да яе ў сяльцо Лыбедзь, дзе яна жылы з сынам Ізяславам. Калі князь спаў, Рагнеда з кінжалам у руцэ падыйшла да ягонага ложка, але Уладзімір раптам прачнуўся і схапіў яе за руку. Ён запытаў у Рагнеды, чаму яна хацела яго забіць. Князёўна адказала: “За тое, што бацьку майго забіў і землю яго паланіў, і не любіш ні мяне, ні дзяцей сваіх”. Уладзімір загадаў Рагнедзе апрануцца ў шлюбнае і чакаць яго ў багата прыбраным пакоі.  Ён паабяцаў самаруч забіць яе. Але Рагнеда навучыла свайго малалетняга сына Ізяслава ўзяць у рукі меч, выйсці насустрач бацьку і сказаць: “Отец, ты думаешь что ты здесь один?”  Уладзіміра ўразілі словы сына: “Кто бы думал, что ты будеш здесь!” – сказаў ён і кінуў меч. Пасля паклікаў баяр і перадаў на іх суд свае справы з жонкаю. “Не убивай её ради ея дитяти; возврати ей съ сыном отчину ея отца”. Уладзімір так і зрабіў. Ён пабудаваў горад, які назваў Ізяслаўлем (цяпер Заслаўе пад Мінскам), і адправіў туды Рагнеду з сынам. Пакуль Ізяслаў не вырас, Рагнеда кіравала Полацкім княствам.
У 988 г. Уладзімір прымае хрысціянства і жэніцца на царэўне Ганне – сястры Візантыйскіх імператараў Васіля ІІ і Канстанціна, а Рагнедзе шле ў Ізяслаў загад: ”Зараз, хрысціўшыся, павінен я мець адну жонку, а ты выберы сабе мужу з маіх князёў і баяраў каго пажадаеш”. Рагнеда вельмі горда і прыстойна адказала: “Царыцай я была, царыцай і застануся. І нічыёй рабыняй не буду. А калі ты хрысціўся, дык я буду нявестай Хрыстовай”.
Рагнеда прыняла манаства пад імем Анастасіі, заснавала ці не першы ва Усходняй Еўропе жаночы манастыр, дзе і памерла ў 1000 г. У гонар сваёй першай уладаркі ізяслаўцы назвалі яе імем возера, што было непадалёку ад манастыра, два прытокі ракі Свіслачы – Княгінька і Чарніца.
І сёння для нас імя Рагнеды – сімвал мужнасці і любові да Радзімы, самаахвярнасці і ўласнага гонару.

 


 

1.    Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч.  1942. Мінск. 
1995. ДВП, алей. 70х50 см.


2.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
2002. Медальён. Тэракота. 27х17 см.