Князь Полацкі Усяслаў Чарадзей (1018 (?) – 1101 )

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 539 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Князь Полацкі Усяслаў Чарадзей (1018 (?) – 1101 )

 

 

Князь полацкі. Яго бацька быў славуты князь Брачыслаў Ізяславіч, унук Рагнеды, адважны воін i мудры правіцель; імя маці гісторыя не захавала. Паводле легенд, паходжанне У.Б. прыпісвалася чарадзейным сілам (верагодна, таму i празваны Чарадзеем). У 1044 пасля смерці бацькі стаў полад­им князем. Гады яго праўлення ў Полацкім княстве пазначаны падзеямі i славутымі, i трагічнымі. Пры ім у Полацку пабудаваны новы замакдзядзінец, славуты Полацкі Сафійскі сабор, распачата ўзвядзенне i іншых ма­нументальных пабудоў. У якасці ўзору для сабора князь абраў канстанцінопальскую Сафію. Да Полацка аналагічны будынак быў пастаўлены толькі ў Кіеве, i завяршалася будаўніцтва ў Ноўгарадзе. Гісторыі захавала імёны тагачасных дойлідаў, што працавалі ў Полацку: Давыд, Таўма, Мікула, Капес. Ёсць сведчанне, што князь будаваў i ўмацоўваў не толькі сваю сталіцу, але i іншыя гарады Полацкай зямлі: Браслаў, Друцк, Заслаўе, Лагойск, Копысь, Оршу, Менск. У сваёй сталіцы У.Б. прымаў вядомага ў Старажытнай Русі паэтаспевака Баяна. Акрамя таго, ён стварыў моцнае, добра падрыхтаванае войска, здольнасці якога правераны ў час паходу на торкаў у саюзе з кіеўскімі князямі. У 1065 пачалася другая крывавая братазабойчая вайна паміж Кіевам i Полацкам. У.Б. хадзіў паходам на Пскоў, пасля — на Ноўгарад, які яму ўдалося захапіць. У адказ на гэта тры кіеўскія князі, братысуправіцелі, нашчадкі Яраслава«Мудрага, павялі свае войскі на Менск. Крывавая бітва адбылася на рацэ Нямізе. Апавядаючы пра трагізм Нямігскай бітвы 1067, аўтар «Слова аб палку Ігаравым» з сардэчнай цеплынёй i спачуваннем намаляваў вобраз У.Б. як яскравую гістарычную асобу, мудрага i дзейнага валадара, князячарадзея i адначасова як несправядліва пакрыўджанага, няшчаснага чалавека. «На Немізе снопы стелютъ головами, молотять цепы харалужъными, на тоце живот кладуть, веютъ душу от тела. Немизе кровави брезне балогом бяхуть посеяни, посеяни костьми Руськых сынов. Въсеслав князь людем судяше, князем грады рядяше, а сам в ночь вълком рыскаше: из Кыева дорыскаше, до кур, Тьмутораканя; великому Хърсови вълком прерыскаше. Тому в Полотьсте позвониша заутренюю рано у святыя Софеи, а он в Кыеве звон слышаше.

Аще и веща душа в друзе теле нъ часто беды страдаше. Тому вещий Боян и първое припевъку смысленый рече: «Ни хытру, ни горазду, ни птичу, горазду суда Божия не минута».

Хутчэй за ўсё страты ў гэтай бітве былі вялікія з абодвух бакоў, бо Яраславічы не адважыліся ісці на Полацк i праз 4 месяцы пасля бітвы запрасілі У.Б. на перагаворы. Летапісец так расказвае пра гэта: «Цалавалі крыж чэс­ны Усяславу, казалі: «Прыйдзі да нас, а мы не зробім табе благое». Але кіеўскія князі ашукалі У.Б. Прыбыўшы на перагаворы, ён быў схоплены, як толькі У.Б. ступіў з чоўна на другі бераг Дняпра каля Оршы. Яго адвезлі ў Кіеў i разам з двума малалетнімі сынамі кінулі ў цямніцупоруб. Князь прабыў у зняволенні больш за 14 месяцаў. Але ў гэты час на Кіеўскую зямлю напалі полаўцы, разбілі войска Яраславічаў, i тыя ў паніцы збеглі хавацца ў розныя гарады сваёй дзяржавы. Абураныя ix паводзінамі кіяўляне ўзнялі мяцеж, выпусцілі з вязніцы У.Б. з сынамі i пасадзілі полацкага князя на кіеўскі прастол. На велікакняжацкім прастоле У.Б. прабыў 7 месяцаў. За гэты час ён разбіў полаўцаў, ажыццявіў паход на Тмутаракань. Аднак у хуткім часе паявіўся выгнаны ў час мяцяжу з Кіева Ізяслаў Яраславіч з набраным у Полыпчы войскам. У.Б. з кіяўлянамі пайшоў яму насустрач, каб даць бой. Але, не жадаючы пачынаць братазабойную вайну, У.Б. нечакана для ўсіх ноччу пакінуў войска i збег у родны Полацк. Даследчыкі да гэтага часу спрачаюцца аб прычынах такога ўчынку князя. Верагодна, яны былі дастаткова важкімі, бо У.Б. ніяк нельга лічыць баязліўцам ці здраднікам.

 

Неўзабаве кіеўскі князь Ізяслаў вярнуў сабе прастол i зноў напаў на Полацкія землі. Не паспеўшы арганізаваць добрую абарону Полацка, У.Б. пакінуў горад i знайшоў прытулак у племені водзь, дзе збіраў сілы, каб вярнуць страчаную ўладу. У 1068 на чале водскага войска ён з'явіўся пад Ноўгарадам. У баі з наўгародцамі У.Б. трапіў у палон. У хуткім часе яго чамусьці адпусцілі. У 1071, сабраўшы войска з прадстаўнікоў балцкіх плямён, У.Б. урэшце вярнуў свой полацкі прастол. Да 1084 кіеўскія князі неаднаразова спрабавалі захапіць Полацк i скінуць У.Б. з прастола. Але полацкі князь адстаяў свае землі i трывала трымаўся на троне сваіх бацькоў. Дзякуючы ваеннаму майстэрству i мудраму кіраўніцтву У.Б. з 1084 да самай яго  смерці   (1101)   Полацкае  княства

 

 

Бітва на Нямізе ў 1067 г. Мал юна к М.С.Басалып. 1985.

 

 

 

 

існавала без войнаў, Полацк развіваўся як гандлёвы i культурны цэнтр. У.Б. меў 6 сыноў — Давыда, Глеба, Рамана, Расціслава, СвятаславаГеоргія, РагвалодаБарыса, якіх ён выхаваў як выдатных воінаў, палітыкаў i шчырых патрыётаў сваёй бацькаўшчыны.

 

Літ.: Т а р а с a ў С.В. Чарадзей з сёмага веку Траяна: Усяслаў Полапкі. Мн.. 1991. Г.Масляніцына.

 

 

 


 

Эпоха Усяслава (полацкі князь 1044-1101) з’яўляецца адным з самых яркіх і змястоўных перыядаў нашай гісторыі ў барацьбе за адстойванне незалежнасці і самастойнасці Полацкай зямлі. Жыццё Усяслава, поўнае крывавай барацьбы і шматграннай кіпучай грамадскай дзейнасці, стала жывой легендай і святым паданнем.
Ужо сучаснікі называлі Усяслава Брачыславіча чарадзеем ці волхвам, захопленыя таямнічасцю і легендарнасцю гэтай постаці, яго надзвычайным лёсам, шчаслівым вырашэннем самых неспрыяльных варункаў жыцця.  Яскравая і каларытная постаць Усяслава нават праз 70 гадоў натхніла аўтара “Слова пра паход Ігаравы”. Ён стаў правобразам быліннага Волхва Усяславіча.
У 1060 г. князь прыняў удзел у сумесным паходзе рускіх князёў на адзін з цюрскіх народаў – торкаў, які быў на той час вялікай пагрозай для Кіева. За ўдзел у паходзе, лічаць даследчыкі, ён атрымаў Воршу і Копысь, хаця сам паход прынёс “вялікі палон”.
Усяслаў, жадаючы падкрэсліць сваю дзяржаўную асобнасць, распачаў будаўніцтва Сафійскага сабора, што павінна было сімвалізаваць роўнасць Полацка з Кіевам і Ноўгарадам. Лічаць, што сабор быў завершаны да 1066 г.
У 1065 г. Усяслаў напаў на Пскоў, штурмаваў крэпасць сценабітнымі прыладамі (“пороками шибав”). Але ўзяць Пскоў не здолеў, таму што на дапамогу псковічам выступіла дружына ноўгародскага князя Мсціслава. Разбіўшы Мсціслава на рацэ Чарэсе, Усяслаў рушыў на Ноўгарад і захапіў яго (1066). Затым спаліў горад, абрабаваў Сафійскі сабор, забраўшы з яго званы і іншыя царкоўныя рэчы, захапіў вялікі палон.
Наступным крокам Усяслава ў канцы 1066 г. быў паход на Наваградак, пабудаваны Яраславам Мудрым у 1044 г., як апорны пункт каланізацыі Літвы. Аўтар “Слова аб паходзе Ігаравым” так лаканічна і паэтычна апісаў тыя падзеі: “Отвори врата Нову-городу, расшибе славу Ярославу”. Напад Усяслава на Новагародак быў непасрэднай пагрозай інтарэсам Кіева, таму кааліцыя Яраславічаў сабрала ўсе сілы і рушыла пад Менск на перахоп Усяславіча. Горад Менск (у той час знаходзіўся на месцы сучаснай в. Гарадзішча ля ракі Менкі) узялі прыступам. Усе мужчыны былі перабіты, а жанчыны і дзеці ўзяты “на шчыт”, г.зн. у палон. Войскі Яраславічаў рушылі ў г. Нямігу (сучаснае распалажэнне Менску). 10 сакавіка 1067 г. тут адбылася жорсткая бітва, якая праз 120 гадоў рэхам адбілася ў “Слове аб паходзе Ігаравым”. Бітва на Нямізе стала адной з трагічных вех крываввай барацьбы Полаччыны за сваё права на гістарычнае жыццё. “Крывавыя берагі Нямігі” былі засеяны “касцямі рускіх сыноў”. Абодва бакі панеслі вялізны ўрон. Рэшту дружыны Усяслаў павярнуў на Полацк, а абяскроўленыя “перамогай” Яраславічы не змаглі гнацца за імі.
У ліпені 1067 г. пад Воршай зноў сустрэліся войскі сапернікаў. Усяслава паклікалі на мірныя перамовы. Было дадзена хрэснае цалаванне, што полацкаму князю нічога дрэннага зроблена не будзе. Але, заманіўшы Усяслава з яго двумя сынамі ў свой стан, Яраславічы парушылі хрэснае цалаванне, закавалі іх і адвезлі ў Кіеў, дзе пасадзілі ў “поруб”. Клятваадступніцтва Яраславічаў было выяўленнем пераходу Кіева да палітыкі падначалення Полацкай зямлі. Але ў час паўстання кіяўлян супраць свайго князя Ізяслава 15 верасня 1068 г. “подлы” народ вызваляе Усяслава “з поруба” і выбірае яго князем кіеўскім, “яко искусного в войне”. Пракняжаўшы сем месяцаў на вялікакняжацкім пасадзе ў Кіеве, у час паходу супраць былога кіеўскага князя Ізяслава, які рухаўся на Кіеў з войскам польскага караля Балеслава Храбрага, Усяслаў вымушаны быў таемна пакінуць сваё войска і вярнуцца ў Полацк, бо бачыў усю марнасць дамаганняў на кіеўскі пасад, тым самым сцвярджаючы, што для полацкіх князёў ёсць толькі адно поле дзейнасці – Полацкае княства.
Ізяслаў з войскам польскага караля рушыў на Полацк і “прагна Всеслава ис Полотьска”.
Усяслаў апынуўся на землях фінскага племені водзі.  Набраў там дружыну і рушыў на Ноўгарад. 23 кастрычніка 1069 г. уступіў у бой з войскам наўгародскага князя Глеба Святаславіча. “Важанам была вялікая сеча і загінула іх шмат без ліку”, а князь Усяслаў трапіў у палон, але адразу ж быў адпушчаны. І толькі ў 1071 г. Усяслаў неспадзявана (“нечаянно”) прыйшоў з войскам да Полацка і выгнаў з яго Святаполка.
Вясной 1078 г. Усяслаў, у помсту за паходы Уладзіміра Манамаха на Полацк, напаў на Смаленск і “ожьже” яго.
Пры Усяславе Полацкае княства значна расшырылася. Усё Ніжняе Падзвінне стала ўладаннем Полацка, што было адной з крыніц яго матэрыяльнай і ваеннай магутнасці.
Летапісец засведчыў пра смерць Усяслава наступнае: “В лето 6609 (1101) представился Всеслав, Полоцкий князь, месяца апреля, в 14 день, в час дне, в среду”.  
Такая храналагічная дакладнасць, якая амаль не сустракаецца ў дачыненні да іншых князёў, сведчыць аб выключнасці Усяслава як гістарычнай асобы. Нездарма ж аўтар “Слова аб паходзе Ігаравым” праз стагоддзе пазней разглядаў Полацкую зямлю як “Жизнь Всеславлю”.

 

 


 

 

1.    Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч.  1942. Мінск.
1995. ДВП, алей. 70х50 см.


2.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
2002 г. Медальён. Тэракота. 27х17 см.

 


3.    Народны мастак Беларусі Кашкурэвіч Арлен Міхайлавіч. 1929. Мінск.
1993. Каляровая літаграфія. 50х38 см.


4.     Мастак Матусевіч Генадзь Вацлававіч. 1954. Чэрвень.
Помнік князю полацкаму Усяславу Чарадзею.
2000. Дрэва, разьба. 250х80х60 см.