Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт І Стары (1.1.1467 – 1.4.1548)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 487 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт І Стары (1.1.1467 – 1.4.1548)

 

 

 

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага i кароль Польшчы ў 1506— 48, сын Казіміра IV, унук Ягайлы, малодшы брат Аляксандра. Мянушка «Стары» дадзена з прычыны, што яшчэ пры сваім жыцці (у 1530) дамогся каранацыі 10гадовага сына, таксама Жыгімонта, які ўвайшоў у гісторыю як Жыгімонт II Аўгуст. Ж. 1 не імкнуўся набываць новыя землі i расшыраць межы дзяржавы, a хацеў прывесці БеларускаЛітоўскую дзяржаву i Польшчу ў «добраўпарадкаваны стан». Як высакародны i мудры дзяржаўны правіцель ён найбольш клапаціўся пра дабрабыт i асвету сваіх падданых. Але жыццё вымушала яго адбіваць амаль пастаянныя нашэсці суседніх дзяржаў. Каля 10 гадоў вёў вайну з масквўскім кня­зем Васілём Іванавічам, у выніку якой рускія войскі ў 1514 захапілі Смаленск, Себеж i Завалочча. Пры далейшым ix наступленні палкаводзец Канстанцін Астрожскі на чале беларускалітоўскага войска 8.9.1514 ушчэнт разбіў 80тысячнае маскоўскае войска пад Оршай на р. Крапіўна. Гэту бліскучую перамогу над агрэсарам святкавала амаль уся Еўропа. Аднак паводле ўмоў мірнага дагавора  1522

Смаленск застаўся за Масквой. Ваенныя сутычкі адбываліся i з крыжакамі, нягледзячы на тое, што гросмайстрам нямецкага ордэна Ж. I паставіў свайго пляменніка Альбрэхта. Каб канчаткова прывязаць Альбрэхта да Поль­шчы, Ж. I даў яму званне князя прускага i зацвердзіў герб Прусіі — чорны арол. Такім чынам крыжацкі Тэўтонскі ордэн быў канчаткова пераўтвораны ў свецкае Прускае герцагства, у пэўнай ступені падвасальнае Польшчы i Вялікаму княству Літоўскаму. Лютэранства, прынятае ў Германіі i Прускім княстве, пачало хутка пашырацца ў Польшчы i Вялікім кня­стве Літоўскім. Са смерцю ў 1526 апошняга мазавецкага князя Мазовія таксама была далучана да Польшчы. Ж. I адмовіўся ад прапанаванай яму венгерскай кароны, што стала адной з прычын пераходу Венгрыі i Чэхіі да Габсбургаў.

 

 

Жыгімонт І Стары дае прывылеі акадэмікам

 

 

 

Ніжні замак. Рэзідэнцыя вялікіх князёў ВКЛ у Вільні.

 

У 1509, калі на ўкраінскія землі напаў малдаўскі гаспадар Багдан, каронны гетман М.Камнецкі ўчыніў рэйд па Малдавіі, а потым разбіў малдаўскае войска на Днястры. У час другога на­паду Багдана Ж. I абвясціў паспалітае рушэнне (усеагульнае ўзбраенне) i сабраў супраць яго 150тысячнае вой­ска. У 1512 К.Астрожскі разбіў войска крымскіх татараў пад Вішняўцом. Вольнае казацтва паўднёвай Украіны i Запарожжа Ж. I рэарганізаваў у рэестравае войска, цэнтрам якога стала Запарожская Сеч. Паводле яго указа казацкі атаман Е.Ражанскі падзяліў рэестравых казакоў на 20 палкоў (па 2 тыс. чалавек, a палкі — на сотні). 3 гэтага часу казацтва стала заслонай ад пастаянных набегаў з поўдня — Кры­ма, Малдавіі, Турцыі.

Вялікую «цвёрдасць душы i мудрасць» Ж. I выявіў у тым, што за часы яго доўгага княжання не было ганенняў на іншаверцаў. Узнагароды за за­слуг! (староствы, маёнткі, пасады, чи­ны i званні) ён раздаваў вартым таго, не звяртаючы ўвагу на веравызнанне. Так, у 1522 ён прызначыў праваслаўнага князя К.Астрожскага ваяводам трокскім. Пры ім беларуская i ўкраінская шляхта праваслаўнага веравызнання дабілася роўных правоў з магнатамікатолікамі. Шляхта дамаглася i выбарнасці (замест прызначэння) дэпутатаў у сойм. Ваенныя i фінансавыя рэформы з мэтай умацавання дзяржаўнай улады выклікалі ў 1537 суп­раць яго ўзброенае выступление — пратэст магнатаў i шляхты (т.зв. «курыная вайна»). Дбаючы пра асвету сваіх падданых, Ж. I асабліва апекаваў

Кракаўскі універсітэт, дзе былі выхаваны ў той час многія выдатныя паэтылаціністы, багасловы, вучоныя, у ix ліку М.Капернік, Ф.Скарына. Прафесарам універсітэта ён дараваў правы высакародства (nobilitatis).

Для Беларусі перыяд праўлення Ж. I быў часам развіцця вытворчых сіл феадальнага грамадства, пэўнага эканамічнага прагрэсу. У барацьбе з буй­ным! магнатамі ўзмацніла свае эканамічныя i палітычныя пазіцыі шлях­та. Раслі i развіваліся гарады, многія з якіх набывалі самакіраванне паводле магдэбургскага права. У гарадах узніклі карпарацыйныя арганізацыі рамеснікаў — цэхі. 3 асяроддзя шлях­ты i гараджан пачала фарміравацца сацыяльная праслойка інтэлігенцыі. У тэты час практычна завяршыўся працэс фарміравання беларускай народнасці, з чым непасрэдна звязана развіццё беларускай культуры — літаратуры, мастацтва, архітэктуры. 3 гушчы рамёстваў вырастала мастацтва жывапісу, скульптуры, кнігадрукавання. У архітэктуры поруч з традыцыйнымі стылямі ўзніклі i развіваліся

 

 

 

Супрасльскі манастыр. Гравюра В.Гразнова. 19 ст.

 

рэнесансавыя элементы (замкі ў Міры i Вільні, цэрквыкрэпасці ў Сынкавічах, Супраслі, Маламажэйкаве, Заслаўі i інш.). На Беларусь усё больш шырока пранікалі ідэі заходняга Адраджэння, яго гуманізм, вальнадумства, патрыятызм. Развівалася i ўдасканальвалася беларуская мова — афіцыйная дзяржаўная мова Вялікага княства Літоўскага, на якой вялося дзяржаўнае i грамадскае справаводства, пісаліся заканадаўчыя акты, ствараліся мясцовыя i агульнадзяржаўныя летапісы. Патрэбнасць у адукаваных людзях абумовіла развіццё школьнай справы, ствараліся бібліятэкі. Заможная моладзь вучылася пераважна ў Кракаўскім універсітэце, а таксама ў іншых універсітэтах Заходняй Еўропы. Ствараліся бібліятэкі. Найбольш значная з'ява духоўнай культуры гэтага ча­су — узнікненне беларускага кнігадрукавання — першага сярод усходніх славян. Заснавальнікам быў Ф.Скарына, які на працягу 1517—20 выдаў у Празе 23 кнігі Бібліі на беларускай мове. У 1522 ён заснаваў друкарню ў Вільні i выдаў там «Малую падарож; ную кніжку» (1522) i «Апостал» (1525). У Кракаўскай друкарні, створанай у 1503, першая кніга на польскай мове надрукавана ў 1522. Да ліку найважнейшых фактараў развіцця права адносіцца зацвярджэнне ў 1529 адзінага

кодэкса законаў — першага Статута Вялікага княства Літоўскага.

І.П.Хаўратовіч

 

Супрасль.З малюнка 19 ст.

 

 

 



 

 

Жыгімонт – сын Казіміра Ягелончыка. Быў князем глогаўскім (1498 – 1506) і апаўскм у Сілезіі (1501-1506). Пасля смерці Аляксандра Казіміравіча Жыгімонт прыбыў у Вільню, а ўжо 20 кастрычніка 1506 г. паны-рады выбралі яго вялікім князем Беларуска-Літоўскага гаспадарства. Унія з Польшчай была разарвана. Каб захаваць саюз з ВКЛ, польскі сенат 8 снежня 1506 г. абраў Жыгімонта каралём Польшчы.
Жыгімонт вёў палітыку на ўмацаванне сваёй улады. У ВКЛ за кошт былых княстваў і земляў павялічыў колькасць ваяводстваў. Падчас яго панавання на ўсёй тэрыторыі ВКЛ быў уведзены адзіны юрыдычны кодэкс – Статут Вялікага Княства Літоўскага (1529 г.), які замацоўваў правы шляхты, як пануючага класа, і адначасова пэўныя правы мяшчан і нават сялян.
У Польшчы Жыгімонт вёў палітыку на ўзмацненне каралеўскай улады, пры гэтым ён апіраўся на магнатаў. У трывалым саюзе з Венгрыяй і Чэхіяй, дзе каралём уладарыў яго старэйшы брат Уладзіслаў Ягелончык (1456-1515), Жыгімонт Стары намагаўся захаваць мірныя адносіны ў Цэнтральнай Еўропе. На Венскім кангрэсе 1515 г. Жыгімонт заключыў саюз з Газбургамі. Нягледзячы на супраціўленне крыжакоў, разам з пляменнікам – вялікім магістрам Ордэна Альбрэхтам Гогенцоллернам, які стаўся спадчынным герцагам Прусіі і васалам караля Польшчы, Жыгімонт правёў секулярызацыю Тэўтонскага Ордэна.
У 1526-29 гады, пасля смерці апошніх мазавецкіх князёў, у склад Польшчы Жыгімонт Стары далучыў Мазоўшу. Панаванне Жыгімонта Старога стала перыядам росквіту гаспадаркі, культуры і лічыцца Залатым векам Польшчы.
На ўсходзе Жыгімонту Старому ўвесь час прыйшлося стрымліваць маскоўскую агрэсію. Падчас яго панавання адбылося тры вайны паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім Княствам Літоўскім. Вайна 1507-1508 г. суправаджалася навалай маскоўскіх войскаў на Беларусь, рабаваннем і забойствам насельніцтва, знішчэннем гардоў і вёсак. Адначасова Вялікі князь Васіль ІІІ Іванавіч падтрымаў феадальны мяцеж Міхайлы Глінскага (1508 г.), які дзейнічаў заадно з маскоўскімі ваяводамі, а потым уцёк у Масковію. Вайна скончылася безпераможна. “Вечны мір” замацаваў межы 1503 г.
Чарговая вайна паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім Княствам Літоўскім адбылася ў 1512-22 гадах. Пасля догай аблогі ў 1514 г. капітуляваў Смаленск. Аднак беларускае войска (разам з польскімі атрадамі складала 30 тысяч ваяроў), пад началам гетмана – найвышэйшага князя Канстанціна Астрожскага 8 верасня 1514 г. пад Воршай ушчэнт разграміла 80-ці тысячнае маскоўскае войска. Гэты дзень увайшоў у гісторыю як дзень вайсковай славы беларускага народа, а бітва – у ваенныя хрэстаматыі многіх армій свету.
Вайна скончылася перамір’ем (1522 г.), паводле якога Смаленск застаўся ў Маскоўскай дзяржаве, а тысячы маскоўскіх палонных – у Вялікім Княстве Літоўскім.
Вайна 1534-37 г. паміж гэтымі дзяржавамі вялася на тэрыторыі Беларусі і Северскай зямлі. Маскоўскія войскі руйнавалі гарады, палілі вёскі. У лютым 1537 г. было падпісана перамір’е, згодна якому Гомель вяртаўся Беларусі, Себеж і Завалочча адыходзілі да Маскоўскай дзяржавы..
Друга жонка Жыгімонта Старога, каралева і вялікая княгіня Бона з міланскага роду Сфорца (1494-1557), разам з мужам дамагаліся папярэдняга выбару і каранацыі (1530 г.) у Польшчы і ВКЛ для іх сына Жыгімонта Аўгуста (1520-1572 г.), што забяспечвала яму спадчынасць трону ў абедзьвух краінах.

 

 


 

 

1.    Мастак Крывенка Анатоль Змітравіч.  1942. Мінск.
1995. ДВП, алей.   70х50 см.


2.    Герус Сямён Пятровіч. 1925 – 1998. Мінск.
1994. Папера, сангіна.     61х45 см.


3.    Мастак Сіпліевіч Раіса Паўлаўна. 1949. Мінск.
1997. Каляровая літаграфія. 60х45 см.


4.    Мастак Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч. 1931. Мінск.
Медальён “Жыгімонт І Стары”.
2002.  Тэракота, вашчэнне. 27х17 см.