Пісьменнік-палеміст, царкоўны дзеяч, мысліцель Мяленцій Сматрыцкі (1575 – 27.12.1633)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 610 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Пісьменнік-палеміст, царкоўны дзеяч, мысліцель Мяленцій Сматрыцкі (1575 – 27.12.1633)

 

 

 

 

Грамадскапалітычны i царкоўны дзеяч, мысліцель, пісьменнікпалеміст. Нарадзіўся ў мяст. Смотрыч (цяпер Дунаявецкі раён Хмяльніцкай вобл.) у шляхецкай сям'і. Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі — вядомага палеміста, аўтара антыкаталіцкіх твораў, рэктара Астрожскай школы, дзе С. «абучаны славянскі, грэчаскі i лацінскі», а таксама грэка Кірылы Лукарыса — рознабакова адукаванага чалавека, будучага канстанцінопальскага патрыярха. Скончыўшы філасофскі факультэт Віленскай езуіцкай акадэміі, С. займаўся педагагічнай дзейнасцю ў праваслаўных брацкіх школах Вільні, Мінска, Кіева. Паводле Баркалабаўскага летапісу, князь Б.Саламарэцкі па рэкамендацыі К.Асяірожскага ў 1600 запрасіў С. настаўнікам да свайго сына Багдана: «ўзяўшы сына ад Лаўрэнція зараз дано да навукі лацінскія да пана Максіма Герасімавіча Сматрыцкага». 3 гэтага часу С. надоўга звязаў свой лес з сям'ёй памянёнага князя, часта жыў у яго маёнтках Саламарэчча пад Мінскам i Баркалабава на Магілёўшчыне. Разам з сынам князя ён прадаўжаў адукацыю ў розных гарадах Сілезіі, Славакіі, Германіі, слухаў лекцыі ва універсітэтах Лейпцыга, Нюрн­берга, Вітэнберга, дзе жыў i прапаведаваў Лютэр. Відаць, за мяжой С. атрымаў ступень доктара медыцыны, пра што сведчыць тытульны ліст яго «Апалогіі» (1629, Львоў). Вярнуўшыся зза

мяжы, С. жыў у таго ж князя пад Мінскам. У той час ішло бязлітаснае змаганне дзвюх цэркваў — каталіцкай i праваслаўнай, за якім выразна праглядваліся сацыяльнапалітычныя i нацыянальныя інтарэсы кожнага з бакоў. Распачатая бязлітасная рэлігійнанацыянальная канфрантацыя мела канфесіяльную накіраванасць i рэлігійную форму. Палемісты абвінавачвалі адзін аднаго ў ерасі, аблудах, богаадступніцтве. Але за пытаннямі дагматыкі, вёры, стану царкоўнага жыцця стаялі рэальныя жыццёвыя патрабаванні i палітычныя сілы са сваімі інтарэсамі. Цяжкае ўражанне на С. зрабілі езуіцкауніяцкая нецярпімасць, беззаконие i разгул фанатызму ў адносінах да мясцовага насельніцтва «русінаў». Уключыўшыся ў гэту барацьбу, С. напісаў шэраг брашур, у якіх не прызнаваў правамоцнасць уніі (супраць «Разговоров Брестянина с братчиком» i супраць «Воскресшего Наливайко»), даваў парады пра спробы супраціўлення распаўсюджванню

уніяцкага веравызнання, наладжваў сувязі з іншымі цэнтрамі праваслаўя (Вільня, Львоў), садзейнічаў стварэнню ў Мінску праваслаўнага брацтва. Антыезуіцкая накіраванасць яго твораў i дзейнасці выклікала да С. павагу i давер насельніцтва, якое бач'ыла ў яго асобе свайго абаронцу. Езуіцкі гісторык Я.Суша быў вымушаны свед­чыць: «К няму як аракулу сцякаліся людзі з усіх старой». Неўзабаве С. перабраўся ў Вільню, дзе ад імя праваслаўнага віленскага брацтва ў 1608 напісаў «Антыграфі, або Адказ на з'едлівы трактат» супраць твораў І.Пацея «Ерасі...». Абараняючы дагматыку праваслаўя, адстойваючы годнасць i права на свабоду веравызнання, у прадмове да гэтага твора ён заяўляў пра гістарычную i природную праўду тых, над кім робяць насілле: «Такава сіла праўды — чым больш яе імкнуцца задушыць, тым больш яе замацоўваюць». На падставе юрыдычных дакументаў С. абвяргаў абвінавачванні уніяцкіх аўтараў у парушэнні праваслаўнымі законаў i ўтварэнні імі беспарадкаў, апісваў «беззаконнасць, свавольствы i эксцэсы», якія чыняць уніяты i католікі, парушаючы ўсе «боскія i чалавечыя ўстанаўленні». Так С. апынуўся ў цэнтры разгорнутага грамадскарэлігійнага руху. Яго творы даволі дакладна перадаюць гістарычныя абставіны часоў усталявання уніі, прычыны яе ўзнікнення, напал страсцей у супраціўленні ёй. Адзін з лепшых яго тагачасных твораў па змесце, форме i перадачы пачуццяў — «Трэнас, альбо Лямант усходняй царк­вы» (1610), за прыгожы i вобразны стыль якога С. называлі Златавустам. У цэнтры вобраз праваслаўнай маціцарквы, якая плача i пакутуе. У ім адлюстраваны трагічны лес народа, разбурэнне жыцця грамадства, смута i спусташэнне ў краі: «Гора мне няшчаснай... з усіх бакоў абрабаванай... выстаўленай на ўсеагульную знявагу... Рукі ў аковах, ярмо на шыі, путы на нагах, двухбаковавостры меч над галавой, глыбокая вада пад нагамі, нязгасны агонь па баках.  Адусюль крыкі, адусюль страх, адусюль ганенне». Гэты плач i пакуты — трагедыя народа, які плача ад бяссілля ў няроўнай барацьбе з тонка спланаваным i арганізаваным каталіцкауніяцкім наступам, ад гаротнага становішча i пакут праваслаўных, што церпяць ганенні, ад пагрозы разбурэння дзяржавы i гібелі ў ёй няпольскіх народаў. Галоўная тэма «Трэнаса...» — усебаковая крытыка каталіцкай царквы ад яе догматаў да ма­ральнага абрысу яе святароў. Гэта вымагала ад С. смеласці, глыбокіх ведаў гісторыі i здольнасці паказаць яе, бо менавіта на фактах гісторыі раскрываў ён імкненне каталіцкай куры i ўсталяваць сваю ўладу ў свеце. Павод­ле прызнання езуіцкага гісторыка Сушы: «Ніколі ніхто з ерытыкоў не рабіў на св. прастол такіх злосных нападкаў, якімі напоўнены «Трэнас». Тут што ні слова, то язва, што ні думка, то атрута, тым больш 'згубныя, што аўтар разбавіў ix прывабнасцю стылю». Падкрэсліваючы згубнасць уплыву каталіцтва на жыццё дзяржаў i грамадстваў, дзе ён пануе, С. параўноўваў жыццё ў ix з рабствам, ад якога наро­ды імкнуцца вызваліцца. «Гэтага рабст­ва пазбавіліся многія народы i цяпер радуюцца сваей волі. Англія, Нарвегія, Данія, Галія i многа іншых вядомых каралеўстваў Еўропы ўдзень i ўначы нібы выгукаюць: няхай будуць усім папярэджаннем нашы няшчасці, не аддавайце сябе ў рабства». I далей аўтар падкрэслівае, што ў Рымскай курыі тонка плятуць змовы, каб скарыць дзяржавы i народы, што гэта частка яе планаў да сусветнага панавання, што яна — нешта «няшчырае, прытворнае, надуманае, ні тое, ні сёе», a прыхільнікі уніі «не жадаюць бачыць сваей гермафрадыцкай ганьбы, што яны ні тое, ні другое, ні птушка, ні звер, г. зн. не з'яўляюцца прыхільнікамі ні грэчаскай, ні рымскай рэлігіі». Ніхто з праваслаўных палемістаў так глыбока, як С, не раскрываў сутнасці трагічнага становішча народа, рэструктыўнай ролі каталіцкай царквы, езуітаў i уніяцкага веравызнання. Асаблівую ўвагу звяртаў С. на абвяржэнне аднаго з догматаў каталіцкай царквы пра бязгрэшнасць папы, сцвярджаючы, што папа — «звычайны чала­век... аблудная, як i іншыя, авечка, не бязгрэшны, не ўсемагутны, але грэш­ны, смяротны, які не можа прыбавіць сабе ні локця росту», i што «ўсе памылкі i бязбожнасці рымскакаталіцкай царквы зыходзяць ад яе самой». Высокага накалу дасягае яго крытыка пры выкрыцці маральнага аблічча каталіцкага духавенства, якое заражана

духам скнарнасці i нажывы, a ўся яго царква, прадажная, карыслівая, стараецца атрымаць з усяго барыш, чаго i не спрабуе ўтойваць. У пацвярджэнне гэтага С. прыводзіць гістарычныя фак­ты i выказванні каталіцкіх аўтараў. Сілу сваёй логікі аўтар «Трэнаса...» абрушвае на папства i каталіцкую царкву не з жадання выкрыць ix памылкі, а паводле закону барацьбы за выживан­ие. Так, догмат бязгрэшнасці i верхавенства рымскіх пап стаў тым палітычным «лозунгам», вакол якога разгарнулася жорсткая палеміка. На думку езуіцкіх гісторыкаў, «знішчальная» крытыка С. прычыняла каталіцтву маральны ўрон i спрыяла актывізацыі супраціўлення праваслаўных уніяцтву, бо ён не проста канстатаваў язвы каталіцкай царквы, a заклікаў праваслаўных не падпарадкоўвацца «папачкам», «скідаць з сябе ix ярмо».

Адно з галоўных пытанняў, якія абмяркоўвалі тагачасныя палемісты, бы­ло пытанне аб прычынах ажыццяўлення Брэсцкай уніі. Яно хвалявала ўсё грамадства. Многія аўтары бачылі ix у прыгнечаным i гаротным становішчы праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай. Падзяляючы гэты погляд, С, як ніхто іншы, пераканаўча i най­больш поўна абгрунтаваў яго. Ён усебакова паказаў агульны стан праваслаўя, непаладкі яго структуры, супярэчнасці i ўнутраныя разлады, дэмаралізацыю, крайняе невуцтва вышэйшага i ніжэйшага духавенства, бяспраўе i прыгнечанае становішча ў грамадстве. Характарызуючы маральнае аблічча епіскапаў, што падпісалі дакументы Брэсцкай уніі (М.Рагоза, І.Пацей, полацкі Герман, пінскі Габот, холмскі i луцкі ўладыка Тарлецкі), С. аб'ектыўна адзначае станоўчыя якасці кожнага з ix, але агульны вывад свед­чыць пра ix разбэшчаны розум, сумніцельнасць веры, славалюбства, карыслівыя мэты i імкненне да багацця. 3 пачуццём жалю i смутку С. абвінавачвае ix у здрадніцтве i заклікае   да  пакаяння.   Прычыны   ўвя­

 

 

«Граматыка славенская...*. Вільня. 1619.

 

дзення уніі С. бачыў у маральным разлажэнні духавенства, што спрыяла ажыццяўленню карыслівых планаў рымскіх паноў. Выкрываючы жыццё святароў манастыроў i ўсёй царквы, С. даў ім трапную характарыстыку: «Ні жыццё, ні звычаі, ні паводзіны, ні адзенне не робяць вас настаўнікамі... У жыцці вы шынкары i купцы, па звычках — лежабокі, у размове — невукі, у абыходжанні — крывадушныя, а па адзенні — драпежныя ваўкі, вашы за­бавы — распусныя. Гэта ўсё губіць i вас саміх, i тых, хто вас пераймае». Пасля выдання «Трэнаса...» паводле указа Жыгімонта III на праваслаўнае брацтва абрынуліся рэпрэсіі: яго друкарня была зачынена, кнігі i шрыфт знішчаны, накладзены штраф у 5 тыс. злотых, карэктар Л.Карповіч быў зняволены ў турму, аўтара ад пакарання выратаваў псеўданім (Феафіл Арфалог). У час выдання гэтага твора войскі Рэчы Паспалітай на чале з Жыгімонтам III знаходзіліся пад Смаленскам. Таму невыпадкова яго аўтара абвінавачвалі ў здрадзе i палітычнай ненадзейнасці. Каб нейтралізаваць у грамадстве ўражанне ад «крамольней кнігі», езуіты i уніяты адразу выдалі некалькі твораў супрацьлеглага зместу, у т.л. «Перастарогу» П.Скаргі (1610), «Перыгорыю» І.Марахоўскага (1612) i інш. Яны называлі С.' здраднікам айчыны, агентам Масквы, вучнем Лютэра i інш. Але сіла довадаў, логікі i пачуццяў «Трэнаса...» была такая, што яго прыцягальная моц не страціла свайго значэння на працягу ўсяго стагоддзя, пазначанага супраціўленнем нацыянальнарэлігійнаму насіллю. Твор захоўвалі, перадавалі як святыню з пакалення ў пакаленне, перапісвалі ад рукі. Сваю антыкаталіцкую i антыуніяцкую дзейнасць у духу «Трэнаса...» С. працягваў i надалей. Пасля смерці Карповіча ён быў абраны настаяцелем Святадухаўскага манастыра (прыняў манаства ў 1617), узначаліў праваслаўнае брацтва ў Вільні.

Яго дзейнасць як педагога i вучонагафілолага на працягу ўсяго жыцця была цесна звязана з праваслаўнымі брацтвамі ў Вільні, Мінску, Кіеве i інш. У брацкіх школах ён выкладаў стараславянскую, грэчаскую i лацінскую мовы, быў рэктарам брацкай школы ў Кіеве (1616—17). Абагульненнем навуковай працы i педагагічнай практыкі С. з'явілася «Грамматики славенския правилное синтагма», выдадзеная ў Еўі (каля Вільні) у 1619. Яе выданнем С. фактычна працягваў барацьбу супраць польскакаталіцкага засілля, адстойваў i сцвярджаў правы беларусаў на захаванне сваей мовы як асновы культуры, спрыяў умацаванню нацыянальнай самасвядомасці, абараняў мову i самабытную культуру ад нападкаў каталіцкіх палемістаў. Так, апалагет царкоўнай уніі езуіт Скарга лічыў стараславянскую мову непрыдатнай «для навукі, для ўжывання ў высокіх сферах духоўнага жыцця». У процівагу такім сцверджанням у прад­мове да «Грамматики...» С. выказаў надзею, што на зганьбаванай езуітамі мове будуць чытаць лекцыі, вучыць «майстэрству добра пісаць i правільна выкладаць думкі». 3 выданнем «Грам­матики...»    гаворка    пра    беларускае пісьменства з абстрактнай катэгорыі станавілася   практычным    здабыткам народа.  3  «Грамматики...»   С.  робіць спецыяльную   вытрымку   пад   назвай «Алфавітар»    —    навучальны    дапаможнік для пачатковай адукацыі. У ёй С.   прааналізаваў   шматлікія   формы граматычных  законаў  i  правіл  царкоўнаславянскай мовы з улікам змен, што адбыліся ў мове за апошнія стагоддзі, якія адлюстраваны ў летапісах, у рукапісах  15—16 ст. У вытрымцы прысутнічалі таксама розныя формы народных гаворак, дыялектаў, перайманні з польскай мовы i г.д. На пер­шае месца ён ставіў практычнае яе прызначэнне   —   навучыць  правільна гаварыць i пісаць («што ёсць граматыка: ёсць вядомае майстэрства блага i глаголеці  i  пісаці  навучаючае»).  Па аналогіі з грэчаскай мовай С. падзяліў граматыку   на   арфаграфію,   этымалогію, сінтаксіс i прасодыю. У 1й частцы разглядаецца сістэма правіл напісання i вымаўлення слоў, менавіта С. ўвёў 10 знакаў прыпынку, якія захаваліся да нашага часу. 2я частка граматыкі  прысвечана анал^у 8 часцін мовы. Вучэнне пра дзеяслоў як часціну мовы аўтар характарызуе як «дзейства ці страсць», класіфікуе i моўныя катэ­горыя    што    характарызуюць    гэту часціну мовы. Знойдзеная С. галоўная прыкмета падзелу дзеясловаў на спражэнні захоўвае сваё значэнне да наша­га часу. У 3й частцы — сінтаксісе — даюцца правілы спалучэння 8 часцін мовы. У апошняй частцы «Граммати­ки...» С. падводзіць вынікі i сцвярджае, што на стараславянскай мове можна ствараць паэтычныя творы. Ён прапануе  правілы   вершаванага  мастацтва, уводзіць метрычны размер, што спры­яла вызваленню ад сілабічнага ладу, чужога     ўсходнеславянскім     мовам. «Грамматика...» С. абагульніла ўжо вядомыя i стварыла новыя правілы i за­коны выкарыстання моўных форм. Як філолаг С. глыбока пранікаў у лад мо­вы, адчуў яе натуральныя ўласцівасці, выявіў  яе   нормы,   заканамернасці   i ўнутраныя   магчымасці.   Пра   высокі ўзровень граматычнай думкі, выказанай С, сведчыць сам факт захавання навуковага  значэння  яго  «Граммати­ки...» на працягу амаль 150 гадоў. Ад падобных ёй дапаможнікаў i граматык, у т. л. i ад сваей папярэдніцы «Грамма­тики славянской» Л.Зізанія, яна адрозніваецца багаццем граматычнага аналізу, выяўлення прыроды моўнага строю, слова, лексікі, стылю i г.д. Амаль усе наступныя выданні грама­тык у розных краінах былі або скарачэннямі, або малазначнымі перапрацоўкамі, ці прамым капіраваннем «Грамматики...» С. («Грамматика...» Аф.Пузіны, Крамянец, 1638; «Буквар» В.Бурцева, Масква, 1634; «Граматично исказание...» Ю.Крыжаніча, 1666; перадрукі самой «Грамматики...» С. ў Маскве ў 1648, 1651, 1721, 1723, у Сербіі ў 1775). «Грамматика...» С. стала узорам для стварэння граматык рускай мовы (Г.В.Лудольфа, 1698, І.Капіевіча, 1706, В.Ададурава, 1731, М.Гранінга, 1750). Нават у «Грамматике русского языка» М.Ламаносава адчуваўся непасрэдны ўплыў працы С. Па граматыцы С. вучыўся Ламаносаў, які называў яе поруч з «Арыфметыкай» Л.Магніцкага i «Псалтирью рифмотворной» Сімяона Полацкага «вратами своей учёности». Стварэннем «Грамматики...» С. паказаў, як на справе трэба служыць рэальным, а не абстрактным патрабаванням грамадства i часу.

У сувязі з назначэннем у 1620 С. ўпаўнаважаным канстанцінопальскага патрыярха ў Кіеве разгарнулася новая хваля антыуніяцкага руху. Да гэтага часу ў праваслаўнай царквы не засталося ніводнай епіскапскай кафедры, не занятай уніятамі. 3 1618 архіепіскапам полацкім быў уніят Іасафат Кунцэвіч. Аднаўленне праваслаўнай епархіі ў Полацку было сустрэта насельніцтвам з энтузіязмам. Разгарнула сваю дзей­насць i Віленскае брацтва. С. i іншыя братчыкі аднавілі актыўную антыуніяцкую дзейнасць. Яны выступалі з пропаведзямі, рассылалі ганцоў з пісьмамі, кнігамі i іншымі тэкстамі з заклікам не падпарадкоўвацца уніятам. Католікі i уніяты за дапамогай звярталіся да караля, Л.Сапегі, 1.В.Руцкага, скардзіліся на С, які словам i справай аспрэчваў полацкую епіскапскую ка­федру. У каралеўскіх граматах (1621 i інш.) С. i мітрапаліт Барэцкі аб'яўляліся самазванцамі, змоўшчыкамі, ворагамі дзяржавы. Спецыяльны каралеўскі ўказ патрабаваў ад віленскага магістрата  пакараць С.  як шпіёна  i бунтара. Была нават створана следчая камісія, тройчы С. выклікалі на суд, але ён на яго не з'явіўся. На працягу 1621—23 ім напісаны i выдадзены адно за   адным   наступныя   творы:   «Апраўданне   нявіннасці»,   «Абарона   апраўдання» (абодва 1621), «Выкрыванне з'едлівых    твораў»,    «Абгрунтаванне нявіннасці» (абодва 1622), «Прашэнне» (1623).  У  ix С. адлюстроўваў новыя хвалі рэпрэсіі, стойкасць насельніцтва, абвяргаў  абвінавачванні,   сцвярджаючы,   што   менавіта   уніятыадступнікі з'яўляюцца віноўнікамі хваляванняў на Беларусь   Палітыку   насільнага   акаталічвання ў Рэчы Паспалітай ён расцэньваў як згубную для лесу дзяржа­вы: «Вось ужо 28 гадоў гарьіць іскра ўнутраных смут, не прыносячы нікому карысці» Ён даказваў, што ўсе народы Рэчы Паспалітай павінны быць свабоднымі   i   раўнапраўнымі   ва   ўсім   з польскім народам, а свецкая i духоўнакаталіцкая ўлады робяць усё, каб «у Русі не было русінаў, каб руская вера не была ў царкве; спроба змяніць ве­ру...  з'яўляецца  імкненнем  знішчыць народ, a імкненне знішчыць народ — з'яўляецца вар'яцтвам». Кульмінацыяй гэтай барацьбы было паўстанне ў 1623 гараджан Віцебска, у выніку якога быў забіты   епіскапуніят   І.Кунцэвіч.   С. быў аб'яўлены саўдзельнікам забойства свайго саперніка па епіскапскай ка­федры. Яго жыццю пагражала небяспека i ён тайна з'ехаў з Вільні ў Кіеў, адтуль — у Палесціну, Егіпет, Грэцыю, дзе прабыў 3 гады. У 1626 ён вярнуўся ў Кіеў, потым жыў у Баркалабаве ў князя Саламарэцкага. Уніяты аднавілі кампанію ганення на яго, i ён вымушаны быў пакінуць Беларусь. Але спляценне розных абставін прывяло яго самога ў унію (чэрвень 1627). Апошнія гады жыцця правёў у Дзерманскім манастыры.   Лісты   тага часу   адлюстроўваюць яго душэўны неспакой i разгубленасць.  У творах,  выдадзеных у 1628—29 («Апалогія...», «Парэнэзіс...» i «Экзетэзіс...»), сваю пазіцыю С. тлумачыў тым, што супраціўленне уніі парушае   спакой   у  дзяржаве,   з'яўляецца марнай тратай сіл, бо на яе баку стаяць магутныя сілы караля i папы. Гэтыя  матывы  раскрываюць усю  глыбіню асабістай трагедыі С. Але ідэі абароны i апраўдання уніі яе ранейшым гарачым крытыкам не атрымалі таго грамадскапалітычнага водгуку, на які разлічвалі уніяцкакаталіцкія колы.

С. займае значнае месца ў гісторыі грамадскапалітычнай думкі Беларусі i Украіны 1й чвэрці 17 ст. як рэлігійны дзеяч, таленавіты пісьменнікпубліцыст, як філолаг i педагог. Яго антыуніяцкія творы i творы ў абарону уніі — гэта летапіс ганення на праваслаўнае насельніцтва Беларусі, крыніца доказу гістарычнай трагедыі народа, яго пакут i барацьбы, яго ахвяр за правы i свабоды, за свае жыццё i вы­живание. У ix С. заклікаў у сведкі ўсіх людзей: «Слухайце маю сумную аповесць усе народы...» Яго біяграфія — цікавая старонка тагачаснай гісторыі Беларусі. Больш за 30 гадоў ён пражыў у розных гарадах i мястэчках Беларусі, у Вільні — цэнтры нацыянальнарэлігійнага i грамадскага руху як актыўны яго ўдзельнік i сведка цяжкай i ўпартай барацьбы «русінаў» за свае выжыванне.

 

Літ.: Е л е н е в с к и й К. Архиепископ Полоцкий // Православное обозрение. 1861. Т. 5, 6, 7, 8; 3 а с а д к е в и ч Н.М. Смотрицкий как филолог. Одесса, 1883; Коялович М.О. Литовская церковная уния. Т. 2. Спб., 1861; О с и н с к и й А.С. Мелетий Смотрицкий, архиепископ Полоц­кий. Киев, 1912; П р о к о ш и н а Е.С. Ме­летий Смотрицкий. Мн., 1966; Из истории философской и общественнополитической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI — нач. XIX в. Мн., 1962. С. 144—185.

К.С Пракошына.

 

 



1.    Мастак заслужаны работнік культуры Беларусі Агуновіч Эдуард Канстанцінавіч. 1938. Мінск.
“Меленцій Сматрыцкі”.
1989. Літаграфія. 50х25 см.