Пісьменнік, выдавец, асветнік, энцыклапедыст Ілья Капіевіч (каля 1651 – 1714)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 495 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Пісьменнік, выдавец, асветнік, энцыклапедыст Ілья Капіевіч (каля 1651 – 1714)

 

Пісьменнік, выдавец, асветнік, энцыклапедыст. Нарадзіўся на Беларусі (найболын верагодна на Брэстчыне ці Случчыне). У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй падлетка К. звёз з са­бой «боярский сын з Бежыцкия пяти­ны», г. зн. з Ноўгарада. Праз 6 гадоў К. разам з мсціслаўскім ваяводам М.Цеханавецкім вярнуўся на Беларусь. Вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкай шко­ле, якая ў той час была цэнтрам куль­туры, што мела вырашальнае значэнне для фарміравання i эвалюцыі поглядаў маладога К. Верагодна, тут ён атрымаў добрыя веды i вывучыў замежныя мовы. Яшчэ ў час навучання ў школе К. як здольны вучань заняў тут у 1674 пасаду лектара (настаўніка малодшых класаў). Дакладна невядома, як К. трапіў у Галандыю (верагодна, па канфесійных матывах), але ўстаноўлена, што там ён займаўся выдавецкімі справамі. Захаваліся яго лісты да Лейбніца, які прапаноўваў К. супрацоўнічаць у справе выдання кніг. У 1697 у час прыбыцця ў Галандыю расійскага вялікага пасольства пад кіраўніцтвам Пятра I К. быў кандыдатампастарам пры Амстэрдамскім саборы. Як знаўца многіх моў быў настаўнікам Пятра I i іншых удзельнікаў пасольства. 3 гэтага часу К. усё сваё жыццё прысвяціў асветніцкай справе на карысць усходнеславянскіх народаў. Ён складаў планы выдання падручнікаў, якія, відаць, абмяркоўваў з Пятром 1, а потым выдаў ix у друкарні І.А.Тэсінга, а з 1700 — у сваёй. У 1699—1706 К. падрыхтаваў, пераклаў i выдаў каля 20 кніг асветніцкага харак­теру па гуманітарных, прыродазнаўчых, тэхнічных i вайсковых галінах ведаў. Найболып вядомыя з ix: «Вве­дете краткое во всякую исторію...»(1699), «Краткое и полезное руковедение во арифметику» (1699), «Уготование и толкование ясное и зело изрядное, краснообразного поверстания кругов небесных...» (1699), «Крат­кое собрание Льва Миротворца», «Номенклятор (лексикон) на русском, ла­тинском и немецком языке», «Грамма­тика латинская» (усе 1700), «Морского плаванія книга» (1701), «Святцы, или Календарь» (1702), «Руковедение в грамматику славенороссийскую»

(1706) i інш. К. шмат вандраваў па Еўропе са сваёй друкарняй, a калі вырашыў перавесці яе ў Расію, то быў перахоплены піратамі. У 1708 ён разам з расійскімі войскамі прыбыў у Вар­шаву. Некалькі гадоў служыў у Пасольскім прыказе перакладчыкам. К. — вучоны з шырокім кругаглядам, патрыёт i прыхільнік навучання наро­да паспалітага, прадаўжальнік справы

Ф.Скарыны. Ён адзін з першых (калі не першы) распрацаваў для ўсходніх славян навуковую тэрміналогію па многіх галінах ведаў. Падрыхтаваныя i выдадзеныя ім падручнікі асабліва былі карысныя для юнацтва, якое прысвяціла сябе навуцы, тэхніцы, мараходству ці вайсковай справе. Значны час гэтымі падручнікамі карысталіся ў расійскіх школах.

Па сваіх поглядах К. — актыўны прыхільнік рэформ Пятра I, якія ламалі руцінныя формы грамадскага жыцця. Ён вітаў імкненне славянскіх народаў да аб'яднання, называў беларусаў, рускіх i ўкраінцаў «славянарускім народам». К. быў перакананы ў неабходнасці адукацыі, падкрэсліваў вялікае значэнне рознабаковага наву­чання: «Ничто же полезнейшее есть в сем житии, как познание и умелость писмен. Сие приношает величество и славу, сие неизреченную красоту воз­дает, сие государства укрепляет и рас­ширяет, и прославляет — всякому че­ловеку во всяком чине полезно. Писмена разум исправляют и обучают, и утешают...» («Из истории философской и общественнополитической мысли Белоруссии». С. 324). Ён лічыў, што матэматыка вельмі карысная ў марской справе, у падарожжах, у горназдабыўной справе («вникнувший в математические книги, помощь обретеш»), астраномія дапамагае ў навігацыі, гісторыя — у пазнанні грамадска­га жыцця i чалавека («Введение крат­кое во всякую историю...». С. 3—4). Асаблівае значэнне надаваў ён граматыцы: «тщетный есть всяк труд без грамматики».

Галоўную этыкаэстэтычную каштоўнасць К. бачыў у мудрасці i асвеце. Гэта думка выказана ім у арыгінальнай сентэнцыі «Пра кура», які, разграбаючы кучу смецця, выкідвае алмаз. Пад «курам» ён меў на ўвазе чалавека «маларазумнага», які не любіць «свабодных навук прамудрасці» («Притчи Езоповы...», Амстэрдам, 1700. С. 8). К. — аўтар «Рыторыкі» i «Паэтыкі» (не захаваліся). Значную ролю ў асветніцкай дзейнасці адыгралі яго творы па гісторыі: «Хроніка», «Часаапісанне», «Летапісы ці дзеянні», «Хроніка дня», «Уладаапісанне» (пра палітычнае жыц­цё), «Жыццеапісанне» (пра асобных людзей i здарэнні). К. тлумачыць, што «хроніка пагрэчаску таксама параліпаменон. У ёй жа дзеянні або справы ратныя, па парадку часоў размеркаваныя, апісваюцца добрасумленна, па ўсіх стагоддзях. Напрыклад, што перад патопам i што пасля патопу здарылася ва ўсялякі час... Летапісамі завуцца кнігі, дзе ўсялякага красамоўства i мастацтва i без тлумачэння прычын усялякага роду здарэнні апісваюцца». Такі разгляд гісторыі быў, напэўна, крокам наперад у параўнанні з ранейшымі сярэдневяковымі i тэалагічнымі канцэпцыямі. Магчыма, што на яго гістарычныя погляды паўплывалі не толькі заходнія (Лейбніц), але i ўсходнеславянскія гісторыкі (Стрыйкоўскі,   Тацішчаў,   Каменскі   i

ІНШі).

Паводле звестак самога К., ён адправіў у Маскву наступныя кнігі: «Ри­торическое собрание вместе с красно­речием кратчайшее», «Политик, уче­ный и ученоблагочестивый, передан­ный польскими стихами», «Хронология священнополитическая от создания мира до разрушения Иерусалима, порусски и попольски»  (гэта i наступ­

ныя былі падрыхтаваныя К. да друку, лес ix невядомы), «Квинт Курцый Руф о делах Александра Великого, порус­ски», «Образцы склонений, спряжений, полатыни, немецки и русски», «Не­мецкая грамматика с русским толкова­нием», «Введение Коменского, пола­тыни, немецки и русски», «Семейные беседы, разделенные на 40 глав, пола­тыни, немецки и русски», «Словарь полатински и русски», «Священная Биб­лия на славянском языке, по порядку или стихами изданная», «Полная сла­вянская грамматика».

Уплыў К. на беларускую культуру мала вядомы, але ў яго лексіконе выразна адчуваюцца беларускія моўныя ўздзеянні.

 

Тв.: Номёнклятор на русском, латинском и голландском языках. Амстэрдам, 1700; Слава Торжеств. Амстэрдам, 1700; Книга, учащая морского плавания... Амстэрдам, 1701; Latina grammatica in usum scholarum celeberrimae gentis Slavonicae. Amsterdami, 1700.

Літ.: Описание изданий, напечатанных кириллицей, 1689—январь 1725 г. М.; Д., 1958; Из истории философской и обще­ственнополитической мысли Белоруссии. Мн., 1962; Асвета i педагагічная думка ў Беларусь Са старажытных часоў да 1917 г. Мн., 1985. С. 149—151; Дорошевич Э.К. Илья Копиевич, Георгий Конисский // Очерки истории философской и со­циологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Антология педагогиче­ской мысли БССР. М., 1986. С. 134—138.

Э.К.Дарашэвіч.

 


 

1.     Мастакі Варэнца Валянцін Іванавіч. 1938. і Варэнца Ляіля Ахцямаўна.1951. Мінск – Аўстрыя. 
“Ілья Капіевіч”.
1993. Каляровая літаграфія. 47х41 см.