БАЛАДА ІВАНА ХРУЦКАГА (8.02.1810—13.01.1885)
Ты з ланцужком прыгожым, залатым Ад імператара гадзіннік маеш. Але ланцуг ніякі не ўтрымае Цябе, каб на радзіму заўтра ты Вярнуўся і застаўся ля крыжоў Бацькоўскіх, і ля Полацка свой дом Пабудаваў, каб полацкім святлом Жывіць сваю душу і маляваць ізноў Партрэты, нацюрморты, на якіх Наш родны свет багаты і святы, І сумны,як пражытыя гады, Што праляцелі, як адзіны міг…
І ўжо—сям’я,маёнтак і спакой, І ты нікога бачыць не жадаеш. І, як валун травою зарастае, Цяжэеш ты самотай незямной, Але не ад таго, што ўсё міне І не паўторыцца ўжо больш ніколі, А ад таго, што прычакацца волі Усе не змогуць, воля—не ў віне, Яна ў крыві павінна быць і з ёй У сэрцах кроў становіцца жывой.
І ланцужок прыгожы, залаты У прыдарожны пыл кідаеш ты…
|