БАЛАДА КАНСТАНЦЫІ БУЙЛО (2.01.1893-- 4.06.1986)
Жыццё на чужыне, нібы-- у палоне, Дзе ты прывыкаеш да сонца, якое Халодна-далёкае, як нежывое, У воблаках, нібы ў снягах, светла тоне, Світае, нібы ва ўспамінах Айчына, Якую ты любіш, якой ты жывеш.
І сніцца табе каля хаты рабіна З лістотай счарнелай, як спалены верш, Якога душа адляцела ў нябёсы Іскрынкай тваёй адзінокай душы.
І пройдуць дажджы, і мінуцца марозы І будуць чарнець на магілах крыжы Паэтаў, якіх растралялі за тое, Што сонца над намі ўсё ж не залатое, А проста чырвонае, быццам бы кроў…
Пакуль ты жывеш, ты не прыдзеш дамоў У ціхае Вішнева, дзе ўсё святое І любае, блізкае і дарагое, А будзеш здалёку глядзець на Айчыну І сумныя вершы Айчыне пісаць І плакаць ты будзеш, як плачуць жанчыны, Калі ўжо не могуць нічога сказаць…
|