Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 184 госцяў анлайнГАЛУБОК Уладзіслаў Іосіфавіч |
ГАЛУБОК Уладзіслаў Іосіфавіч (15.05.1882, ст. Лясная Баранавіцкага р-на – 28.09.1937), тэатральны дзеяч, пісьменнік, драматург, рэжысёр, акцёр, мастак. Народны артыст БССР (1928). У 1908 г. пачаў літаратурную дзейнасць, з 1917 г. выступаў як драматург. Напісаў каля 40 п’ес з мінулага і сучаснага жыцця беларускага народа (пераважна меладрамы, камедыі, вадэвілі, фарсы), якія шырока ставіліся ў беларускіх прафесійных і самадзейных тэатральных калектывах, у тым ліку Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі, дзе ён у 1917 – 1920 гадах працаваў як акцёр, драматург, рэжысёр. Выхаваў вялікую групу беларускіх акцёраў. У канцы 20-х гадоў ХХ ст. абвінавачаны ў нацыяналізме, замкнутасці ў творчасці і адхілены ад мастацкага кіраўніцтва калектывам, працаваў дырэктарам тэатра і акцёрам.У 1937 г. рэпрэсіраваны. Паводле афіцыйнага паведамлення, памёр ад гіпертанічнай хваробы 28 верасня 1937 г. Рэабілітаваны 26 жніўня 1957 г.
Ціхановіч Яўген Мікалаевіч (1911 – 2005, Мінск). “Уладзіслаў Галубок (1882-1937)”. 1983. Сухая іголка. 21х15 см.
Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005. Мінск). “Партрэт першага Народнага артыста Беларусі Уладзіслава Галубка”. 1994. Палатно, алей. 80 х 49 см.
Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск). “Уладзіслаў Галубок”. Сухая іголка. 22х16 см.
Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск). “Уладзіслаў Галубок”. Сухая іголка. 22х16 см.
Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск). Медаль Камітэту Ушанавання “Уладзіслаў Галубок”. 1997. Кераміка, вашчэнне. 13х 9 см.
|