БАЛАДА АНАТОЛЯ АНІКЕЙЧЫКА (11.07.1932—3.02.1989)
У камянях, у бронзе, у граніце Ты пакідаеш цеплыню душы, Як летам неба васількамі ў жыце Пасеена, дзе быць маглі крыжы, Бо ў кожным полі беларусаў косці, Нібыта нашай волі карані, Былі і ёсць чужыя для кагосьці, Для нас жа родныя, як і агні Кастроў паўстанскіх, ля якіх сагрэцца І ты ў завейны час таксама б мог… Баліць твая душа, згарае сэрца, Бо колькі шчэ нязведаных дарог На Беларусі, нібы на Галгофе нашай, Дзе ў кожнага ёсць выбар кім тут быць. “Я—беларус!”—ты перад Богам кажаш, Сказаўшы гэта, застаешся жыць У камянях, у бронзе, у граніце, Дзе цеплыня жыве тваёй душы, Як летам неба васількамі ў жыце Квітнеецца, дзе быць маглі крыжы…
|