ЗАХАРКА Васіль Іванавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 65 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

66%UNITED STATES UNITED STATES
11.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
6.8%CANADA CANADA
4.5%BELARUS BELARUS
2.5%AUSTRALIA AUSTRALIA
2%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
1.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗАХАРКА Васіль Іванавіч

ЗАХАРКА Васіль Іванавіч

(01.04.1887, в. Дабрасельцы Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. – 14.03.1943, пахаваны ў Празе), беларускі палітычны дзеяч. Настаўнік, пісар (1895). На вайсковай службе (1898 – 1902, 1904 – 1917). Сябар Беларускай сацыялістычнай грамады, сябар ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. Адзін з арганізатараў з’езда беларускіх вайскоўцаў Заходняга фронту (22.10.1917). Сакратар Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. У складзе Народнага сакратарыята Беларусі, казначэй  (21.02.1918). Удзельнік абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі  25 сакавіка 1918 года. Займаў розныя міністэрскія пасады ва ўрадах БНР. Пасля расколу Рады БНР (13.12.1919) намеснік старшыні Прэзідыума Народнай рады БНР. На 1-й Усебеларускай канферэнцыі (верасень 1921, Прага)  намеснік старшыні. На 2-й Усебеларускай канферэнцыі (кастрычнік 1925, Берлін) не прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага цэнтра Беларусі, застаўся ў эміграцыі ў Празе, намеснік прэзідэнта Рады БНР. Прэзідэнт эміграцыйнай Рады БНР (08.03.1928 – 06.03.1943). Збіраў архіў БНР, узначальваў таварыства “Беларуская рада”. Аўтар працы “Галоўныя моманты беларускага руху” (1926, часткова апублікавана ў кнізе “Беларуская дзяржаўнасць: Хрэстаматыя і бібліяграфія” Нью-Йорк, 1988).


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца творы:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт старшыні Рады БНР Васіля Захаркі”. 2005.

Лінарыт. 60х50 см



Мікола Змітравіч Рыжы (1953, Барысаў).

“Партрэт Васіля Захаркі”. 1994.

Лінарыт. 31х19 см