Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 102 госцяў анлайнАЎРАМІЙ СМАЛЕНСКІ (ПРАЦАЛЮБІВЫ) |
Асветнік, рэлігійны i грамадскі дзеяч, мастак. Нарадзіўся ў сярэдзіне 12 ст. ў Смаленску ў заможных бацькоў, якія да яго мелі 12 дач ок. 3 дзяцінства выхаваны ў духу строгай хрысціянскай набожнасці i прывучаны да сістэматычных кніжных заняткаў. Калі Аўрамій дасягнуў сталага ўзросту, ён адмовіўся жаніцца i вырашыў прысвяціць сябе справе рэлігійнага служэння i асветы. Пасля смерці бацькоў раздаў усю ix маёмасць манастырам, цэрквам i бедным, а сам пайшоў у манастыр, размешчаны ў ваколіцах Смаленска. Тут ён старанна вывучаў творы Іаана Златавуста, Яфрэма Сірына, жыціі святых: Антонія Вялікага, Яўхімія, Савы, Феадосія Палесцінскіх, Антонія i Феадосія Пячэрскіх i інш., займаўся зборам i перапісваннем кніг. У гэты час смаленскі князь Раман Расціслававіч (памёр у 1170) заснаваў у горадзе вучылішча, у якім навучаліся па славянскіх, грэчаскіх i лацінскіх кнігах. Аўрамій актыўна садзейнічаў росквіту гэтага вучылішча, дапамагаў фарміраваць яго бібліятэчны фонд. Пасля 30 гадоў манаскага служэння ў 1198 ён прыняў сан прэсвітэра i стаў шырока вядомы як прапаведнік i настаўнік не толькі для манаскай браціі, але i для недухоўных асоб. Гэта выклікала зайздрасць у часткі духавенства, i Аўрамію давялося перайсці ў Крыжаўзвіжанскі манастыр у Смаленску. Сюды да яго пачало прыходзіць яшчэ больш людей за духоўнай парадай, настаўленнем. Ён актыўна ўдзельнічаў у аздабленні храма, намаляваў для яго 2 абразы. Няспынныя пропаведзі i поспех у веруючых зноў выклікалі зайздрасць у духавенства i гарадской знаці. Прэсвітэра абвінавацілі ў ерасі i распаўсюджванні забароненых кніг, а таксама ў спакушэнні жанчын i пераманьванні духоўных дзяцей. На судзе, які ўзначальвалі князь i епіскап, ён змог апраўдацца, але яму забаранілі свяшчэннадзейнічаць i загадалі вярнуцца ў той жа самы манастыр. Але папулярнасць Аўрамія ў народзе была такой вялікай, што царкоўныя ўлады вымушаны былі адмяніць сваю забарону на прапаведніцтва i прызначылі яго ігуменам новага манастыра. Паранейшаму да яго сыходзіліся баяры i простая людзі, багатыя i жабракі, каб паслухаць разумныя парады i настаўленні. Аўрамій заклікаў смалян няўхільна прытрымлівацца маральных прынцыпаў хрысціянства, клапаціцца пра духоўнае ўдасканаленне жыцця, увесь час помніць пра Бога, маліцца дзень i ноч, каб не быць асуджаным на судзе Божым. Памёр ён да 1224, пражыўшы ў манастве 50 гадоў. Пасля смерці, як i пры жыцці, Аўрамія шанавалі смаляне як нястомнага прапаведніка рэлігійнага пакаяння i непазбежнасці страшнага суда. За актыўнае прапаведаванне хрысціянства i ўзорнае жыццё праваслаўная царква кананізавала яго. Яго вучань манах Яфрэм напісаў «Жыціе прападобнага Аўрамія Смаленскага».
Літ.: ЧетииМинеи: (Книга житий святых). Кн. 1—4. М., 1829; Жития святых Российской церкви. Также Иверских и славянских и местно чтимых подвижников благочестия, составленные А.Н.Муравьёвым. Т. 1—18. Спб., 1855—68; Барсуков Н. Источники русской агиографии. Спб., 1882; Филарет, архиепископ Черниговский. Жития святых чтимых Православной Церковию, со сведениями о праздниках Господских и Богородничных, и о явленных чудотворных иконах. 3 изд. Спб., 1900; Голубинский Е. История канонизации святых в Русской Церкви. 2 изд. М., 1903. В.П.Орпш. |