Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 224 госцяў анлайнЗЯМКЕВІЧ Рамуальд Аляксандравіч |
ЗЯМКЕВІЧ Рамуальд Аляксандравіч (псеўд. Раман Суніца, Юры Алелькавіч; 1881, Варшава – 1943 ці 1944), грамадскі дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння, публіцыст, гісторык беларускай літаратуры, перакладчык, калекцыянер рукапісаў беларускіх пісьменнікаў, старадрукаў. Яго бацькі родам са Случчыны. Жыў у Варшаве. Па адукацыі інжынер-механік, ваенны інжынер у Мінску (1915 – 1919). Удзельнік з’езду беларускіх нацыянальных арганізацый (сакавік 1917). З 1909 г. друкаваўся ў газеце “Наша ніва”. Даследаваў беларускую бібліяграфію, этнаграфію, старажытную беларускую літаратуру і літаратуру ХІХ ст. Апублікаваў невядомыя раней рукапісы М.Багдановіча (1919), Каруся Каганца (1920), В.Дуніна-Марцінкевіча (1923), Янкі Лучыны (1932), свае працы па гісторыі. Быў арыштаваны гестапа, па звестках, загінуў у канцлагеры.
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск). “Рамуальд Зямкевіч. Грамадскі дзеяч беларускага нацыянальнага Адраджэння, публіцыст, калекцыянер”. 1997. ДВП, алей. 40х30 см.
|