КЛІМЕНТ СМАЛЯЦІЧ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 497 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КЛІМЕНТ СМАЛЯЦІЧ

 

(? — пасля 1164)

 

ІДаркоўнапалітычны дзеяч, мысліцель i асветнік. Нарадзіўся ў 1й палове 12 ст. ў Смаленску. Быў манахам Зарубскага манастыра каля Кіева. Стаў вядомы дзякуючы сваёй рознабаковай адукаванасці, рэдкай эрудыцыі, выдат­наму літаратурнаму таленту. Як сцвярджае Іпацьеўскі летапіс, К.С. «быў кніжнік i філосаф, якіх у Рускай зямлі не бывала». Высокую на той час адукацыю ён, верагодна, атрымаў у Канстанцінопалі. Як прыхільнік развіцця ўсходнеславянскай культуры, змагар супраць засілля ў рускай царкве грэча­скага     духавенства     К.С.     актыўна агітаваў за царкоўную аўтакефалію. Ён нястомна   даказваў,   што   назначэнне мітрапалітаў   для   Кіеўскай   Русі   — унутраная справа рускага праваслаўя, i дыктат Візантыі ў гэтым пытанні пярэчыць інтарэсам народа, царквы, дзяржавы.    Паводле    яго    пераканання, мітрапалітыгрэкі,  якія дрэнна валодалі славянскай мовай, не маглі даць столькі карысці для царкоўнага ўпарадкавання i народнай асветы, колькі можна было чакаць ад мітрапалітаў мясцовага    паходжання.    Назначэнне мітрапалітаўчужаземцаў без адабрэння княжацкай улады было знявагай для апошняй,  служыла зручнай падставай для ўмяшання грэчаскіх імператараў у справы славянскіх дзяржаў. Патрыятычнасць  i  шчырае  імкненне вучонага манаха садзейнічаць развіццю мясцовых традыцый у жыцці ўсходняга   славянства  выклікала  прыхільнасць да яго мясцовай улады. Невыпадкова знаёмы з яго прамовамі князь Ізяслаў Мсціславіч, які заняў у 1146 велікакняжацкі прастол, паступіў,  як яго продак Яраслаў Мудры. У 1147 ён склікаў у Кіеве епіскапскі сабор i прапанаваў удзельнікам выбраць першасвяшчэнніка   для   Кіеўскай   Русі   без адабрэння   канстанцінопальскага  патрыярха. Пры гэтым Ізяслаў Мсціславіч назваў К.С. самым дастойным кандыдатам. Так «кніжнік i філосаф» стаў другім    на    Русі    (пасля    Іларыёна Кіеўскага)   мітрапалітам   славянскага паходжання. Узвядзенне яго на Кіеўскую кафедру праходзіла не гладка. Праціўнікі   царкоўнай   самастойнасці напачатку   адмовіліся   прызнаць   яго мітрапалітам без волі на тое патрыярха. Зламаць супраціўленне прагрэчаскі настроеных   іерархаў   дапамаглі   настойлівасць  Ізяслава i рашучая падтрымка чарнігаўскага епіскапа Ануфрыя.   Становішча  новага  мітрапаліта было нялёгкім. Яго дзейнасць ухваляў толькі князь Ізяслаў Мсціславіч. Пасля смерці   Ізяслава   (1154),   калі   велікакняжацкі прастол заняў былы смаленскі   князь   Расціслаў   Мсціславіч, К.С.  у  яго  асобе  таксама  атрымаў саюзніка, гатовага змагацца за самастойнасць рускай царквы. Аднак i на тэты раз частка епіскапаў на чале з Ніфантам Ноўгарадскім не падтрымала мітрапаліта Клімента. Ніфант ад свай­го імя i ад імя іншых епіскапаў заявіў: «Мы не станем табе кланяцца, не будзем служыць з табой, таму, што ты не ўзяў благаславення ў святой Сафіі i ад патрыярха». Узнікла рэальная пагроза ўнутрыцаркоўнага расколу. Разумеючы, да якіх вынікаў можа прывесці гэты канфлікт ва ўмовах раздробленасці Русі, князь Расціслаў заклікаў абедзве партыі да стрыманасці i разважлівасці. Нельга, казаў ён, каб безупыннае крывавае саперніцтва ўдзельных князёў за валоданне Кіевам узмацніла барацьбу за права той ці іншай княжацкай кааліцыі ўзводзіць у мітрапаліты свайго чалавека, абцяжарыла разладамі на рэлігійнай глебе жыццё рускага грамадства, якое i без таго вельмі пакутуе ад палітычных усобіц. Аднак угаворы i заклікі Расціслава не былі пачуты.

У сак. 1155 кіеўскі трон заняў правізантыйскі настроены суздальскі князь Юрый Даўгарукі, які саслаў мітрапаліта Клімента ва Уладзімір Валынскі, a мітрапаліцкую кафедру аддаў назначэнцу патрыярха Канстанціну. Аднак праз 3 гады новы кіеўскі князь Мсціслаў Ізяславіч аднавіў К.С. на гэтай пасадзе. Барацьба за мітрапаліцкае месца выклікала царкоўную смуту. Грэчаскі стаўленік імкнуўся аддаліць ад царкоўных спраў прыхільнікаў Клімента, у сваю чаргу Клімент не мілаваў тых, хто быў на баку яго праціўніка. Каб спыніць раз­лад, князі Расціслаў i Мсціслаў адхілілі ад спраў абодвух мітрапалітаў i прызначылі ў жн. 1161 на мітрапаліцкае месца Феадора, які праз некалькі месяцаў памёр. Расціслаў зноў прапанаваў кандыдатуру К.С. Каб надаць справе законны выгляд, ён паслаў прасіць благаславення для Клімента ў патрыярха. Але канстанцінопальскі патрыярх накіраваў у Кіеў мітрапалітам Іаана IV. Расціслаў, кіруючыся меркаваннямі царкоўнага міру, не хацеў ускладняць i без таго цяжкія палітычныя абставіны на Русі, неахвотна прыняў новага назначэнца, але наказаў перадаць у Канстанцінопаль: «На гэты раз, дзеля павагі i любові царскай, прыму, але калі надалей без нашага ведама i жадання патрыярх назначыць на Русь мітрапаліта, то не толькі не прымем яго, a пастановім за нязменнае правіла выбіраць i ставіць мітрапаліта епіскапам рускім па загаду вялікага князя». У выніку дзяржаўнай мудрасці i дыпламатычнай гібкасці Расціслава барацьба вакол самага прынцыповага для царкоўнага жыцця пытання сціхла. Так скончылася гісторыя з узвядзеннем на мітрапаліцкі прастол К.С, які звязаў сваё жыццё i дзейнасць з барацьбой за царкоўную незалежнасць ад Візантыі. Права прысылаць у Кіеў першасвяш

 

Смаленск у пачатку 17 ст. Са старажытнай гра­вюры.

 

чэнніка захавалася за патрыярхам. I ўсё ж ідэя рускай праваслаўнай аўтаноміі, якую так энергічна адстойваў вучоны манах са Смаленска, не памерла, але здзейснілася на практыцы толькі ў канцы 16 ст.

Да нас дайшоў толькі адзін твор К.С. (у тлумачэнні манаха Афанасія) — «Пасланне Фаме прэсвітэру». У гэтым «Пасланні...», разглядаючы тэарэтычныя пытанні, К.С. абвяргае высунутыя супраць яго абвінавачванні, прыводзіць аргументы ў абарону свайго права кіраваць царквой. Асноўныя разыходжанні, што служылі падставай для дыскусій паміж Кліментам i Фамой, — рознае разумение таго, як i да якіх межаў можна інтэрпрэтаваць тэксты Свяшчэннага пісання, ці правамерна наогул яго пашыранае, сімвалічнае тлумачэнне. Паводле меркаванняў К.С., важнае не толькі літаральнае, але i сімвалічнае разумение біблейскіх тэкстаў, ix творчая інтэрпрэтацыя. Ён вымушаны быў абгрунтоўваць сваё права «даследаваць іншасказальна... усе гэтыя боскія адзнакі i цуды Госпада нашага Ісуса Хрыста», свае доказы падмацоўваць аўтарытэтам айцоў царквы: «Калі святыя i боскія айцы нашы дабавілі нешта падобнае да Гасподніх слоў, каб растлумачыць i выкласці ix, то гэта вельмі карысна, добра i пахвальна».

У развіцці чалавечай гісторыі К.С. вылучае тры паслядоўныя перыяды — •Запавет», «Закон» i «Дар Божы». Значэнне першых двух у тым, што яны рыхтуюць перамогу абсалютнай ісціне, якая адкрываецца ў хрысціянстве. Па­водле яго слоў, «Хрыстос Бог наш, сонца праведнае, асвяціў нас боскімі зорамі i прасвяціў сваім хрышчэннем, i вось усе старое прайшло, i стала ўсё новае, i ўжо не месціцца ў законе чалавецтва, але пад боскай ласкаю свабодна ходзіць...» У гэтай сувязі К.С. задкрэслівае, што некаторыя язычнікі, ікія жылі паза законам i да закону, «вылучаліся набожнасцю, жьшучы не za законе, але па веры», таму ім лягчэй атрымаць дабрадзейства боскае, чым іудзеям, якія не могуць «пайсці» лалей закону Майсеевага, што заступае зілях да дабрадзейства. Для распрацоўкі i выкладання ўласных поглядаў К.С. шырока выкарыстоўвае працы Феадарыта     Кірскага,     Нікіты     Ге

раклійскага,  рацыяналістычныя метады  для тлумачэння  рэлігійных  тэм. Апісваючы сваё ўяўленне пра сусвет, ён спасылаецца не толькі на хрысціянскіх, але i антычных аўтараў — Гамера, Платона, Арыстоцеля. Яго асноватворнае ўяўленне пра сусвет — гэта перакананне ў тым, што ўсё існае мае мэтазгодную    будову,    «усё    ўладжваецца, падтрымліваецца i мае поспех сілай боскай, бо няма другой дапамогі, акрамя дапамогі боскай, i іншай сілы, акрамя сілы боскай». Мысліцель характарызуе  Бога  як  непазнавальную абсалютную істоту, якая, аднак, пазнаецца ў сваіх тварэннях. Чалавек, які адкрывае для сябе разумную пабудову свету,   становіцца,   такім   чынам,   на шлях    пазнання    Богатворцы,    знаходзіць вышэйшы  сэнс  свайго  існавання. Боская арганізацыя быцця дае чалавеку магчымасць сваімі ўчынкамі далучацца да Бога ці, наадварот, аддаляцца ад яго. Бог, са свайго боку, гатовы садзейнічаць збліжэнню з чалавекам, ратаванню яго, калі той праяўляе імкненне да гэтага. У разважаннях пра Грыгора Багаслова, прарока Іона, траіх отракаў, расказах пра фантастычных жывёл К.С. настойліва праводзіць дум­ку пра тое, што «нішто не пагарджанае ў Госпада: усё бачыць яго бяссоннае вока, усё назіраецца,  пры  ўсім стаіць, даючы кожнаму выратаванне». Валодаючы  найвышэйшым  дарам  — свабоднай   воляй   —   чалавек   можа дзейнічаць, як яму хочацца. Але дараваная яму свабода ўчынкаў — адначасова i напамін пра тое, што чалавеку, як вянцу тварэння, як асноўнаму цэнтру сусвету, створанаму па ўзоры i падабенстве боскаму, належыць імкнуцца да маральнага ўдасканалення, безагаворачна давяраць боскаму промыслу, «праслаўляць i дзякаваць» Творцу. Такім чынам, як i Іларыён Кіеўскі, Кірыла  Тураўскі i  інш.  мысліцелі  эпохі Кіеўскай Русі, К.С. развіваў антрапацэнтрычныя   ідэі,   падкрэсліваў   духоўнамаральную   прыроду   чалавека. Але   гэтыя   аспекты   сярэдневяковага светапогляду   ён   фармуляваў   больш выразна   i   тэарэтычна   абгрунтавана, чым яго папярэднікі. Важнае месца ў светапоглядзе К.С. займае ідэя няхцівасці. Яго адмова ад усяго, уключаючы царкоўную маёмасць,  у той час  як многія  манастыры,  цэрквы,  асобныя свяшчэннаслужыцелі   з'яўляліся   буй­нымі ўласнікамі, была не зусім типо­вая. Акцэнт на духоўным, вечным, асуджэнні скнарнасці характарызуе ўсё сярэдневяковае светасузіранне ўсходніх славян. Але ў 12 ст., бадай, толькі К.С. ясна i дакладна выказаў тэ­ту думку. Яго заклік захаваць маральную чысціню думак i ўчынкаў, духоўнае памкненне да найвышэйшых каштоўнасцей быцця гучыць вельмі сучасна i надзённа: «I як мы атрымалі закон i благадаць Свяшэннага пісання ад агульнага Уладыкі, Госпада нашага Ісуса Хрыста Збавіцеля i Кіраўніка на­ших душ, i святых i боскіх яго апосталаў, па дары i благадаці i сіле Духа, будзем трымацца, любыя, за гэту будучую надзею, не адхіляючыся ні ўлева, ні ўправа, каб не зваліцца нам на самае дно пагібелі. Але пайшоўшы следам за ісцінным i сумленным царкоўным свяціцелем, такім чынам дасягнем найвышэйшай светласці ў будучым царстве Госпада нашага Ісуса Хрыста...».

 

Літ.: Никольский Н.К. О литера­турных трудах митрополита Климента Смолятича, писателя XII в. Спб., 1892; Яго ж. Материалы для истории древне­русской духовной письменности. Спб., 1907; Лавровский Л.Я. Послание мит­рополита Климента Смолятича к Фоме, пресвитеру Смоленскому, как историколитературный памятник XII в. Смоленск, 1893; Памятники литературы Древней Ру­си, XII в. М., 1980; Становление философ­ской мысли в Киевской Руси. М., 1984.

В.П.Оргіш.