Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 114 госцяў анлайнАСТРОЖСКІ Канстанцін |
(Васіль) Канстанцінавіч (1527—21.3.1608) Палітычны i культурны дзеяч Украіны, Беларусі, Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў радавым маёнтку Дубна (Валынь) у сям'i старажытнага княжацкага роду, які паходзіў ад князёў тураўскіх. Яго бацька Канстанцін Іванавіч — найвышэйшы гетман Вялікага княства Літоўскага, славуты пераможца ў Аршанскай (1514) i Камянецкай (1527) бітвах, адзін з найбуйнейшых магнатаў княства. Меў маёнткі на Валыні, на Беларусі ў Мінскім, Мазырскім, Новагародскім паветах i ў інш. землях. Прыхільнік праваслаўя, фундатар храмаў у Навагрудку, Смалявічах, Тураве, удзельнік дыпламатычных перагавораў з суседнімі дзяржавамі. Маці — княгіня
Аляксандра Слуцкая. A. атрымаў добрую хатнюю адукацыю, з 1540х гадоў выконваў розныя гаспадарскія даручэнні («службы»), з 1550 — староста ўладзімірскі, маршалак валынскай шляхты, з 1559 i да канца жыцця — кіеўскі ваявода. Значна памножыў уладанні, што атрымаў у спадчыну. Паводле некаторых звестак, у 1603 яму належала 59 гарадоў i мястэчак, 857 вёсак, 111 фальваркаў — амаль 1/3 частка Валыні, землі Кіеўскага, Падольскага, Рускага ваяводстваў, Беларусі, Малой Польшчы. Як i большасць самых уплывовых магнатаў Вялікага княства Літоўскага, А. быў праціўнікам Люблінскай уніі, асцерагаўся непажаданых змен у статусе i прывілеях буйных землеўласнікаў, хоць выступаў за пашырэнне палітычных i гандлёвых сувязей з Польшчай, Рускай i інш. дзяржавамі, асабліва са славянскімі. У канцы 1580х гадоў, у перыяд чарговага міжкаралеўя, падтрымліваў планы перадачы велікакняжацкага прастолу ў Вільні расійскаму цару Фёдару. Магнаты Вялікага княства Літоўскага, а таксама ўкраінскіх зямель, што лічыліся ў складзе Польшчы, разлічвалі такім чынам умацаваць свае пазіцыі ў Рэчы Паспалітай. Ён прымаў у Астрозе пасланцаў Барыса Гадунова, перапісваўся з ім, падкрэсліваючы сваё імкненне актыўна процістаяць каталіцкай экспансіі. Агульная палітычная праграма А. была даволі памяркоўнай, бо сацыяльнапалітычны лад Рэчы Паспалітай задавальняў у цэлым прывілеяваныя слаі грамадства. А. дамагаўся пашырэння аўтаноміі для беларускіх i ўкраінскіх зямель, стварэння еўрапейскай антытурэцкай лігі, распрацоўваў свой праект рэлігійнай уніі на аснове адноснай незалежнасці праваслаўнай царквы з кананічным зацвярджэннем яе на праваслаўным саборы. Незадаволены тайнай дзейнасцю праваслаўных епіскапаў, якія падтрымлівалі рымскакаталіцкія планы уніі, i рэлігійнай палітыкай вярхоўнай улады, перайшоў у антыуніяцкую апазіцыю. А. — адзін з асноўных свецкіх арганізатараў i апекуноў Берасцейскага праваслаўнага сабора 1596, які катэгарычна асуджаў царкоўную унію. Праваслаўны сабор адбыўся адначасова з уніяцкім, нарады праходзілі ў Бярэсці ва ўласнай камяніцы А. У 1599 ён падтрымаў канфедэрацыю (палітычны саюз) праваслаўных i рэфарматараў, якая пракламавала мір i згоду паміж абедзвюма канфесіямі i сумесныя дзеянні ў абарону рэлігійнай талерантнасці. А. прыкметна адрозніваўся ад многіх магнатаў Рэчы Паспалітай шырынёй i нестандартнасцю сваіх поглядаў, верацярпімасцю. У яго акружэнні было заўсёды шмат прадстаўнікоў розных канфесій, пісьменнікаў, педагогаў, слуг. Здаецца, што i ў прыватным жыцці ён аддаваў большую ўвагу сацыяльнаэканамічным i сацыяльнапалітычным аспектам шлюбных сувязей. Яго жонка, дачка кракаўскага кашталяна Соф'я Тарноўская, была каталічкай, як i сын Януш, дочкі выйшлі замуж за пратэстантаў з вельмі высокіх i ўплывовых колаў (Крыштоф Радзівіл, Януш Кішка). Палітычны i рэлігійны прагматызм А., яго актыўная культурнаасветніцкая дзейнасць не перашкаджалі прымаць самыя жорсткія захаДы ў тых выпадках, калі пад пагрозай аказваліся яго ўласныя інтарэсы. Украінскія ўладанні А. знаходзіліся ў асабліва важных ваеннастратэгічных рэгіёнах Рэчы Паспалітай. Значнае войска, якое ён выстаўляў у час ваеннага ліхалецця, выкарыстоўвалася не толькі для абароны паўднёвых рубяжоў дзяржавы ад турэцкататарскіх нашэсцяў, але i для задушэння небяспечных сацыяльных рухаў, казацкіх паўстанняў К.Касінскага, С.Налівайкі. Пад апекай А. ў яго радавым маёнтку Астрог у сярэдзіне 1570х гадоў узнікла першая на Украіне школа вышэйшага ўзроўню — славянагрэкалацінская калегія, т.зв. Астрожская акадэмія, друкарня, заснаваная ў 1578 Іванам Фёдаравым, сфарміравалася ўстойлівае згуртаванне пісьменнікаў, літаратараў, настаўнікаў, навукоўцаў, што ператварылі Астрог у буйны культурнаасветніцкі цэнтр. Астрожскае згуртаванне шмат у чым нагадвала падобныя культурнаасветніцкія цэнтры, якія раней узніклі на Беларусі (князёў Алелькавічаў у Слуцку, Радзівілаў у Брэсце i Нясвіжы, Кішак у Лоску). У дзейнасці А. выразна адлюстраваліся беларускаўкраінскія культурныя, a ў пэўным сэнсе i рэлігійнапалітычныя сувязі. Дзеячы культуры з Астрога аб
меньваліся выданнямі і нават выконвалі заказы беларускіх брацтваў, дапамагалі арганізоўваць i ўдасканальваць школьныя справы, падтрымлівалі соймавыя i інш. грамадскапалітычныя акцыі, накіраваныя супраць дыскрымінацыі праваслаўнага насельніцтва Украіны i Беларусі. Сярод найбольш прыкметных удзельнікаў Астрожскага культурнаасветніцкага цэнтра былі беларускі шляхціц, празаік i паэт Андрэй Рымша, дзяк мясцовай школы Ц.М.Аніч, выдатны дыпламат, пісар Вялікага княства Літоўскага Міхаіл Гарабурда, малады «словаліцец» з Заблудава Грынь Іванавіч (адліваў шрыфты Фёдараву i віленскім друкарам Мамонічам). Нейкім чынам у Астрозе апынуліся i друкарскія матэрыялы Пятра Мсціслаўца (не выключана, што i сам ён працаваў там у апошнія гады свайго жыцця). У Астрозе выдадзены першыя друкаваныя школьныя дапаможнікі, якія сталі важнай крыніцай больш позніх шматлікіх выданняў «Азбук» i «Буквароў», надрукаваных у Вільні, Еўі, Куцейне. Галоўнай рэлігійнаідэалагічнай акцыяй Астрожскага згуртавання была падрыхтоўка i выданне ў 1581 першай ва Усходняй Еўропе поўнай Бібліі, у падрыхтоўцы тэкстаў якой выкарыстоўваліся i кнігі Ф.Скарыны. А. падтрымліваў немалым! фундушамі ўкраінскія i некаторыя беларускія праваслаўныя цэрквы, заснаваў школы ў Слуцку, Тураве i інш. месцах, меў багатую бібліятэку, цікавіўся выяўленчым мастацтвам, перапісваўся з многімі мясцовымі i замежнымі культурнымі i палітычнымі дзеячамі, царкоўнымі іерархамі. Пасля смерці А. (пахаваны ў Астрозе каля царквы Святога Богаяўлення) i переходу яго нашчадкаў у каталіцызм Астрожскі культурнаасветніцкі цэнтр, Астрожская акадэмія i друкарня страцілі сваё былое значэнне.
Літ.: Максимович М. Письма о князьях Острожских к графине А.Д.Блудовой. Киев, 1866; Быков Н.П. Князья Острожские и Волынь. Пг., 1915; И с а е в и ч Я.Д. Братства та ix роль в розвитку украі'нськоі' культури XVI—XVII ст. Кйів, 1966; Яго ж. Преемники первопечатника. М., 1981; Фёдоровские чтения, 1981. М., 1985; Мицько 1.3. Острозька слов'яногреколатинська академія (1576—1636). Кйів, 1990; Wolff J. Kniaziowie litewskorascy od koсca czternastego wieku. Warszawa, 1895; К rej car J. Konstantin Basil Ostroїski and Rome in 1582—1584 // Orientalia Christiana periodica. Roma, 1969. Vol. 35, fasc. 1. Г.Я.Галенчанка.
|