Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 107 госцяў анлайнБЕКЕШ Каспар |
(Bekiesz Gaspar; 1520—1579)
Ваенны, палітычны дзеяч, атэіст i матэрыяліст 16 ст. Паходзіў ca старадаўняга венгерскага роду. Бацька, Уладзіслаў, віцэбан лугоскі i нямецкі, шляхціц з мясцовасці Бекеш (адсюль прозвішча). 3 1557 служыў у Сямігроддзі пры двары Яна Жыгімонта. У 1565 узначальваў пасольства ў Канстанцінопаль, каб атрымаць ваеннапалітычную дапамогу ад турэцкага султана супраць цэсара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Падтрымліваў нацыянальнавызваленчы рух у цэсарскай Венгрыі. У канцы 1560х гадоў уступіў у новую палітычную кааліцыю i падтрымліваў Габсбургаў у імкненні падначаліць сабе Сямігроддзе (дагавор падпісаны 16.8.1570 у Спіжы). Пасля элекцыі (абрання) Стафана Баторыя каралём Рэчы Паспалітай у 1571 удзельнічаў у няўдалых палітычных інтрыгах i спрабаваў ваенным шляхам рэалізаваць свае планы. У 1575 яго войскі ўшчэнт разбіты, а досыць значныя зямельныя ўладанні канфіскаваны. Памірыўшыся са Стафанам Баторыем, Б. стала асеў у Рэчы Паспалітай. Ваеннымі талентамі i асабістай мужнасцю вызначыўся ў абароне Эльбланга ў 1577 i ў полацкай кампаніі 1579. У час штурму Полацкай крэпасці ўзначальваў венгерскія харугвы i артылерыю. Карыстаўся павагай Стафана Баторыя. Па хадайніцтве мясцовай шляхты ў 1579 атрымаў шляхецтва Вялікага княства Літоўскага, дадатковыя маёнткі, у т.л. ў Гародзенскім пав. Памёр у Гародні, пахаваны ў Вільні на Лысай гары, якую пазней назвал! Бекешавай (як арыянін пахаваны паза межамі хрысціянскіх храмаў). На думку даследчыкаў, у апошнія гады жыцця належаў да найбольш радыкальных атэістаў i матэрыялістаў Беларусі i Вялікага княства Літоўскага. Яму прыпісваецца ўласны надмагільны надпіс, дзе ён рэзка адмаўляецца ад асноўных рэлігійных догматаў. «Усё маю з сябе, не веру ў Бога, Не прагну яго неба, не баюся пекла, ... Жыў заўсёды сам па сабе i быў заўсёды старанным. Не турбуюся пра божы суд, Не трывожуся пра цела i тым больш пра душу, Якая памерла разам са мной...»
Літ.: Сербента В.А. Видные атеисты и материалисты Белоруссии второй половины XVI в. // Из истории философской и общественнополитической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI — нач. XIX в. Мн., 1962; Merczyng Н. Polscy deiњci i wolnomyњliciele Jagiellonуw // Przegl№d Historyczny. 1911. T. 12. Nr , 3; Szadeczrky Z. Kornyati Bekes Gaspar 1520—1579. Budapest, 1887. Г.Я.Галенчанка.
|