Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 143 госцяў анлайнБЯЛІНСКІ (Bieliсski) Даніэль |
(? — 1591)
Дзеяч рэфармацыйнага руху ў Польшчы i Вялікім княстве Літоўскім. Паходзіў з сілезскіх мяшчан ці шляхты. 3 1554 вучыўся ў Кракаўскім універсітэце. Служыў казнадзеем (прапаведнікам) пры касцёле св. Барбары ў Кракаве. У канцы 1550х гадоў адкрыта перайшоў у Рэфармацыю. Выконваў абавязкі прапаведніка i святара («міністра») пры рэфармацыйных зборах у Бжэзінах, Кракаве, з 1563 у Шыдлоўцы, маёнтку Мікалая Радзівіла Чорнага, з 1570 у Олтушы. У 2й палове 1570х гадоў вярнуўся ў Кракаў. У канцы жыцця пераехаў у Вільню, дзе i памёр. , Сваю рэфармацыйную дзейнасць распачаў пад уплывам Гжэгажа Паўла. Сярод антытрынітарыяў Польшчы i Вялікага княства Літоўскага вылучаўся найбольш радыкальнымі поглядамі: ад трыдэізму эвалюцыяніраваў да дытэізму, унітарызму i анабаптызму. За свой твор, у якім паказаў шматлікія супярэчнасці Новага Запавету ў параўнанні са Старым, часова быў адлучаны ад кальвінісцкага руху. Кнігі Б. не захаваліся i вядомы толькі па звестках іншых аўтараў, апанентаў i палемістаў. У прыватнасці С.Будны рэзка крытыкаваў творы Б. ў сваёй кнізе «Пра найважнейшыя артыкулы хрысціянскай веры». 3 канца 1570х гадоў Б. прытрымліваўся даволі памяркоўных кальвінісцкіх поглядаў. У 1603 яго творы ўвайшлі ў Індэкс забароненых кніг Рэчы Паспалітай.
Літ.: П а р э ц к i Я . I . Сымон Будны. Мн., 1975; Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (Вторая половина XVI — нач. XVII в.). Мн., 1970; Merczyng Н. Polscy deisci i wolnomysliciele za Jagiellonow // Przeglad Historyczny. 1911. 12, 3. Г.Я.Галенчанка. |