Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 115 госцяў анлайнВАЯВОДКА (Wojewodka) Бярнард |
(? — ліпень 1554)
Матэматык, друкар i перакладчык. Нарадзіўся ў Кракаве. Аўтар кнігі па матэматыцы «Алгарытм — навука лічбы» (Кракаў, 1553). Па запрашэнні дзеяча рэфармацыі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1553 пераехаў у Брэст, дзе ўзначаліў першую на тэрыторыі Беларусі друкарню, якая дзейнічала ў 1550—70я гады. Першыя выданні друкарні (Вялікі i Малы Катэхізісы, перакладныя тэалагічныя творы Крыштафа Імлера, Урбана Рэгіуса) адпавядалі патрэбам рэфармацыйнага руху, які быў накіраваны супраць каталіцкай царквы i меў антыфеадальны характер. На думку даследчыкаў, В. прымаў таксама ўдзел у падрыхтоўцы да выдання Брэсцкай бібліі 1563 — помніка польскамоўнага кнігадрукавання на Беларусь
Літ.: Drukarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. L 5. Wielkie Ksiкstwo Litewskie. Wrocіaw; Krakуw. 1959, S. 248— 255. |