Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 186 госцяў анлайнВОЛАН (В о л я н ) Андрэй |
(1530—1610) 3. Г. Маслыка
Палітычны дзеяч, філосаф i правазнаўца, адзін з заснавальнікаў свецкага кірунку ў сацыяльнапалітычнай думцы, ідэолаг рэфармацыйнага руху на Беларусі i ў Літве. Адукацыю атрымаў ва універсітэтах ФранкфуртанаОдэры i Кёнігсберга. Выбіраўся паслом ад шляхты Ашмянскага пав. ў сойм Рэчы Паспалітай. Быў сакратаром у вялікага князя літоўскага i караля Польшчы Жыгімонта II Аўгуста. Зрабіў значны уклад у развіццё грамадскай, палітычнай i прававой думкі на Беларусі i ў Літве. Аўтар каля 30 прац (палемікатэалагічныя творы, палітыкаправавыя i этычныя трактаты, прамовы). Пісаў на лацінскай мове. У рэлігійнапалемічных творах з пазіцый кальвінізму рэзка крытыкаваў асноўныя догмы, арганізацыйную будову каталіцкай царквы i папскай улады. Адстойваў прынцыпы верацярпімасці. Вёў палеміку з езуітамі, выкрываў рэакцыйны характер ix дзеянняў. Яго творы былі занесены ў Індэкс забароненых кніг. Антыкаталіцкія працы В. перавыдаваліся гугенотамі Францы i i пратэстантамі Германіі. Гуманістычную накіраванасць маюць яго працы: «Пра палітычную або грамадзянскую свабоду» (Кракаў, 1572), «Прамова да сената...» (1572, выд. 1906, Кракаў), «Пра шчаслівае жыццё, або Найвышэйшае чалавечае дабро» (Вільня, 1596), «Пра гасудара i ўласцівыя яму дабрачыннасці» (Гданьск, 1608). У ix выступаў за рэформы ў сацыяльных i палітычных адносінах, праве i дзяржаўным кіраванні, распрацоўваў канцэпцыю свабоды чалавека (абарона маёмасці, асабістай бяспекі, усеагульнай згоды i міру ў грамадстве). У творчасці В. развіты некаторыя ідэі, выказаныя ў свой час Ф.Скарынам. Ён імкнуўся да вырашэння грамадскіх супярэчнасцей на маральным, фармальнаюрыдычным узроўні, рацыянальнай i мэтанакіраванай дзейнасці саслоўяў, сацыяльных груп, кіруючых колаў на чале з манархам. Ідэалагічнымі лозунгамі абвяшчаў агульную карысць i сацыяльную гармонію. Звяртаўся да тэорыі натуральнага права i выкарыстоўваў для яе характарыстыкі раннехрысціянскі маральны прынцып: «I гэтак ва ўсім, як хочаце, каб з вамі абыходзіліся людзі, так i вы абыходзьцеся з імі». В. не абмяжоўваўся аналізам сацыяльнай рэчаіснасці праз прызму абноўленага хрысціянства i асветніцтва, a імкнуўся знайсці натуральныя прычыны існавання рэчаў i з'яў. Таму дзяржаву, права і інш. сацыяльнапалітычныя інстытуты ён разглядаў як вынік чалавечай дзейнасці, аб'екты ўвасаблення рацыянальных пошукаў i мудрасці людзей, што падкрэслівала яго прыхільнасць да свецкага складу мыслення.
Літ.: Сокол С.Ф. Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине XVI века. Мн., 1974; Падокшын С.А., Шатон В.К. Андрэй Волан i яго трактат «Пра шчаслівае жыццё, або Найвышэйшае чалавечае дабро» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1981. №1. С.Ф.Сокал.
|