Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 110 госцяў анлайнДАМАНЕЎСКІ Ян |
(? — 1563)
Прававед, рэлігійны дзеяч Вялікага княства Літоўскага 16 ст. Звестак пра час i месца нараджэння не захавалася. Быў суддзёй Віленскага апеляцыйнага суда для гарадоў з магдэбургскім правам. Прымаў удзел у распрацоўцы праекта Статута Вялікага княства Літоўскага 1566. Магчыма, Д. як радны пан (член рады) быў старшынёй Статутнай камісіі, зацверджанай Віленскім соймам 1551 для распрацоўкі праекта новага Статута. Узначаліць Статутную камісію мог хутчэй за ўсё чалавек, які карыстаўся аўтарытэтам як палітык, дзяржаўны дзеяч, прафесіянал, валодаў царкоўнаадміністрацыйным вопытам i ведамі кананічнага i магдэбургскага права. Д. не змог закончыць работу па рэформе заканадаўства (памёр у 1563), але бясспрэчна, што з яго ўдзелам вызначана канцэпцыя новага заканадаўства Вялікага княства Літоўскага, якая адпавядала патрабаванням свайго часу i абараняла суверэнітэт дзяржавы. Г.В.Дзербіна. |