ЗІЗАНІЙ (Тустаноўскі) Стафан

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 466 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗІЗАНІЙ (Тустаноўскі) Стафан

 

Беларускі педагоггуманіст, пісьменнікпалеміст, прапаведнік 16 — пач. 17 ст. Брат А.Зізанія. Скончыў Астрожскую школу на Валыні. Выкладаў царкоўнаславянскую i грэчаскую мовы ў Львоўскай (з 1586, з 1592 рэктар) i Віленскай (у 1593—99) брацкіх шко­лах. Ён быў высокаадукаваным чалавекам, дасканала ведаў рыторыку, логіку, гамілетыку. Яго казанні былі накіраваны супраць уніятаў, езуітаў i вышэйшага праваслаўнага духавенства. Прапаведаваў ён у гарадской ратушы, на вуліцах i пляцах. Але 25—27.1.1596 сабор у Навагрудку, на які нават не запрасілі 3., асудзіў яго за тое, што ён у сваіх выступлениях «аргументирует не писмом слова щыраго божего... а только силогизмою». У жыцці 3. адмоўную ролю адыграў мітрапаліт М.Рагоза, які напачатку дазволіў настаўнікам брацкіх школ займацца казаннямі, а потым напісаў данос на 3. каралю Жыгімонту III. 28.5.1596 ка­роль граматай адзначыў «блюзнерства великое не только с казанья, але и с писанья и выданья книг до друку своволне» 3. i загадаў вывесіць гэтую грамату ва ўсіх людных месцах, злавіць i асудзіць адступніка. Віленскае брацтва апратэставала рашэнне Навагрудскага сабора. На Брэсцкім саборы 3. апраўдалі i было заяўлена, што яго выданні зроблены паводле канонаў праваслаўя. Пасля прыходу да ўлады уніяцкага' мітрапаліта І.Пацея становішча 3. ў Вільні значна пагоршылася. Восенню 1599 ён вымушаны быў пайсці ў СвятаТроіцкі манастыр, дзе прыняў імя Сільвестра. Там ён збіраўся адкрыць школу, але уніяцкае ду­хавенства забараніла гэта. Кароль падтрымаў уніятаў i граматаю ад 29.9.1599 выступіў  супраць  віленскіх  мяшчан, якіх аштрафаваў на 3 тыс. коп літоўскіх грошай за тое, што яны дазволілі 3. прапаведаваць у Троіцкай царкве, хоць архімандрыт даў згоду на яго вы­ступление. Прыхільнікі уніі прыйшлі ў СвятаТроіцкі манастыр, каб расправіцца з 3., але яму ўдалося ўцячы. Пра далейшае жыццё 3. дакументаў няма, ёсць толькі паведамленне, што ён быў забіты ў час паломніцтва ў 1600.

Творчасць i дзейнасць 3. звязана з Вільняй. Тут ён разам з братам Лаўрэнціем стварыў «Азбўку» (Вільня, 1596), напісаў у яе раздзел «Изложе­ние о православной вере. Коротким пытаньем и отповеданьем для латвейшаго выразуменя хрйстіянскім детем», у якім катэхізісным спосабам (пытанне — адказ) падаваліся асноўныя дог­маты праваслаўя. Гэта яму няцяжка было зрабіць, бо яшчэ ў 1595 ён выдаў «Катэхізіс» на польскай i старажытнабеларускай мовах. Кнігу знішчылі езуіты, але пра яе змест можна даведацца з брашуры езуіта М.Лашча (Ф.Жаброўскі), у якой прыводзіліся фрагмен­ты з гэтага «Катэхізіса» дзеля крытыкі i доказу, быццам аўтар кнігі — ерэтык. Лашч пісаў, што 3. сваім вучэннем «души христианские словно ядом заражает». Нават М.Сматрыцкі ў «Апалогіі...» (Кіеў, 1628) заявіў, што «зизаниева ересь у нас беспрестанно на устах, а наука божия, истинная, в пренебрежении... наши лжеучители (Стефан Зизаний и др.) отвергают все догматы разом». Выступленні 3. суп­раць папы рымскага i вышэйшага праваслаўнага духавенства знайшлі адлюстраванне ў яго працы «Лист Іеремей патріархй Константинопольского напоминалный» (напісаны i выдадзены ў 1599) i кнізе «Казанье святого Кирил­ла...», у якой змешчаны таксама прысвячэнне князю К.Астрожскаму, напісанае 20.5.1596, i польскія сілабічныя вершы на яго герб. У апошняй кнізе паралельна надрукаваны тэксты на польскай i старажытнабеларускай мо­вах. У некаторых месцах палемічнага памфлета выкарыстоўваўся ці толькі польскі, ці толькі беларускі тэкст. Пазней кніга перавыдавалася стараверамі (карысталася ў ix вялікім аўтарытэтам), у Маскве ў 1644, у Гродне ў 1786 i 1791. Маскоўскае выданне называлася «Книга Кириллова», гродзенскае — «Кириллова книга».

Асновай рэлігійнафіласофскіх i сацыялагічных поглядаў 3. з'яўляецца вучэнне пра Хрыста i Антыхрыста (пад апошнім ён разумеў папу рымскага). Паводле яго сцверджанняў, Хрыстос — абаронца прыгнечаных, сее дабро i справядлівасць, Антыхрыст разносіць зло i несправядлівасць, памагаты багатых магнатаў i езуітаў. 3. крытыкуе i адхіляе сцвярджэнне каталіцкай царквы, быццам папа — намеснік Хрыста на зямлі. Хіліястычная ідэя 3. пра хуткі прыход Хрыста i ўстанаўленне царства роўнасці i брацтва была даведзена да гараджан i рамеснікаў Беларусі i Украіны. Такім вучэннем 3. падрываў асновы феадальнага ладу. У яго казаннях гучалі матывы верацярпімасці, што было звязана з гуманістычнымі традыцыямі. Але ён самастойна даваў тлумачэнне Бібліі, выступаў у рэчышчы еўрапейскіх рэфармісцкіх плыняў на Беларусі i Украіне, што выклікала абурэнне ў праваслаўнага духавенства. Пра гэта сведчыць i тое, што ён зрабіў спробу рацыяналістычнага падыходу да вучэння пра Троицу, сцвярджаючы, што Богайцец стаіць вышэй за Ісуса Хрыста. Гэтым ён адмаўляў божую сутнасць Хрыста, ставячы яго бліжэй да чалавека i, такім чынам, падзяляючы ўсю Троицу. Такое вучэнне 3. было не даспадобы i каталіцкай, i праваслаўнай царкве. Ён поўнасцю адмаўляўся прызнаваць царкоўны догмат пра існаванне несмяротнай душы асобна ад цела чалавека, ад­нак прызнаваў другое прышэсце Хры­ста, уваскрэсенне з мёртвых, страшны суд i сцвярджаў, што душа i цела павінны разам прайсці суд. Страшны суд у адпаведнасці з хіліястычным ву­чэннем i антыуніяцкай дзейнасцю 3. — гэта сацыяльная акцыя, на якой павінны быць пакараны памагатыя Ан­тыхрыста — папы рымскага — уніяты, езуіты i той з праваслаўных, хто здрадзіў свайму веравызнанню. Такое вольнае тлумачэнне Бібліі выклікала крытыку i з боку католікаў, асабліва езуітаў, i з боку вышэйшых праваслаўных іерархаў. Пра вучэнне 3. езуіт М.Лашч пісаў: «Тры палажэнні абгрунтоўвае тут Стафан Зізаній. Першае, што пасля смерці няма ніякага божага суда. Другое, што душы грэшных пасля смерці ніякіх мук не церпяць. Трэцяе, што душы праведных пе­рад судным днём не атрымліваюць ніякіх. узнагарод». Пра сувязь палажэнняў, выказаных 3., з вучэннем антытрынітарыяў сведчыў i М.Сматрыцкі: «Зизаний богохульствует, как какойлибо нечестный ариянин». Кніга «Казанье святого Кирилла...» мела не толькі антыкаталіцкую i антыуніяцкую накіраванасць. У ёй 3. выступаў i суп­раць праваслаўнага артадаксальнага духавенства з яго застылымі догмамі. Ён стаў ў апазіцыю да духоўных феадалаў, якія мелі ўладу, i нават да караля. Таму яны лічылі яго ерэтыком i нават злачынцам. 3. быў адным з тых, на каго зрабіла ўплыў радыкальнарэфармісцкае вучэнне гуманістаў Заходняй Еўропы. Кнігі i пропаведзі 3. карысталіся папулярнасцю ў Вялікім княстве Літоўскім. Яго выступленні садзейнічалі нацыянальнавызваленчаму руху на Беларусі i Украіне. Адзін з яго апанентаў сказаў, што 3. «так тою проклятою ересью своею еще неслы­ханною Русь поблазнил, же его кніжкам баламутным лепей ниж евангелия верят». Хоць аб'ектыўна вучэнне 3. было ерэтычнае, сам ён лічыў сябе праваслаўным i не меў намеру наносіць удар па асноўных догматах гэтага веравызнання. Яго палемічныя творы, накіраваныя супраць каталіцкай i уніяцкай царквы, падрывалі аўтарытэт i праваслаўнай царквы. Рацыяналістычныя i радыкальнарэфармісцкія погляды 3. адыгралі важную ролю ў развіцці гуманізму i асветы на Беларусі i Украіне.

 

Літ.: Алексютович Н.А. Культур­нопросветительская деятельность братьев Зизаниев // Из истории философской и общественнополитической мысли Бело­руссии: Избр. произв. Мн., 1962; Подок ш и н С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая пол. XVI — нач. XVII в.). Мн., 1970. С. 182— 197 М.Б.Батвіннік.