Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 124 госцяў анлайнІВАНОВІЧ Грынь |
Друкар i гравёр 16 ст. Нарадзіўся ў мяст. Заблудаў (Беластоцкае ваяв., Полыпча). Каля 1570 І.Фёдараў узяў I. да сябе ў Заблудаўскую друкарню. У Львове ён аддаў яго вучыцца да майстра Філіповіча. Пасля двухгадовага навучання I. рабіў шрыфты Фёдараву ў Львове i Астрозе. Там яны з іншымі майстрамі выдалі «Біблію» i «Азбуку» (першае выданне «Азбукі» выйшла ў 1574 у Львове). У 1582 I. працаваў у К.Мамоніча ў Вільні. У 1583 вярнуўся ў Львоў да Фёдарава i паводле дагавору павінен быў зрабіць яму новыя шрыфты. Пасля смерці Фёдарава (1583) звестак пра I. няма.
Літ.: Сидоров А.А. Древнерусская книжная гравюра. М., 1951. С. 111—115; Батвіннік М. Друкар з Гродзеншчьшы // Беларусь. 1968. №1. м.Б.Батвіннік. |