КАСОЙ Феадосій

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 163 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

49.4%UNITED STATES UNITED STATES
24%CHINA CHINA
7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
5.3%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
3.9%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.5%GERMANY GERMANY
2.4%CANADA CANADA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАСОЙ Феадосій

 

Рускі рэлігійны прапаведнік, вальнадумец i ідэолаг сялянскаплебейскай ерасі сярэдзіны 16 ст. Біяграфічныя звесткі пра яго вельмі скупыя. Вядома, што ён быў прыгонным у маскоўскага вяльможы. Не вытрымаўшы прыгнёту i здзекаў, збег ад яго на Белае возера, дзе зблізіўся з Арцеміем i інш. стар­цам!, што былі ў апазіцыі да пануючай царквы. У 1553 разам з іншымі ерэтыкамі схоплены, зняволены ў адзін з маскоўскіх манастыроў i прыцягнуты да суда па справе Башкіна i Арцемія. Не чакаючы суда, ён разам з сябрамі ўцёк, a ў 1555 перабраўся ў Вялікае княства Літоўскае. Некаторы час прапаведаваў у Віцебску, потым падаўся ў глыб Беларусі, дзе прапагандаваў свае антыпрыгонніцкія i антыклерыкальнык ідэі. Калі i дзе памёр, невядома. Князь А.Курбскі ў сваіх «Сказаниях...» паведамляў, што ў 1575 К. жыў i прапаведаваў разам ca сваім сябрам Іпаціем у маёнтку пана Чапліча. Творы К. невядомы, але яго вучэнне выкладзена ў выкрывальных творах манаха Зіновія Атэнскага «Истины показания к вопро­сам о новом учении» i «Послание мно­гословное... на зломудрие Косого и иже с ним», напісаных ў 1560я гады. Падставай для напісання першага твора стала сустрэча Атэнскага з «крылагіянамі» Старарускага Спасавага манастыра манахамі Герасімам, Афанасіем i іканапісцам Фёдарам. «Крылагіяне», якія захапляліся прыродным розумам, мужнасцю i сумленнем К.,

папрасілі Атэнскага, каб той выказаў сваё меркаванне аб «новым вучэнні». Другі твор Атэнскага — гэта адказ на «Грамату»,    дасланую    яму    праваслаўнымі беларусамі. Асноўныя пунк­ты сацыяльнафіласофскай пазіцыі К. ў «Грамаце» выкладзены ў выглядзе пытанняў, на якія павінен быў даць ад­каз Атэнскі. У аснове вучэння К. ляжала рацыяналістычная крытыка царкоўных устаноў i хрысціянскіх догмаў. Ён прапаведаваў, што царква i манастыры з ix таінствамі i набажэнствамі ўстаноўлены не Богам, a людзьмі. Для духавенства цэрквы сродак узбагачэння i апраўдання прыгнёту народа. Усім вядомы падман, крывадушнасць, прагнасць i вымаганне, дармаедства i ханжаства папоў i манахаў, якія клапоцяцца выключна аб сваім дабрабыце, адышлі ад «правой веры», «имениа забираюць, ядять и пиють много и по евангелию не учат, учат человеческая преданна».   К.   называў   царкоўнікаў ілжывымі     настаўнікамі,     ідалавымі жрацамі, маньякамі i мучыцелямі. Аб парушэнні    евангельскіх    запаведзяў пісаў i Арцемій, але ні ён, ні яго папярэднікі не патрабавалі ліквідацыі царкоўнаманастырскіх устаноў. Толькі К. прыйшоў да такіх смелых на той час вывадаў.  Ён  лічыў  злачынствам  утрымліваць у грамадстве тысячы гультаёў — манахаў i папоў, якія вядуць паразітычнае жыццё за кошт эксплуа­тации захопленых у сялян земляў. На думку К.,  духавенства  павінна быць скасавана разам з цэрквамі i манастырамі. К. адмаўляў не толькі царкоўную іерархію, але i абрадавы бок хрысціянства, яго традыцыйную мараль. Ён лічыў,    што   людзям   не    патрэбны малітвы, прычасці, пасты, паркоўныя ахвяраванні,     хрышчэнне,     споведзі, памінкі, бо ўсё гэта «беснословие», «развращенное человеческое преда­ние», прыдуманае духавенствам, каб трымаць народ у пакоры i страху. «Че­ловеческим преданием» К. лічыў абразы, крыжы i сцвярджаў, што абразы, зробленыя рукамі людзей з золата, серабра i дрэва, — гэта ідалы, якім не варта пакланяцца. К. высмейваў папоўскія легенды пра вылечванне хво­рых, заклікаў «сокрушати» крыжы i абрады, адхіляў усё тое, што мае дачыненне да хрысціянства, за выключэннем веры ў Бога i запаведзі аб любові да бліжняга. 3 кніг Свяшчэннага пісання К. прызнаваў толькі Пяцікніжжа Майсеева, Евангелле i Апосталаў. Астатнія біблейскія кнігі называў «ложным преданием», якім умела карыстаюцца царкоўнікі. Ён прызнаваў адзінага Богаайца, абвяргаючы царкоўныя догматы пра боскасць Багародзіцы i Хрыста, якіх лічыў звычайнай жанчынай i заснавальнікам хрысціянскага вучэння. 3 гэтага Атэнскі рабіў вывад, што К. наогул не верыць у Бога. У пацвярджэнне прывёў такі аргумент, як адмаўленне вальна

думцам бессмяротнасці душы i замагільнага жыцця як месца, дзе людзі расплачваюцца за зямныя грахі. Апрача таго, К. падзяляў меркаванні элінскіх філосафаў аб сусвеце, якія сцвярджалі, што ўсё жывое створана не па чыёйсьці волі, a ўзнікла з 4 стыхій: агню, паветра, вады i зямлі, а чалавек зарадзіўся натуральным шля­хам i, як усё жывое, смяротны. Ніякіх выключэнняў для асноўнага закону жыцця быць не можа, усё ідзе сваім парадкам. Як да, так i пасля прышэсця Хрыстова людзі нараджаліся, хварэлі, паміралі i парахнелі. К. не адмаўляў існавання Бога, але прапаведаваў непавагу да афіцыйнай рэлігіі i яе канонаў, не верыў у бессмяротнасць душы, у замагільнае жыццё, страшны суд, пек­ла i рай.

Такім чынам, калі верыць Атэнскаму, К. быў непаслядоўны ў сваіх меркаваннях, выступаў з пазіцый дэізму. 3 аднаго боку, ён лічыў, што сусвет узнік «самабытна», а з другога — дапускаў існаванне Бога, за якім пакідаў толькі акт стварэння свету, адмаўляючы яго ўплыў на ход гісторыі. Царкву i дзяржаву ён уяўляў як адзіны складаны механізм, дзе царква — нейкі асаблівы рычаг, які прыводзіць у дзеянне сістэму прыгнёту. Выкрываючы рэакцыйную ролю духавенства ў закабаленні i прыгнёце народа, К. адзначаў, што яно прымушае народ пад страхам кары боскай падпарадкоўвацца сабе i ўладам, якія быццам бы ад Бога, працаваць на ix. 3 гэтага К. робіць высновы, што трэба адмовіцца ад ілжывай царквы i ўвогуле змяніць грамадскія парадкі. Ён паўставаў суп­раць цывільных i ваенных улад, асуджаў рабства, войны i да т.п., таму, што гэта супярэчыць хрысціянству. Замест феадальных парадкаў К. прапаведаваў ідэю стварэння грамадства «бесцарных» людзей, г. зн. такога грамад­ства, дзе адзіны ўладар — сам Бог. Менавіта ў гэтым ён бачыў сутнасць хрысціянства, а не ў выкананні абрадаў. Зыходзячы з хрысціянскага вучэн­ня аб любові да бліжняга, свабодзе i роўнасці, ён прыйшоў да вываду аб неабходнасці стварэння грамадства, якое аб'ядноўвала б не толькі хрысціян, але ўсіх людзей. У ім павінна быць агульная маёмасць i роўнасць яго членаў, бо перад Богам усе людзі роўныя незалежна ад паходжання, веравызнання i нацыянальнай прыналежнасці. Асноўнымі прынцыпамі перабудовы грамадства i духоўнамаральнага адраджэння чалавека К. абвяшчаў роўнасць, брацтва, чалавекалюбства i міралюбнасць.

На Беларусі ў К. было шмат паслядоўнікаў. Яго вучэнне «мноземи похваляемо и приемлемо и любимо от мно­гих и познаваемо, яко истинно...». 3 гэтай прычыны Атэнскі са злосцю заўважае, што «...як Магамет разбэсціў сваім вучэннем усход, Лютэр — захад, так Феадосій — Літву». Пра пашырэнне поглядаў К. на Беларусі сведчаць многія крыніцы. А.Курбскі i тлумачыў гэта тым, што ерась К. сустрэлася i аб'ядналася тут з блізкімі ёй мясцовымі ерасямі, рознымі антытрынітарнымі вучэннямі.

К. — адзін з самых радыкальных «ерэтыкоў» 16 ст., вучэнне якога адлюстроўвала настрой народных мае.

 

Літ.: Из истории философской и обще­ственнополитической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI — нач. XIX в. Мн., 1962. Р.Н.Дожджыкава.