КАШУЦКІ (Koszutski) Станіслаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 592 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАШУЦКІ (Koszutski) Станіслаў

(7—4.4.1559)

 

Паэт, перакладчык твораў лацінскіх аўтараў. Біяграфічных звестак захавалася вельмі мала. Вядома, што ў 1544 вучыўся ў Вітэнбергу i атрымаў до­брую гуманітарную адукацыю. Быў паслядоўным прыхільнікам Рэфармацыі. 3 1547 на службе ў Радзівілаў. Відаць, па просьбе сваіх гаспадароў напісаў у 1548 эпіталаму (на лацінскай мове) з нагоды жаніцьбы маладога караля Жыгімонта II Аўгуста з удавой Гаштольда — Барбарай Радзівіл. Аднак гэты твор застаўся ненадрукаваны і, магчыма, нават не прачытаны маладажонам, бо адкрытая непрыязнасць насельніцтва Вялікага княства Літоўскага да гэтага шлюбу паўплывала на тое, што яго адзначалі вельмі сціпла. Як сакратар каралевы Барбары ў 1549 К. суправаджаў яе ў падарожжы да Кракава. Пасля смерці каралевы застаўся ў Вільні на пасадзе бібліятэкара Жыгімонта II Аўгуста. Ён склаў ката­лог каралеўскага кнігазбору, падзяліў яго на 3 часткі паводле фарматаў, а літаратуру — паводле зместу: анатацыі, каментарыі, лекцыі, трактаты, тлумачэнні, слоўнікі i інш. Менавіта на час яго працы бібліятэкарам (1551—59) прыпадае асноўная літаратурная i перакладчыцкая дзейнасць. Ен пераклаў на польскую мову твор Цыцэрона «Пра абавязкі» з дадаткам жыццяпісу антычнага філосафа (Лоск, 1575), твор Рэйнхарда Ларыхіўса «Кніга пра выхаванне i навучанне...».