КРЫШКОЎСКІ Лаўрэнцій

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 159 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

49.4%UNITED STATES UNITED STATES
24%CHINA CHINA
7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
5.3%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
3.9%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.5%GERMANY GERMANY
2.4%CANADA CANADA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КРЫШКОЎСКІ Лаўрэнцій

 

Дзеяч рэфармацыйнага руху, гуманіст, пісьменнік 2й паловы 16 ст. У 1550я гады прыхільнік вучэння Чэшскіх братоў у Вялікай Польшчы. У 1558 у друкарні г. Шаматулы (Польшча) выдаў кнігу «Размова чатырох братоў закону хрысціянскага». 3 1561 кальвінісцкі прапаведнік у Нясвіжы. У 1562 у Нясвіжскай друкарні разам з С.Будным i М.Кавячынскім выдаў на беларускай мове «Катэхізіс», «Об оп­равдании грешного человека перед Бо­гом». Каля 1563 перайшоў на пазіцыі антытрынітарызму, пазней падтрымліваў рэлігійныя i сацыяльныя ідэі анабаптызму. Пры дапамозе Буднага пераклаў i выдаў на польскай мове «Гутаркі святога Юсціна філосафа...» (Нясвіж, 1564). У сваіх пропаведзях К. выступаў з крытыкай прыгонніцтва як ганебнай формы феадальнага грамад­ства, адстойваў прынцыпы верацярпімасці, прапагандаваў грамадскакарысную працу. Паводле ацэнкі К.Ф.Калайдовіча, Будны, Кавячынскі i К. «зрабілі беларускую мову кніжнай», a кнігу даступнай шырокаму колу чытачоў. Выкарыстанне жывой народнай мовы ў рэлігійнай пісьменнасці i царкоўным богаслужэнні было важным сродкам уздыму i далейшага развіцця нацыянальнай культуры.

 

Л im.: Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: Вторая половина XVI—нач. XVII в. Мн., 1970; Gуrski К. Studia nad dziejami polskiej literatury antytrynitarskiej XVI w. Krakуw, 1949.

Г.Я.Галенчанка.