КУРБСКІ Андрэй

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 278 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

49.4%UNITED STATES UNITED STATES
24%CHINA CHINA
7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
5.3%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
3.9%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.5%GERMANY GERMANY
2.4%CANADA CANADA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КУРБСКІ Андрэй

Міхайлавіч (1528—83)

 

Князь,  расійскі  баярын  i  ваявода, палітычны   дзеяч   i   пісьменнік.   Паходзіў са смаленскаяраслаўскай лініі роду   Рурыкавічаў.   Прымаў   дзейны ўдзел   ва   ўзяцці   Казані,   задушэнні паўстання народа мары, у шэрагу паходаў супраць татараў i ў Лівонскай вайне   1558—83,   дзе  ён  узначальваў рускія войскі i меў некалькі перамог. Прыбліжаны цара Івана IV Грознага, член групы яго дарадцаў, якую ён сам называў «Выбранай радай». У сакавіку 1563 пакінуты ваяводам у заваяваным Дэрпце (Тарту, Эстонія). Праз год пас­ля гэтага ноччу 30.4.1564 разам з некалькімі паплечнікамі з ліку баярскіх дзяцей К. тайна збег да польскага караля   i   вялікага   князя   літоўскага Жыгімонта II Аўгуста. У сваіх творах i пасланнях не растлумачваў прычын такога ўчынку. Мяркуюць, што да гэ­тага К. прымусіла нетрываласць яго становішча пры цару, які караў смер' цю аднаго за друтім сваіх дарадцаў, паплечнікаў i сяброў без усялякіх на гэта прычын. Няўдалы паход да Невеля   i   беспаспяховыя   перагаворы  пра здачу некалькіх лівонскіх гарадоў у любы момант маглі быць вытлумачаны царом як здрада i стаць падставай для смяротнай кары. Пакінутая ў Маскве сям'я К. (яго жонка i сын) была зняволена ў турму i закатавана. Вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст шчодра абдарыў   К.   землямі:    ён   атрымаў Крэўскае староства, на Валыні горад Ковель, мястэчкі Віжва i Мілянавічы з дзесяткам вёсак. Спачатку гэтыя памесці i маёнткі былі дадзены К. ў «пажыццёвае валоданне», а потым «за до­брую  цнатлівую,   верную  i  мужную службу» ў час паходу з корпусам вой­ска   Вялікага   княства  Літоўскага  да Вялікіх Лук у 1565 былі замацаваны за ім на правах спадчыннай уласнасці. У 1575 К. хадзіў з войскам на Валынь, каб абараніць яе ад татараў. У 1576 узначальваў вялікі атрад у складзе арміі Стафана Баторыя i змагаўся супраць маскоўскіх палкоў пад Полацкам i Сокалам. У 1581 К. выступіў у 2І паход Стафана Баторыя супраць Масквы, але на мяжы з Маскоўскай дзяржавай знясілены ад гадоў баявога жыцця i раненняў К. занядужаў, вярнуўся ў Ковель i праз 2 гады там памёр. Пахаваны ў манастыры в. Вербкі пад Ковелем. На Беларусі К. быў двойчы жанаты на прадстаўніцах радавітых мясцовых сем'яў i меў ад першага шлюбу сына Дзмітрыя, які перайшоў у каталіцтва.

Апрача таленту военачальніка, К., маючы добрую адукацыю (вывучаў граматыку, рыторыку, астраномію i філасофію), валодаў літаратурнымі здольнасцямі i напісаў шэраг літаратурных твораў на даволі высокім узроўні. На фарміраванне яго светапоглядаў вялікі ўплыў зрабіў Максім Грэк, якога ён лічыў сваім улюбёным настаўнікам. Вывучаў Арыстоцеля, Цыцэрона, перакладаў з лацінскай мо­вы творы Іаана Златавуста, Грыгорыя Багаслова, Васіля Вялікага, Дыянісія Арэапагіта, быў прыхільнікам ідэй Асветніцтва, выкрываў невуцтва пануючага саслоўя, змагаўся за чысціню праваслаўнай веры, выступаў супраць езуіцкакаталіцкай экспансіі на землі

Беларусі. Адмоўна ставіўся да рэфармацыйнагуманістычнага руху, ідэй Феадосія Kacora i яго паслядоўнікаў, быў праціўнікам жывой гутарковай мовы ў рэлігійных кнігах, таму крытыкаваў скарынінскія выданні. 3 пазіцый артадаксальнага праваслаўя абвінавачваў Скарыну ў «злачыннай сувязі» з Рэфармацыяй, скажэнні традыцый праваслаўнага веравызнання, за ерэтычны спосаб мыслення. «Біблію» Скарыны лічыў «разбэшчвальнай» i супярэчнай «усім апостальскім i свя­тым   уставам»   i   ва ўсім  згоднай  з

«Бібліяй» М.Лютэра. У выніку К. апазіцыйна ставіўся да ўсёй рэнесансавагуманістычнай традыцыі асветніцкага тлумачэння біблейскіх кніг у беларускай культуры 16 ст., якая пачыналася з прац беларускага першадрукара.

К. перапісваўся з князем Канстанцінам Астрожскім з нагоды выхаду кнігі П.Скаргі «Пра еднасць касцёла Божага» (1577). Сябраваў з беларускімі кнігавыдаўцамі братамі Кузь­мой i Лукашом Мамонічамі. К. — аўтар паслання да Івана IV (1564—79), «Гісторыі пра вялікага князя маскоўскага» (1573) i інш. У сваіх паслан­

 

 

Царква ў в. Вербкі паблізу Ковеля, дзе быў пахаваны А.М.Курбскі. 3 гравюры 1848.

 

 

 

 

 

нях, якія сталі пачаткам вядомай перапіскі паміж К. i царом, ён абвінавачваў апошняга ў жорсткасці, неапраўданых пакараннях смерцю, высмейваў яго літаратурную манеру. У «Гісторыі...» адлюстроўвалася i выкрывалася ідэалогія буйной арыстакратыі, што выступала супраць узмацнення самадзяржаўнай улады ў Маскоўскай Русі. Адначасова гэты твор — сведчанне сучасніка аб паўстанні 1547 у Мас­кве, узяцці Казані, дзейнасці ўрада А.Ф.Адашава («Выбранай рады»), аб Лівонскай вайне i інш. падзеях. Наогул творам К. ўласцівы вера ў сілу «кніжнага слова», разумнае перакананне аргументамі, імкненне да рацыяналістычнага тлумачэння падзей.

 

Тв.: Соч. Т. 1. Сочинения оригинальныя. Спб., 1914.

'Ліш.: Скрынников Р.Г. Переписка Грозного с Курбским. Л., 1973; Псторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн., 1968.