Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 402 госцяў анлайнЛАНЧЫЦКІ (Leczycki) |
Даніэль [Д а н i э л ь з Л а н ч ы ц ы ; 1530(?)—1600(?)]
Друкар, прадаўжальнік традыцый Ф.Скарыны ў кнігадрукаванні. Выдаваў кнігі на польскай i лацінскай мовах. Працаваў у Пінчове (1558—62), Нясвіжы (1562—71), Заслаўі (ці Уздзе). У 1572—76 кіраваў Лоскай друкарняй. У 1576—80 працаваў у друкарні М.Радзівіла ў Вільні, у 1594—1600 трымаў уласную друкарню. Выдаваў кнігі С.Буднага, Пятра з Ганёндза i інш. У выданнях Буднага выкарыстоўваў элементы аздобы кніг Скарыны. Пасля смерці Л. абсталяванне яго друкарні, верагодна, адышло да акадэмічнай друкарні. Літ.: Анушкин А. На заре книгопечатания в Литве. Вильнюс, 1970. ЛАСІЦКІ (Lasicki) Ян (1534—1605) Гісторык, бібліёграф, пратэстанцкі рэлігійны дзеяч. Нарадзіўся ў Польшчы ў незаможнай шляхецкай сям'і. У 1556—61 суправаджаў аднаго з маладых. паноў у вандроўках па краінах Заходняй Еўропы, слухаў лекцыі ва універсітэтах Гейдэльберга, Страсбурга, Жэневы, Лазаны, Цюрыха, Падуі i інш. Цікавіўся матэматычнымі i тэхнічнымі навукамі, астраноміяй, у якой быў прыхільнікам геліяцэнтрычнай сістэмы сусвету. Перапісваўся з заходнееўрапейскімі рэфарматарамі па розных багаслоўскіх i царкоўных пытаннях, якія ў той час пачалі цікавіць польскіх пратэстантаў, i прымаў удзел у барацьбе з антытрынітарскім рухам. У 1567 наведаў Чэхію, дзе пазнаёміўся з членамі рэлігійнай секты Чэшскіх братоў, i быў у захапленні ад арганізацыі ix царквы; напісаў пра ix сачыненне (захаваўся невялікі ўрывак), якое ў рукапісе паслаў швейцарскім рэфарматарам, у прыватнасці Безэ. У 1571 Л. зноў наведаў Чэшскіх братоў i пасля гэтага напісаў гісторыю секты (выдадзена толькі ў 1649). У 1580 пераехаў у Вялікае княства Літоўскае i з 1581 працаваў у Вільні хатнім настаўнікам i выхавальнікам сыноў мінскага кашталяна Я.Глябовіча, якія пад яго наглядам навучаліся ў кальвінісцкіх школах. У Вільні Л. пазнаёміўся i блізка сышоўся з кіраўнікамі мясцовых кальвіністаў — А.Воланам, С.Судроўскім i інш. Да гэтага Л. пазбягаў удзелу ў палемічных диспутах, але, зыходзячы з сяброўскіх пачуццяў i падзяляючы погляды Волана, у 1583 выступіў у падтрымку апошняга ў яго спрэчках з езуітамі i папістамі. Апошнія гады жыцця правёў у Заслаўі каля Мінска ў доме свайго выхаванца М.Глябовіча. Л. быў чалавекам шырокага кругагляду. Займаўся кнігазнаўствам, напісаў некалькі кніг па гісторыі вывучэння рэлігіі, цікавіўся этнаграфіяй народаў, якія насялялі тэрыторыю Польшчы i Вялікага княства Літоўскага, тэорыяй культуры. Пісаў на лацінскай мове. Аўтар прац' «Пра рэлігію, ахвярапрынашэнне, вясельныя i пахавальныя абрады русінаў, маскавітаў i татараў...» (1582), у якой апісваў сямейныя абрады, народнае адзенне, стравы, матэрыяльную культуру беларусаў, асаблівасці архітэктуры Полацка, Вільні i інш. гарадоў. У творы «Пра багоў самагітаў, іншых сарматаў i несапраўдных хрысціян» (выд. ў 1615) широка асвятліў міфалогію i ўяўленні пра свет язычніцкіх вераванняў жыхароў тагачаснай Літвы. Лип.: Barycz Н. Jan Lasicki: Studium z dziejуw polskiej kultury naukowej XVI wieku. Wrocіaw etc, 1973. Г.А.Маслыка. |