Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 188 госцяў анлайнЛІТВІН Міхаіл |
(сапр. Цішкевіч Міхайла)
Беларускі гуманіст* i мысліцель 16 ст. Звесткі пра час i месца нараджэння i смерці не захаваліся. Вядома, што паходзіў са збяднелай беларускай шляхты. У 1553 ажаніўся з князёўнай Глінскай, у пасаг за якой атрымаў некалькі маёнткаў у Ваўкавыскім пав. Каля 1538—40 пасол Вялікага княства Літоўскага пры двары крымскага хана СахіпГірэя. Л. хваляваў лес чалавека, умовы яго свабоднага развіцця, узаемаадносіны з дзяржавай i грамадствам. Каля 1550 ён напісаў сацыяльнапалітычны трактат «Аб норавах татараў, літоўцаў i масквіцян» (выдадзены ў 1615 у Базелі на лацінскай мове), у якім параўноўваў звычаі, законы i норавы, арганізацыю кіравання i суда ў татарскай, літоўскай i Маскоўскай дзяржавах, звязваў моцную дзяржаўнасць з разумнасцю законаў, а мараллю штодзённага жыцця грамадства, стабільнасцю сям'і. Адлюстраваў погляды тых, хто кіраваўся у сваёй дзейнасці нацыянальнымі інтарэсамі Вялікага княства Літоўскага, быў сапраўдным патрыётам. У трактаце Л. ставіў пытанні сацыяльнапалітычнага ўдасканалення грамадства, рэфармавання існуючых грамадскіх інстытутаў. Аснову гарманічнага грамадства бачыў у маёмаснай роўнасці, прытрымліваўся канцэпцыі ідэальнага правіцеля, справядлівага кіравання i правасуддзя. Грамадскія праблемы разглядаў з пазіцый проціпастаўлення дрэнных i добрых звычаяў. Так, імкненням да багацця i раскошы проціпастаўляў самаабмежаванне, памяркоўнасць, устрыманне. Пашырэнне добрых звычаяў звязваў з утылітарнапрактычнай неабходнасцю нармальнага i разумнага існавання грамадства (напр., «каб ні адзін бедны не паміраў з голаду або холаду»). Крытыкаваў маральныя заганы шляхты Вялікага княства Літоўскага, выступаў супраць заняволення адных людзей другімі. Л. закранаў праблемы сацыяльнай роўнасці перад законам, аднолькавага прынцыпу абкладання
падаткамі простага чалавека I шляхціца: чым большая маёмасць, тым болыііым павінен быць падатак. Шмат месца ў трактаце адведзена пытанням удасканалення правасуддзя. Асноўнае з ix — ахова жыцця простага чалавека; прынцып «кроў за кроў» павінен быць аднолькавы да ўсіх злачынцаў незалежна ад ix сацыяльнага становішча. 3 гэтай прычыны лічыў неабходным вызваліць працоўнае насельніцтва зпад юрысдыкцыі феадалаў, а права на вынясенне смяротнай кары дазволіць толькі вышэйшым судам, прапаноўваў увесці агульнасаслоўныя суды. Лічыў, што суду павінны падпарадкоўвацца нароўні з простымі людзьмі вяльможы i правадыры, бо ўсе маюць аднолькавыя правы. Да недахопаў судовай сістэмы, яе прынцыпаў, працэсуальных нормаў, што вядуць да самавольства ў судах i яшчэ болып псуюць норавы грамадства, ён адносіў: адсутнасць апеляцыйных судоў, галоснасці, хібы сістэмы паказанняў сведак, адсутнасць нормаў судовай пісьменнасці. Падкрэсліваў, што сістэма непадзельнасці судовай i адміністрацыйнай улад, сумяшчэнне адной асобай некалькіх адміністрацыйных пасад вядуць да страты самой ідэі справядлівасці i незалежнасці суда. Праблемы, узнятыя Л. у трактаце, часткова былі вырашаны ў час судовай рэформы 1564: удасканалена дзяржаўнае кіраванне i правасуддзе, працэдура судовага разбору, створана апеляцыйная судовая інстанцыя, падрыхтаваны кваліфікаваныя ўраднікі дзяржаўнага кіравання i суда. Л. крытыкаваў карыслівасць i распусту духавенства, падтрымліваў ідэю верацярпімасці, рэлігійнай талерантнасці, выступаў супраць умяшання каталіцкай царквы ў свецкія справы. Погляды Л. дастаткова блізкія да кірунку «грамадзянскага гуманізму», прасякнуты рэфармацыйнагуманістычным пафасам эпохі Адраджэння. Тв.\ О нравах татар, литовцев и москвитян [10 урыўкаў] / Рус пер. // Архив историкоюридических сведений, относящихся до России. М., 1854. Кн. 2, пол. 2.
Літ.: Любавский М.К. Кто был Михайло Литвин, написавший в половине XVI в. трактат «О нравах татар, литовцев и москвитян» // Уч. зап. Инта истории. 1929. Т. 4; Сокол С.Ф. Политическая и правовая мысль в Белоруссии XVI—первой половины XVII в. Мн., 1984. С. 50— 106; Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусь Мн., 1990. С. 157—198. Г.В.Дзербіна. |