ЛОВАН Стэфан Рыгоравіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 461 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛОВАН Стэфан Рыгоравіч

(Ян Л а в е й к а )

 

Мысліцельатэіст 2й паловы 16 ст. Дата i месца яго нараджэння невядомыя, а пра час смерці можна меркаваць толькі прыблізна (каля 1595), бо езуіт С.Рэшка ў кнізе «Аб атэізме i скажэннях евангелікаў», выдадзенай у 1596, гаварыў пра Л. як пра памерлага. Захаваўся дакумент — «Пазоў аднаму рускаму секты эпікуравай» — пра выклік Л. ў 1592 у Галоўны трыбунал Вялікага княства Літоўскага за пашырэнне атэістычных поглядаў. Выклікалі яго ў суд па даносе шляхціца С.В.Лозкі, які паведамляў каралю Рэчы Паспалітай Жыгімонту III, што земскі суддзя Мазырскага пав. Л. не прызнае Бога, таму не павінен займаць тэту пасаду. У каралеўскім «Пазове...» пералічваюцца адступленні Л. ад хрысціянскай рэлігіі: не прызнае хрысціянскую Троицу — трыадзінага Бога, не лічыць Хрыста сынам Божым, вызва­ліцелем i збавіцелем грахоўнасці лю­дзей, адмаўляе пекла, рай, існаванне ў чалавека душы i яе бессмяротнасць, не верыць ва ўваскрэсенне з мёртвых, не прызнае дзень страшнага суда, тым са­мым адмаўляе ўсе галоўныя пастулаты хрысціянскай рэлігіі. Сведчанняў пра тое, ці адбыўся тэты суд, не знойдзена. Але ў Літоўскай метрыцы за 1594 ёсць запіс пра каралеўскі суд над Янам Лавейкам па скарзе таго ж С.В.Лозкі (другі разбор: запісы пра першы раз­бор гэтай справы таксама не знойдзены). У сувязі з гэтым існуе здагадка, што Ян Лавейка i быў Стэфанам Лованам i што гэтыя два працэсы звязаны паміж сабой. 3 запісаў таксама вынікае, што скаржнік Лозка, як i ў першы раз, на суд не з'явіўся i што Лавейку ў чымсьці перашкаджалі пры выкананні ім у Мазыры сваіх службовых абавязкаў. Кароль прызнаў выстаўленыя супраць Лавейкі абвінавачванні недаказанымі i вынес рашэнне пакінуць яго на ранейшай пасадзе. Знойдзены i запісы пра зямельныя i даўгавыя спрэчкі Лавейкі з тым жа Лозкам, удзел у пасяджэннях Віленскага трыбунала ў якасці суддзі мазырскага маршалка Яна Лавейкі (ёсць i ўласнаручны яго подпіс).

Погляды Л. i ў каралеўскай «Пазове...», i ў кнігах С.Рэшкі «Аб атэізме i скажэннях евангелікаў» i М.Жаброўскага «Рэцэпт на пластыр Чэхаўца» (абедзве 1597) у асноўным супадаюць. Толькі Рэшка дадае, што Л. быў спачатку іудзеем, потым хрысціянінамарыянцам, потым цвінгліянцам i ўрэшце стаў атэістам. У названых крыніцах найболып падкрэсліваецца, што ён адмаўляў стварэнне свету i лічыў, што свет так «стаіць ад веку»; усё, што мы бачым, што адбываецца вакол нас, не мае патрэбы ў дапушчэнні звышнатуральнага творцыБога, што свет існаваў «ад веку» i «так векі векам будзе». У той жа час з ix вынікае, што Л. не прытрымліваўся погляду на поўную нерухомасць свету. 3 «Позвы...» відаць, што ён дапускаў развіццё ўсяго існуючага на свеце: «Зямля, дрэвы, вада i інш. рэчы — усё само праз сябе... сталася». Л. не верыў у Бога, у існаванне асобнай, нецялеснай душы, не бачыў прынцыповай розніцы паміж чалавекам i жывёлінай: «Чалавек жа, як i сабака або скаціна, крывёю сыходзіць», «душы ў чалавека, раю i пекла няма i суднага дня не буд­зе». У адпаведнасці з эпікурэйскай канцэпцыяй душы i цела ён атаясамліваў душу з дзейнасцю жывога арганізма, падкрэсліваў падабенства псіхафізіялагічных функцый чалавека i жывёлы.

Сацыяльнапалітычныя погляды Л. вызначаліся рацыянальным, гуманістычным падыходам да вырашэння жыццёвых праблем, верай у перамогу дабра над злом. Ён асуджаў існуючую ў грамадстве несправядлівасць, страшэннае бяспраўе i беднасць адных i неабмежаваную ўладу i багацце другіх. Асуджаючы несправядлівы парадак, ён выказваў надзею на магчымасць лепшай сацыяльнай арганізацыі свету, лічыў, што паколькі, акрамя вечна існуючага свету, няма іншага быцця, то i сацыяльнаэтычныя адносіны складаюцца на рэальнай, матэрыяльназямной аснове. Тым самым ён адвяргаў рэлігійнатэалагічнае вучэнне аб боскім паходжанні маралі, замагільнай адплаце i г.д. Як К. Лышчынекі i К.Бекеш, Л. сцвярджаў ідэю зямнога прадвызначэння чалавека, мірскога шчасця, безрэлігійнай, натуральней маралі.

У тагачаснай Беларусі шмат хто падзяляў ідэі Л. Так Жаброўскі, асуджа­ючы ідэі Л., адзначаў наяўнасць вялікай колькасці падобных позваў, запісаў i шматлікіх выклікаў у суд за атэістычныя перакананні многіх гараджан Беларусі i Літвы. Віленскі войт Ратондус паведамляў у 1567 кардыналу Гозію, што ў Гродне надрукавана кніга, у якой ухваляецца ідэя свабоднай барацьбы веравызнанняў, адмаўляецца «ўсякая ўлада», прапаведуецца «агульнасць маёмасці, ліквідацыя саслоўных адрозненняў паміж каралём i народам, паміж шляхтай i плебеямі, паміж пануючымі i падданымі».

 

Літ.: Бодянский О.М. О поисках моих в Познанской публичной библиотеке. М., 1846; Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978; П а д о к ш ы и С.А. Філасофская думка эпох. Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990; Яго ж. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: Вторая поло­вина XVI—нач. XVII в. Мн., 1970; Позов одному русскому секты епикуровой // Из истории философской и общественнопо­литической мысли Белоруссии: Избр. про­изв. XVI—нач. XIX в. Мн.,  1962; С е р б е н т а В.А. Видные атеисты и материа­листы Белоруссии второй половины XVI в. // Тамсама.