ПАВЕЛ 3 ВІЗНЫ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 223 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

49.4%UNITED STATES UNITED STATES
24%CHINA CHINA
7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
5.3%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
3.9%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.5%GERMANY GERMANY
2.4%CANADA CANADA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАВЕЛ 3 ВІЗНЫ

 

Радыкальны сацыёлаггуманіст, антытрынітарый 16 ст. Быў віленскім суперінтэндантам, «міністрам». Іншых біяграфічных звестак пра яго амаль не захавалася. Як ідэолаг антыпрыгонніцкай парты i беларускіх i літоўскіх антытрынітарыяў рашуча выступаў на сінодзе ў Іўі (1568) супраць феадальнай эксплуатацыі i прыгоннай залежнасці сялян. Асуджаў існуючую сацыяльную несправядлівасць i тых, хто «валодаў падданымі», трымаў нявольную чэлядзь у рабстве. Лічыў, што гэта супярэчыць слову Божаму, што «праведнаму не трэба мець падданых, а тым больш рабоў i рабынь. Гэта язычніцтва — панаваць над сваім братам, карыстацца яго потам i кроўю». Падкрэсліваў, што «Бог з адной крыві стварыў увесь род чалавечы, таму ўсе мы роўныя; і, калі ўсе мы з адной крыві, значыць, мы ўсе браты; i калі мы браты, то як можа брат над братам панаваць?» Быў упэўнены, што панаванне над людзьмі пайшло ад злога чалавека, якога звычайна называлі тыранам. Гаварыў пра вялікія падаткі, якія вымушаны былі плаціць сяляне, ix дрэннае харчаванне i цяжкую працу на паноў без адпачынку.

Літ.: Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (Вторая половина XVI—нач. XVII в.). Мн., 1970. С. 121 — 122.