РАГОЗА Міхаіл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 223 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

49.4%UNITED STATES UNITED STATES
24%CHINA CHINA
7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
5.3%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
3.9%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.5%GERMANY GERMANY
2.4%CANADA CANADA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РАГОЗА Міхаіл

(7—1599)

 

Рэлігійны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, кіеўскі мітрапаліт. Паходзіў з зямян Мінскага пав. У 1579 узведзены ў сан архімандрыта мінскага Вазнясенскага манастыра, a ў 1582 i 1589 атрымаў пад кіраўніцтва яшчэ 2 манастыры ў Слуцку. У 1589 Жыгімонт III Ваза даў яму прывілей на Кіеўскую мітраполію i Р. быў пас­вячоны ў мітрапаліты патрыярхам Іераміяй, які, аднак, зрабіў агаворку, што здымае з сябе адказнасць за такі выбар. Існавала думка, што Р. выхаванец езуітаў i праведзены імі ў мітрапаліты з мэтай увядзення уніі. На самай жа справе Р. доўга вагаўся, перш чым прымкнуць да ініцыятараў уніі К.Тарлецкаму i І.Пацею. Нават пасля падпісання акта уніі i артыкулаў, якія трэба было прадставіць папе, Р. працягваў утойваць сваё адступніцтва ад усходняй царквы. Толькі на Брэсцкім саборы 1596 ён адкрыта выступіў прыхільнікам уніі. Праваслаўнае духавенства i прадстаўнікі ўсходніх патрыярхаў абвясцілі аб пазбаўленні яго сану мітрапаліта i прасілі Жыгімонта III прызначыць новага мітрапаліта, аднак той прадпісаў усім праваслаўным падпарадкоўвацца Р. як законнаму кіраўніку заходнерускай царквы.