СОЦЫН

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 476 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СОЦЫН

(Soci no, Sozzini) Фауст (5.12.1539—3.3.1604)

 

Філосаф, гуманіст, тэолагантытрынітарый, заснавальнік сацыніянства. Нарадзіўся ў Сіене (Італія). Пасля заканчэння факультэта права ў Ліёне служыў сакратаром пры двары фларэнційскага князя Казімы I Медычы. У 1574 пакінуў прыдворную службу i, каб цалкам прысвяціць сябе рэфарматарскай дзейнасці, пераехаў у Базель, тагачасны цэнтр рэлігійнага вальнадумства. У 1579 прыехаў у Кракаў i актыўна ўключыўся ў радыкальнарэфармацыйны рух Польшчы i Вялікага княства Літоўскага. Аўтар шматлікіх трактатаў i лістоў на тэалагічныя i філасофскарэлігійныя тэмы, якія былі апублікаваны  ў двух  першых  тамах выдання «Бібліятэка польскіх братоў» (Амстэрдам, 1665—68). Асновы сваёй дактрыны выклаў i апублікаваў у раздзеле Proelectiones theologicae (т. зв. «Лекцыі кракаўскія»). Памёр у Луславічах каля Тарнава (Польшча).

У ідэйных спрэчках правага i левага крыла антытрынітарыяў С. займаў цэнтрысцкія пазіцыі. Ён успрыняў i развіў некаторыя сацыяльныя i рэлігійнафіласофскія ідэі С.Буднага, з якім быў асабіста знаёмы. Аднак асуджаў вучэнне Буднага пра натуральнее паходжанне Хрыста i выступаў суп­раць атэістычных тэндэнцый у беларускім антытрынітарызме. Лічыў, што вырашальны крытэрый у ацэнцы Бібліі— індывідуальны чалавечы розум, што вера залежыць ад свабоднай волі чалавека, яго маральнай пазіцыі i сілай навязаць веру чалавеку не мае права ні царква, ні дзяржава. Ён вучыў, што ў жыцці чалавека вырашальнае значэнне маюць не рэлігійныя перакананні, а маральныя прынцыпы (так вучыў i Ф.Скарына). Каштоўнасць чалавека вызначаецца не канфесіянальнай прыналежнасцю, а высокамаральным жыццём. С. даказваў, што чалавек валодае свабоднай воляй, якая кіруе розумам i мараллю. Таму ва «ўратаванні» чалавека, у дасягненні ім шчасця вызначальную ролю адыгрываюць не вонкавыя абставіны (царкоўныя прадпісанні, вера, боская лас­ка), а свабодны выбар. Сапраўднасць гэтага выбару, меркаваў С, спасылаючыся на Платона, залежыць ад узроўню ведаў чалавека пра навакольны свет i самога сябе. Антрапалагічнаму песімізму кальвінісцкага вучэння С. проціпастаўляў гуманістычны аптымізм, лічыў, што кожны чалавек (а не выбраныя) здольны заслужыць уратаванне пры дапамозе індывідуальных духоўнамаральных намаганняў. У той жа час этыка С. не была атэістычнай, паколькі з яе вынікала рэлігійнасць, якая хоць i не з'яўлялася абавязкам, але была актам добрай волі i маральнасці чалавека.

У 1588 на сінодзе ў Брэсце прыхільнікі С. атрымалі ідэйную перамогу. 3 гэтага часу С. становіцца ідэолагам польскага i беларускага антытрынітарызму. Агульным цэнтрам сацыніянства ў той час быў г. Ракаў Сандамірскага ваяводства,  а цэнтрам беларускага сацыніянства — г. Навагрудак. Для гэтай плыні характэрна далейшая рацыяналізацыя рэлігійнай філасофіі антытрынітарыяў, паступовае ператварэнне рэлігійнай дактрыны ў філасофскую. Сацыніяне патрабавалі верацярпімасці, аддзялення царквы ад дзяржавы, надавалі вялікую ўвагу развіццю прыродазнаўства, матэматыкі, асветы. У пач. 17 ст. ў Польшчы i Вялікім княстве Літоўскім існавала ка­ля 150 сацыніянскіх суполак. Ідэйную глебу для ўзнікнення сацыніянства тут падрыхтавала рэлігійнафіласофская творчасць С.Буднага. Значнымі прадстаўнікамі гэтай філасофскай плыні на Беларусі былі Ліцыній Намыслоўскі Ян, Язэп Даманеўскі i інш. У сувязі з наступлением Контррэфармацыі сацыніянства ў Польшчы зазнала ганенні: у 1638 закрыты друкарні i акадэмія сацыніян у Ракаве, на працягу 1658—60 сацыніяне былі выгнаны i эмігрыра

валі ў Германію, Англію, Галандыю. Ix ідэі пашыраліся ў гэтых i некаторых іншых краінах Заходняй Еўропы, зрабілі ўплыў на філасофію Спінозы, Дз.Лока, англійскіх дэістаў.

 

Літ.: ПадокшынС.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990. С.А.Падокшын.