ФЁДАРАЎ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 485 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ФЁДАРАЎ

(Хведаровіч) Іван (каля 1510—83)

 

Кнігавыдавецасветнік, заснавальнік кнігадрукавання ў Расіі i на Украіне. Месца яго нараджэння невядома, але, зыходзячы з геральдычнай трактоўкі друкарскага знака Ф., некаторыя вучоныя лічаць, што ён паходзіць з беларускага роду Рагозаў. Паводле некаторых звестак, вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе ў 1532 атрымаў ступень бакалаўра. У 1550я гады працаваў у т. зв. ананімнай друкарні ў Маскве. 3 19.4.1563 да 1.3.1564 разам з Пятром

 

 

Мсціслаўцам выдаў у Маскве першую дакладна датаваную рускую друкаваную кнігу «Апостал» (захаваўся 61 экз.). Рыхтуючы яе да выдання, першадрукары правялі вялікую тэксталагічную i рэдактарскую работу, аб чым сведчыць С.Будны ў прадмове да Новага Запавету (Лоск, 1574). 48 заставак гэтай кнігі, надрукаваных з 20 дошак, 22 буквіцы i іншыя друкарскія аздабленні вызначаюцца высокім мастацкім майстэрствам i працягваюць традыцыі арнаментальнага убранства старажытнарускіх рукапісных кніг школы Феадосія Ізографа. Перапрацаваўшы арнаментальныя прыёмы гэтай школы, Ф. i Мсціславец стварылі т. зв. старадрукарскі стыль, які потым атрымаў вялікае пашырэнне ў мастацкім афармленні друкаваных i рукапісных кніг. Шрыфт «Апостала», які выкарыстоўваў Ф. i ў іншых сваіх выданнях, створаны на аснове маскоўскага паўустава канца 15 — пач. 16 ст. 29.9 i 29.10.1565 Ф. i Мсціславец выпусцілі ў Маскве 2 выданні «Часоўніка» (зберагліся 6 экз.) — кнігі для пачатковага навучання грамаце. У 1566 зза ганенняў з боку рэакцыйных свецкіх i царкоўных колаў Ф. i Мсціславец пакінулі

Маскву i накіраваліся на Беларусь. Но­вую друкарню яны заснавалі ў Заблудаве (зараз Беластоцкае ваяводства ў Польшчы) у маёнтку гетмана Вялікага княства Літоўскага Р.А.Хадкевіча. У Заблудаўскай друкарні ў 1568—69 імі надрукавана «Евангелле вучыцельнае» (захаваліся 44 экз.) — зборнік гутарак i павучанняў з тлумачэннем евангельскіх тэкстаў. У ім змешчана таксама «Слова на Ушэсце» Кірылы Тураўскага — першы друкаваны помнік старажытнай усходнеславянскай

літаратуры. На адвароце тытульнага ліста кнігі ў тэхніцы ксілаграфіі змешчаны герб Хадкевіча. Потым гэта кніга неаднаразова перавыдавалася на Беларусі i ў Літве. Пасля ад'езду Мсціслаўца ў Вільню Ф. надрукаваў у Заблудаве ў 1569—70 Псалтыр з Часаслоўцам (зберагліся 3 экз.). У канцы гэ­тай кнігі змешчана Пасхалія ў табліцах. Складаючы яе, Ф., відаць, выкарыстаў Пасхалію з «Малой падарожнай кніжкі» Ф.Скарыны, выдадзенай каля 1522 у Вільні. Паколькі Хадкевіч рашыў спыніць выдавецкую дзейнасць,  Ф. у канцы  1572 — пач.

1573 пераехаў у Львоў i заснаваў там першую на Украіне друкарню, дзе ў

1574 выдаў першую ўкраінскую да­кладна датаваную друкаваную кнігу «Апостал» (захавалася 97 экз., што сведчыць пра вялікі першапачатковы тыраж кнігі). Гэта кніга была паўторам маскоўскага выдання 1564 з дапаўненнем некаторых уступных тэкстаў i пасляслоўяў «Повесть... откуду начася и како свершися друкарня сия». Гэта пасляслоўе — першы друкаваны твор рускай мемуарнай літаратуры. У кнізе змешчаны 3 гравюры, кожная на старонку: герб Хадкевіча, выява апо­стала Лукі, геральдычная кампазіцыя з гербам г. Львова i друкарскім знакам Ф. У тым жа 1574 Ф. надрукаваў у Львове «Азбуку» («Буквар») — першы друкаваны рускі падручнік з практыкаваннямі для навучання грамаце, прыкладамі спражэння дзеясловаў, скланення назоўнікаў i прыметнікаў, выкарыстання «прасодый» (узоры выкарыстання над i падрадковых знакаў). Кнігу завяршаюць тэксты для за

мацавання i развіцця навыкаў чытання i пісьма, т. зв. тлумачальная азбука, шырока вядомыя малітвы. Урыўкі з біблейскіх кніг у «Азбуцы» падабраны

 

«Апостал: 1564.

 

так, што яны фармулююць мэтанакіраваную гуманістычную праграму пачатковай школьнай адукацыі (адзін экзэмпляр гэтай кнігі захоўваецца ў бібліятэцы Гарвардскага універсітэта, ЗША, друті — у Лондане). У 1575 князь Канстанцін Астрожскі запрасіў Ф. на службу да сябе, дзе Ф. выконваў абавязкі аканома Дзерманскага манастыра. Каля 1578 К.Астрожскі заснаваў у Астрогу друкарню, у якой 18.6.1578 выйшла новае выданне «Аз­бук!», дапоўненае ў параўнанні з вы­двинем 1574 паралельнымі грэкаславянскімі тэкстамі, каб дапамагчы вучням авалодаць грэчаскай мовай (захаваліся 2 экз.: у Копенгагене i Гоце, Германія; невялікі яе фрагмент — у Дзяржаўнай Расійскай бібліятэцы ў Маскве). У гэтым выданні ўпершыню надрукаваны  помнік  старажытнабал­гарскай літаратуры «Аб пйсменах» Чарнарызца Храбра пад назвай «Ска­зание како состави святый Кирил Фи­лософ азбуку по языку словеньску». У 1580 Ф. надрукаваў у Астрогу Псалтыр i Новы Запавет элегантным малым фарматам (у «васьмёрку»; збераглося 68 экз.). Кнігу адкрывае прыгожы тытульны ліст, заключены ў гравіраваную па дрэве рамку. Гэта трэці ва ўсходнеславянскай кнізе кірыліцкага шрыфту прыклад выкарыстання такіх рамак пасля тытульнага ліста Бібліі i «Малой падарожнай кніжкі» Скарыны. У тым жа годзе Ф. выдаў паказальнік да гэтых кніг: «Кніжку, збор рэчаў са­мых патрэбных...» — першы ў гісторыі айчыннай бібліяграфіі i дакументалістыкі алфавітнапрадметны паказальнік i адначасова зборнік афарызмаў i крылатых слоў (збераглося 16 экз.). 5.5.1581 у Астрогу лістоўкай Ф. надрукаваў «Храналогію» Андрэя Рымшы — першы ўсходнеславянскі друка­ваны каляндар i першы асобна выдадзены твор беларускай паэзіі (адзіны экзэмпляр зберагаецца ў СанктПецяр­

 

Маскоўскі друкарскі двор. Малюнак 17 ст.

 

бургу). Да 12.8.1581 надрукаваў 1е поўнае выданне славянскай Бібліі кірыліцкага шрыфту, т. зв. «Астрожскую біблію» (захавалася 275 экз.). У яе змесце i аздабленні адчуваецца ўплыў выданняў Скарыны. Арнаментальнае аздабленне Бібліі зроблена таксама пад пэўным уплывам арнаментыкі скарынінскіх выданняў. Прасочваецца тоеснасць i ў некаторых загалоўных літарах (у Дзяржаўнай Расійскай бібліятэцы зберагаецца экзэмпляр гэтай Бібліі, дапоўнены рукапіснымі копіямі прадмоў i пасляслоўяў Бібліі Скарыны). 3 1582 Ф. зноў у Львове. Імкнучыся сабраць сродкі на адкрыццё новай друкарні, Ф. адліваў гарматы, вынайшаў шматствольную марціру з узаемазаменнымі часткамі. У 1583 ён пабываў у Кракаве, Вене i, магчыма, у Дрэздэне. Захавалася пісьмо Ф. саксонскаму курфюрсту Аўгусту, напісанае з Вены 23.7.1583. У канцы 1583 Ф. вярнуўся ў Львоў, дзе захварэў i памёр. Пахаваны ў Ануфрыеўскім манастыры. На яго надмагільнай пліце, якая захоўвалася да 1883, быў выбіты надпіс: «Друкар кніг дагэтуль нябачаных». Дзейнасць Ф. адыграла значную ролю

 

Выдавецкі знак І.Фёдарава.

 

ў гісторыі айчыннай культуры, у развіцці рускабеларускіх i рускаўкраінскіх культурных сувязей. Вучні

 

 

Ф. i Мсціслаўца прадаўжалі друкарскую дзейнасць у Расіі, на Украіне i Беларусі. Помнікі Ф. пастаўлены ў Ма­скве i Львове. У 1977 у Львове адкрыты Музей І.Фёдарава. 3 1959 (з 1973 штогод). праводзяцца Фёдараўскія чытанні, якія ў 1977 былі прысвечаны Скарыне.

 

Літ.: Иван Фёдоров и восточнославян­ское книгопечатание. Мн., 1984; 3 а п а с к о Я. Мистецька спадщина Івана Федо­рова. Львів, 1974; Першодрукар Іван Федо­ров та його послідовнйкй' на Украіні (XVI — перша половина XVII ст.): 36. до­кументов. Кйів, 1975; Первопечатник Иван Фёдоров: Описание изданий и указ. лит. о жизни и деятельности. Львов, 1983; Острожская азбука Ивана Фёдорова: Исслед. Словоуказ. М., 1983. Я.Л.Неміроўскі.