ЯКУБ 3 КАЛІНАЎКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 284 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЯКУБ 3 КАЛІНАЎКІ

(Каліноўскі, Калінуўка, Каліновіус; ? — 1583)

 

Беларускі гуманіст, ідэолаг левай, плебейскасялянскай плыні радыкальнарэфармацыйнага руху на Беларусі ў 2й пал. 16 ст., антытрынітарый. Паслядоўнік Пятра з Ганёндза i М.Чаховіца. Паходзіў з сялян ці дробнай шляхты з Падляшша. Мяркуюць, што напачатку ён быў ніжэйшым касцёльным служкай. 3 1560 прапаведнік у магнатакальвініста Яўстафія Валовіча. У 1568 пакінуў гэту службу, верагодна, з прычыны свайго актыўнага ўдзелу ў антытрынітарскім руху ў Вялікім княстве Літоўскім. 3 1567 удзельнічаў у арыянскіх сінодах у Польшчы i Вялікім княстве Літоўскім. На сінодзе ў Скрынску (пад Радамам) абраны прадстаўніком ад уніятаў на дыспут з дытэістамі, што сведчыць пра яго ши­рокую арыентацыю ў тэалагічных справах. У 1568 разам з Паўлам з Візны палемізаваў з С.Будньш на сінодзе ў Іўі (каля Валожына). У 1569 выехаў у Польшчу i там з групай сваіх прыхільнікаў з Вялікага княства Літоўскага заснаваў у Ракаве рэлігійную суполку. Каля 1575 знаходзіўся ў Любліне. На радзіму, напэўна, ён так i не вяртаўся.

Якуб меў значны аўтарытэт сярод радыкальных польскіх братоў i нават сярод сваіх непрыяцеляў, якія вымушаны былі паважаць яго як віднага члена суполкі. Ён выступаў супраць эксплуатацыі, свецкай улады, войнаў, адстойваў сацыяльную i нацыянальную роўнасць, свабоду веравызнання. «Не можа i не павінна быць сярод сапраўдных хрысціян адрознення паміж яўрэем i грэкам, паміж рабом i свабодным — усе павінны быць роўныя. ... Ці ж можна назваць хрысціянскім тое грамадства, дзе людзі валодаюць нявольнікамі, а брат пануе над братам i загадвае яму». Крыніцай сацыяльнай несправядлівасці лічыў прыватную ўласнасць.

 

Літ.: Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая пол. XVI — нач. XVII в.). Мн., 1970.