Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 192 госцяў анлайнАДАМ (Adamus) Рэйнальд |
[1602—1656(7)]
Дзеяч рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім, педагог. Паходзіў з Рэйнскага Пфальца. Тэалогію вывучаў у Лейдэнскім універсітэце. Паводле звестак А.Вянгерскага, А. пэўны час быў рэктарам Слуцкай кальвінісцкай гімназіі, створанай у сярэдзіне 20х гадоў 17 ст. пад патранатам польнага гетмана Крыштофа II Радзівіла як школа новага тыпу з разнастайнай праграмай навучання, настаўнікам сына Крыштофа — Януша Радзівіла, будучага вялікага гетмана літоўскага, удзельніка шведскага «патопу». У 1630 атрымаў сан міністра (пратэстанцкага святара) i пакінуў гімназію. Крыштоф II Радзівіл даручыў яму разам з кальвінісцкім дзеячам А.Пшыпкоўскім суправаджаць Януша ў час яго навучання за мяжой ва універсітэтах у Ліпску, Лейдэне, Альтдорфе. Разам са світай Я.Радзівіла А. наведаў многія краіны Еўропы. У 1633 вярнуўся ў Вялікае княства Літоўскае, быў прыдворным прапаведнікам у Я.Радзівіла. У 1636 пасланы з місіяй у Парыж, дзе ўручыў вядомаму галандскаму палітычнаму мысліцелю i гуманісту Гуга Гроцыю пасланні з Польшчы. Па даручэнні Віленскай еван гелісцкарэфармацыйнай абшчыны ў 1642 інспектаваў асноўныя кальвінісцкія школы ў Вялікім княстве Літоўскім — Слуцкую i Кейданскую Нейкі час жыў пры двары Я.Радзівіла ў Кейданах, быў бібліятэкарам, займаўся справамі Кейданскай школы (у 1647 склаў для яе праграму навучання). Прысутнічаў на генеральным сінодзе пратэстантаў Полыпчы іВялікага княства Літоўскага, які праходзіў у 1644 у Орлі (на Падляшшы). А. разам з А.Дабжаньскім i А.Музоніем быў аўтарам статута Слуцкай школы («Ordo scholae Slucensis», выдадзены ў 1628 у Любчы). Статут уключаў зварот да чытача, праграму 4 класаў, метадычныя ўказанні, апісанне пазашкольных заняткаў, правілы паводзін для вучняў i настаўнікаў. Acноўная ўвага ў Слуцкай школе звярталася на гуманітарныя навукі, вывучэнне твораў Вергілія, Гарацыя, Цыцэрона, лацінскай i грэчаскай мовы, логікі i рыторыкі. У статуце падкрэслівалася, што асноўная задача настаўніка — выхоўваць шаноўных грамадзян незалежна ад ix веравызнання i сацыяльнага становішча: «Адчынены дзверы, якія вядуць да нашых грацый i муз, для ўсіх сумленных i шчырых людзей. Узрост, становішча, веравызнанне не маюць для нас ніякай розніцы. Месца на гэтых школьных лавах дадзена бедняку не менш, чым Крэзу, католіку не менш, чым прыхільніку Рэфармацыі» (пераклад з лацінскай мовы Я.Парэцкага). Статут Слуцкай школы сведчыў аб пранікненні новых прагрэсіўных, гуманістычных тэндэнцый у рэфармацыйную педагогіку таго часу. У 1629 на Віленскім сінодзе быў ухвалены i зацверджаны да друку Haniсаны А. падручнік рыторыкі «Слуцкі кампендыум». Доўгі час даследчыкі лічылі, што зза фінансавых цяжкасцей ён не быў надрукаваны, але ў 1971 беларускі даследчык Ю.Прэнская ў бібліятэцы Чартарыйскіх у Кракаве знайшла твор «Compendium rhetoricum... in usum Scholae Slucensis» («Кароткі дапаможнік па рыторыцы... для карыстання ў Слуцкай школе»), выдадзены ў Любчы каля 1630. «Слуцкі кампендыум» змяшчае тры асноўныя часткі: «Метад, пытанні i каноны», «Азначэнні ўсяго мастацтва красамоўства», «Спецыяльная рыторыка». Для яго характэрны нагляднасць, неардынарнасць i даходлівасць прыкладаў, гуманістычная накіраванасць. У «Звароце да чытача» аўтар піша: «Жыццё найбольш плённае ў школах — гэтых майстэрнях чалавечых душ, — тут найменш зламыснікаў, тут зберагаюцца годнасць i талент чалавека». Верагодна, што «Слуцкі кампендыум» i ёсць той самы падручнік рыторыкі. Рэлігійная i педагагічная дзейнасць А. пакінула пэўны след у гісторыі рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім.
Літ.: Порецкий Я.И. Слуцкий компендиум по риторике // Педагогика и психология. Вып. 9. Вопросы истории школы и педагогики в БССР. Мн., 1976; Антология педагогической мысли Белорусской СССР. М., 1986. С. 92—101. Л.С.Іванова. |