Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 169 госцяў анлайнАЛЬШЭЎСКІ Якуб |
(каля 1586—1634)
Езуіцкі прапаведнік на Беларусі, філосаф, педагог. Паходзіў з Полынчы. Вучыўся ў Віленскай акадэміі (1605— 08), багаслоўскай школе ў Нясвіжы (1610—13), пасля заканчэння якой быў пасвечаны ў ксяндзы. Педагагічную кар'еру пачаў з выкладання рыторыкі ў Браневе, а потым у Віленскай акадэміі, дзе чытаў таксама лекцыі па логіцы, фізіцы, філасофіі. У 1618 атрымаў ступень магістра філасофіі. У 1620—31 займаў пасаду прафесара схаластычнай тэалогіі ў Віленскай акадэміі. У філасофіі прытрымліваўся поглядаў Ф.Суарэса i Фамы Аквінскага. Захаваліся яго лекцыі з каментарыямі да галоўных твораў Фамы Аквінскага «Сума тэалогіі» i «Сума супраць язычнікаў». На працягу 1627—34 А. быў прапаведнікам у акадэмічным каспёле св. Яна ў Вільні. Яго пропаведзі вылучаліся асаблівым красамоўствам. Пры жыцці А. выдаў 11 сваіх пропаведзяў, у т.л. на смерць С.Паца, Я.Валовіча, Жыгімонта III i інш. Апрача тэалагічных разважанняў пропаведзі змяшчалі багатую генеалагічную інфармацыю i раскрывалі грамадскапалітычныя погляды пэўных асоб. 3 пазіцый асветніка падкрэсліваў неабходнасць належнага выха'вання, без якога нават самае знатнае паходжанне траціць сваё значэнне. Соймавым паслам (дэпутатам тагачаснага парламента) раіў кіравацца думкай большасці, а не інструкцыямі, атрыманымі на папярэдніх павятовых сойміках. Памёр i пахаваны ў Вільні. |