АНЦУТА Ежы Казімір

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 353 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АНЦУТА Ежы Казімір

(7—1737)

 

Каталіцкі палеміст на Беларусі i ў Літве. Займаў пасады віленскага біскупасуфрагана, рэферэндарыя

Вялікага княства Літоўскага. У 1719 выдаў у Вільні кнігу «Поўнае права каталіцкай рэлігіі ў Польскім Каралеўстве i Вялікім княстве Літоўскім...» (некаторыя даследчыкі лічаць сааўтарам езуіта С.Сакульскага). У гэтым творы А. абвяргаў законнасць тых рашэнняў соймаў Рэчы Паспалітай, якія ў перыяд уздыму рэфармацыйнага руху абвяшчалі верацярпімасць i пацвярджалі розныя правы дысідэнтаў. Спасылаючыся на Біблію, папскія булы i соймавыя пастановы 17 ст., ён імкнуўся даказаць, што праваслаўныя i пратэстанты паводле боскага, царкоўнага, цывільнага i палітычнага пра­ва з'яўляюцца ерэтыкамі i таму павінны быць пазбаўлены ўсіх цывільных i палітычных правоў. Сялянскія казацкія паўстанні, змовы i падпалы ён лічыў справай рук дысідэнтаў. Свой твор А. заканчваў заклікам да караля, сената i шляхты весці свяшчэнную барацьбу з дысідэнтамі. Творы A. i іншых каталіцкіх палемістаў тэарэтычна абгрунтоўвалі гвалтоўнае насаджэнне каталіцызму, пацвярджалі нацыянальны i рэлігійны ўціск у Рэчы Паспалітай.

 

Літ.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 148—149.