АСКЕРКА Сцяпан Міхаіл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 486 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АСКЕРКА Сцяпан Міхаіл

(1712—?)

 

Эканамістутапіст. Нарадзіўся на Навагрудчыне ў сям'i навагрудскага кашталяна — заможнага, уплывовага шляхціца, які вылучаўся верацярпімасцю: будучы каталіком, ён ажаніўся з пратэстанткай Грабоўскай, збудаваў у Невелі праваслаўную царкву, у Слуцку бальніцу, дапамагаў пратэстантам; езуіты абвінавачвалі яго ў сімпатыях да праваслаўя. Сцяпан А. быў першым дзіцем i ў адпаведнасці са шлюбнай дамоўленасцю павінен быў узяць веру маці. Яна з дзяцінства хава­ла сына ад ксяндзоў i, каб не трапляў ім на вочы, аддала вучыцца ў Слуцкую гімназію. Потым ён працягваў вучобу ў Берліне, але зза ганення езуітаў вымушаны быў вярнуцца на радзіму i адрачыся ад пратэстанцкай веры, пасля чаго яго паслалі ў кляштар. У 1733 А. ўцёк за мяжу i парваў з каталіцтвам. Далейшы яго лёс звязаны з Германіяй. Там ён стаў саветнікам юстыцыі кара­ля Фрыдрыха II, у 1760 напісаў сваё эканамічнае даследаванне «План, які не з'яўляецца нормай» («Unmapgeblicher Plan...») i выдаў яго ў Бернбергу. Гэта быў амаль утапічны план перабудовы грамадства. Аўтар меркаваў усталяваць такі грамадскі лад, які б садзейнічаў уздыму жыццёвага ўзроўню, культуры i асветы народа. У прадмове да гэтага твора A. пісаў, што ён вінаваты перад людзьмі, якія ўратавалі яго, i поўны жадання аддзячыць ім. Для гэтага ён выкладаў свой план аднаўлення i пера­будовы Нямеччыны — «сваей другой радзімы». Асабістыя перажыванні i ганенні з боку езуітаў умацавалі дэмакратычныя i ліберальныя перакананні А. У «Плане...» ён неаднаразова спасылаецца на Д.Юма i Ш.Мантэск'е i перакананы, што змена грамадскіх адносін залежыць ад добрай волі грамадзян. Немцам ён ставіў у прыклад парадкі,што панавалі ў яго на радзіме — у Вялікім княстве Літоўскім, даказваючы, што там шляхта больш ініцыятыўная i карыстаецца павагай ў сваіх падданых. A. прапанаваў увесці працоўныя i ашчадныя кніжкі для кожнага рабочага; увесь заробак i зберажэнні трымаць у дзяржаўных бан­ках, там жа весці i ўлік грамадскага прыбытку. Ён прадугледжваў шэраг захадаў супраць марнатраўства: сачыць за гэтым павінны пановаму арганізаваныя судовыя ўстановы i грамадскія ўпарадкавальнікі, якія кіруюцца законамі аб спадчыне, выда­чи пазык, штрафах i г.д. Арганізатары грамадства i кіраўнікі вытворчасці павінны ўтрымлівацца абшчынамі, ім даецца ў карыстанне гаспадарка i жыллё. За гультайства i неахайнасць неабходна накладваць штрафы на ра­бочих, спісваць з ix кніжак сродкі, каб пасля, калі яны выправяцца, вярнуць ім зноў. Усіх сялян неабходна вучыць рамяству i інш. спецыяльнасцям. Дзеці з 5гадовага ўзросту абавязаны хадзіць у платную школу. A. склаў праект дакладна рэгламентаванага працоўнага дня як у адносінах працягласці, так i аплаты. Насельніцтву прадугледжваліся прэміі за пасадку дрэў, для яго павінна быць арганізавана лекарская дапамога i збудаваны бальніцы; абшчыны адпускаюць сродкі на ўтрыманне манастыроў i вучоных. Марачы пра новую канстытуцыю для Нямеччыны, А. спрабаваў надаць свайму плану канкрэтныя формы, каб можна было адразу распачаць яго ажыццяўленне. У творах Фрыдрыха II «План...» А. не ўпамінаецца, але верагодна, што кароль прыслухаўся да голасу саветніка юстыцыі i пачаў ажыццяўляць яго задуму «папруску». «План...» папярэднічаў працам сацыялістаўутапістаў Л.СенСімона, Ш.Фур'е, Р.Оўэна.