Народны каляндар

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 546 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 

БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ КАЛЯНДАР

 

Абрадавыя святы

Засцярогі

Абярэгі

Соннікі

Прыкметы прыродных з`яў

 

 

У кожнага народа спрадвеку вёўся свой каляндар, у якім з пакалення ў пакаленне перадаваліся мудрасць, веды, вопыт жыццёвых назіранняў. Мелі такі каляндар і беларусы. Багацейшы духоўны свет нашых продкаў, іх надзвычайны талент, яскравая фантазія, гумар адбіліся ў абрадах і звычаях, гульнях і песнях, прыкметах і павер`ях, якімі перасыпаны ледзь не кожны дзень гадавога кола. Абапіраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, беларускі працаўнік трымаў у памяці шматлікія парады і забароны, выказаныя вобразным трапным словам. Ён добра ведаў, калі можна весяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў, калі можна брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, каб не нашкодзіць сабе і блізкім.

Каляндар ахоплівае дзень за днём увесь год, змяшчае ў сабе шматлікія абрады, звычаі, прыкметы, павер`і, прыказкі, праз якія глыбока раскрываецца ўнутраны свет працоўнага чалавека, яго штодзённыя клопаты і спробы разгадаць таямніцы навакольнай прыроды. Шматвяковы вопыт, назапашаны многімі пакаленнямі папярэднікаў, быў для земляроба азбукай і граматыкай усяго жыцця. Перададзены ў спадчыну, ён дапамагаў арыентавацца ў з`явах прыроды, ад якіх нярэдка залежаў ураджай - крыніца існавання селяніна, усёй яго сям`і. У працэсе гістарычнага развіцця, дзякуючы пільнаму ўгляданню ў навакольны свет і асэнсаванню безлічных яго форм, чалавецтва вучылася разумець мову прыроды, кіравацца яе падказкамі ў сваіх будзённых справах.

...Святыя Саракі наперад пайшлі. (22/9 сакавіка)
Святы Аляксей сохі чэшаць. (30/17 сакавіка)
Святое Благавешчанне заворываець, (7 красавіка/25 сакавіка)
Святы Вербіч вярбу пасвянцваець, (нядзеля перад Вялікаднем)
Чысты чацвер ячмень засяваець, (дзень Вербнага тыдня)
Святое Вялічка з красным яечкам. (адна з нядзель у перыяд з 4 красавіка па 8 мая)
Першы дзень пірагі маюць,
А сярэдні дзень пагуляюць,
(панядзелак, другі дзень Вялікадня)
А паследні дзень выпраўляюць. (аўторак, апошні дзень Вялікадня)
Радаўніца статак запасываець, (першы або другі аўторак пасля Вялікадня)
Святы Юры, божы пасол (6 мая/23 красавіка)
Да Бога пайшоў,
А ўзяў ключы залатыя,
Адамкнуў зямлю сырусенькую,
Пусціў расу цяплюсенькую,
На белы свет і на ўвесь свет.
Святы Барыс бабы сеець,
(15/2 мая)
Святы Мікола па межах ходзіць. (22/9 мая)
Па межах ходзіць, жыта родзіць,
Урасціўся, умачыўся,
Пад залаты пояс падаткнуўся.
Святы Ушэснік - жыта выплываець,
(чацвер шостага тыдня пасля Вялікадня)
Святая Сёмуха навозы возіць
І Бога просіць
(нядзеля сёмага тыдня пасля Вялікадня)
Святы Дзевятнік жыта раўнуець, (чацвер на дзевятым тыдні пасля Вялікадня)
Святая Дзесятуха жыта красуець, (пятніца на дзесятым тыдні пасля Вялікадня)
Святы Іван пчолы садзіць (7 ліпеня/24 чэрвеня)
Пад пералазам шасцёра разам.
Святы Пётра жыта спеліць
(12 ліпеня/29 чэрвеня)
Святы Паўлюк грэблі робіць, (13 ліпеня/30 чэрвеня)
Святы Дзям`ян сена грабіць, (14/1 ліпеня)
Святы Кузьма сярпы робіць (14/1 ліпеня)
Залатыя, новыя і сталёвыя.
Святы Ілья - слаўная жняя,
(2 жніўня/20 ліпеня)
Святы Барыс снапы зносіць (6 жніўня/24 ліпеня)
Cвятыя Ганны дамоў возяць, (7 жніўня/25 ліпеня)
Святы Спас жыта пасвянцаець, (19/6 жніўня)
Святая Прачыстая папары мяшаець (28/15 жніўня)
І жыта засяваець.
А другая ёй памагаець,
(21/8 верасня)
Святы Міхайла з халодным ветрам, (19/6 верасня)
Святое Узвіжанне з поля збіраець, (27/14 верасня)
Святы Пакроў зямлю пакрыў, (14/1 кастрычніка)
Зямлю - лістом, а ваду - лядом.
Святы Юры грудай гвоздзіць,
(9 снежня/26 лістапада)
Святы Мікола снегам мосціць. (19/6 снежня)
Прышлі Калядкі - гаспадарам парадкі. (7 студзеня/25 снежня)
Святая Васілля дзяжу мясіла, (14/1 студзеня)
Пірагі пякла і рагатыя, і букатыя.
Святое Вадохрышча воду пасвянцаець,
(19/6 студзеня)
Людзей пакрапляець.
Святыя Грамніцы свечы пасвянцаюць.
(15/2 лютага)
Прыйшлі Саракі да другіх Саракоў... (22/9 сакавіка)

(з валачобнай песні)

 

Народны каляндар

<<  Чэрвеня 2022  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
    1  2  3  4  5
  6  7  8  9101112
13141516171819
20212223242526
27282930