БУДНЫ Беняш

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 462 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БУДНЫ Беняш

Дзеяч беларускай культуры канца 16 — пач. 17 ст., пісьменнік, перакладчык i каментатар твораў антычных аўтараў. Нарадзіўся, верагодна, у мяст. Лоск (уладанне Кішкаў) або паблізу яго на Віленшчыне, пра што сведчаць яго словы з прадмовы да трактата Цыцэрона «Пра дружбу»: «У мяне перад вачыма заўсёды стаіць прыклад добрай памяці яснавяльможнага пана Кішкі, кашталяна віленскага, майго i шматлікіх іншых годных людзей апекуна». Скончыў Кёнігсбергскі пратэстанцкі універсітэт, дзе ў 1588 запісаўся як «Веніямін Будны, родам з Літвы». Жыў пры двары беларускіх магнатаў — новагародскага ваяводы Фёдара Скуміна i яго пляменніка Адама Храптовіча. 3 1594 служыў аканомам у Мікалая Крыштофа Радзівіла. Вызначаўся мяккім памяркоўным характе­рам, гуманна абыходзіўся з сялянамі, пра што сведчаць яго лісты да Радзівіла. Займаўся пераважна пісьменніцкай i перакладчыцкай дзейнасцю. Пераклаў на польскую мову трак­тат Цыцэрона «Пра старасць» i выдаў яго з прадмовай у 1595 у Вільні ў друкарні Яна Карцана. У 1603 выйшла 2е выданне гэтага трактата. У 1599 у той жа карцанаўскай друкарні выйшла фундаментальная праца Б. «Кароткія i ясныя аповесці, якія пагрэчаску назы­вающее Апафегматемі». Гэта філасофскаэтычныя сентэнцыі з нагоды вучэння ці жыцця антычных філосафаў i

палітычных дзеячаў. Крыніцай «Апафегматаў» паслужылі творы антычных пісьменнікаў Дыягена Лаэрцкага, Плу­тарха, Цыцэрона i інш. Другое выдан­не «Апафегматаў», як мяркуе даследчык А.І.Анушкін, выйшла таксама ў Віленскай друкарні Карцана ў пач. 17 ст. У 1614 гэта кніга выдадзена ў трэці, а потым i ў чацвёрты раз у беларускім мястэчку Любча ў друкарні Пятра Кміты. Любчанскае выданне значна пашырана за кошт дадатковых філасофскіх матэрыялаў. «Выдаючы зноў гэтыя кнігі, — пісаў П.Кміта, — я дапоўніў ix апісаннем жыццяпісаў i вучэнняў некаторых філосафаў, якіх раней не было». Пасля Любчы «Апафегматы» Б. перавыдаваліся 6 разоў у Кракаве. У пачатку 18 ст. на буднаўскія «Апафегматы» звярнуў увагу Пётр I. Па яго загадзе яны былі перакладзены на рускую мову i ў 1711 надрукаваны ў Маскве. У 1712 выйшла 2е, a ў 1716 3е i 4е рускія выданні гэтага твора. Потым «Апафегматы» перавыдаваліся ў Расіі яшчэ некалькі разоў. У 1603, а потым i ў 1606 у друкарні Карцана надрукаваны перакладзены Б. на польскую мову твор Цыцэ­рона «Пра дружбу».

Свае погляды Б. выкладаў у прадмовах i каментарыях, таму стыль яго свабодны, імправізаваны. Думкі свае ён выказваў «з нагоды», «на маргінесе», у працэсе інтэрпрэтацыі думак i твораў антычных пісьменнікаў i мысліцеляў. Характер пісьменніцкай дзейнесці Б., яго творы сведчець пра секулярызацыю грамедскага жыцця i культуры Беларусі канце 16 — пач. 17 ст., усё большую цікавесць де свецкай думкі, антычнай філасофіі. Характэрная асаблівасць інтэрпрэтацыі Б. — тэндэнцыя да хрысціянізацыі антычнай этыкі, збліжэння яе з біблейскім маральным вучэннем. Ён мадэрнізаваў вучэнне антычных філосафаў, набліжаў яго да хрысціянства. «Калі Фалеса запыталі, — пісаў Б., — што было раней за ўсё, той адказаў: Бог, бо ён не мае пачатку». У адносінах да гра­мадскага жыцця Старажытнай Грэцыі i Рыма Б. ўжываў такія тэрміны, як «гетман», «пан», «бурмістр», «кароль», «касцёл» i да т.п. Але ж гэта было несведчаннем адсутнасці ў мысліцеля пачуцця гістарызму, a імкненнем злучыць эпохі, знайсці ў ix нешта агульнае, вечнае. Як i іншыя беларускія мысліцелі (С.Кашуцкі, С.Будны, А.Во­лан, Я.Казаковіч, Сімяон Полацкі i інш.), Б. спрабаваў на аснове сінтэзу духоўных каштоўнасцей антычнасці i хрысціянства выпрацаваць агульначалавечыя прынцыпы i нормы маралі, карысныя для ўсіх эпох. Гэтыя экуменічная i гуманістычная тэндэнцыі зафіксаваны ў яго прадмове да «Апафегматаў»: «У гэтых кнігах (маюцца на ўвазе кнігі антычных пісьменнікаў i філосафаў. — рэд.) змяшчаюцца вучэнне i прыклады, вельмі карысныя для ўсіх саслоўяў. Дзіўна тое, што яны i нам, хрысціянам, здаюцца ісціннымі... Гэтыя людзі.'якія яшчэ не азораны вучэннем хрысціянскага Евангелля i валодаюць толькі святлом прыроднага розуму, не толькі самі дабрачынна жылі, але i вялі i падахвочвалі да ўсялякіх дабрачыннасцей, прыгажосці i прыстойнасці іншых людзей». У вы­шку Б. прыходзіць да высновы, што, каб весці дабрачыннае жыццё, не абавязкова быць хрысціянінам. Натуралізм — характэрная рыса этычных поглядаў Б. Як i стоікі, ён лічыў, што чалавек павінен жыць у адпаведнасці ca сваей прыродай, г.зн. разумна i маральна. Розум павінен спалучацца з ведамі. У пацвярджэнне гэтай думкі Б. прыводзіў прыклад, што Арыстоцель часта гаварыў сябрам i вучням: як позірк атрымлівае святло ад паветра, так i розум атрымлівае святло ад ведаў. Этычны ідэал Б. — мудрэцфілосаф. Менавіта філасофія ўзнімае чалавека да ўзроўню ідэалу, вучыць правільна паводзіць сябе ў жыцці. «Філосаф, — пісаў Б. ў «Апафегматах», — не баіцца нікога i нічога, нават смерці. Ён павінен гаварыць праўду нават наймагутнейшаму чалавеку, таму што філосаф — свабодны чалавек». Аспектам мудрасці ён лічыў уменне проціпаставіць сваё, ісціннае суджэнне агульнапрынятым, але памылковым думкам ці поглядам натоўпу. Дабрачыннасці — гэта пераважна набытыя якасці. Яны фарміруюцца ў выніку пазнання, самавыхавання, маральнага самаўдасканалення, выпрацоўкі ўмення падпарадкаваць афекты розуму.  Толькі  той,  хто  пануе  над сваімі пачуццямі, падпарадкоўваючы ix розуму, можа дасягнуць сапраўднай свабоды i шчасця. Каштоўнасць жыц­ця, поводле Б., у свабодзе i годнасці: «Дзе няма свабоды, там няма i шчас­ця». «Многія, — пісаў Б., — лічылі шчаслівым Калісфена, які быў у вялікай ласцы ў Аляксандра. Дыяген жа гаварыў пра яго: ён няшчасны жабрак, бо вымушаны абедаць i вячэраць тады, калі гэта захочацца цару».

Шчасце   знешняе   (багацце,   слава, знатнасць), сцвярджаў Б., — нетрывалае. Напр., Салон адмовіў Крэзу ў пра­ве называцца шчаслівым чалавекам i аказаўся прарокам: Kip разбурыў яго царства i адабраў у яго ўсё багацце. Толькі неразумны аддае перавагу матэрыяльным i вонкавым каштоўнасцям перад духоўнымі. Разумна ісці ўслед за лёсам — гэта значыць клапаціцца не пра багацце i славу, а пра дабрачыннасць,   веды,   духоўнасць.   Б.   не  адмаўляў зусім неабходнасці матэрыяльнага   дабрабыту   дзеля   свабоднага   i шчаслівага жыцця, але лічыў яго другарадным у параўнанні з дабрачыннасцямі i духоўнасцю. У адпаведнасці з хрысціянскай   i   стаічнай  этыкай   ён лічыў, што чалавек павінен задавальняцца тым, што мае, ведаць меру ў карыстанні   матэрыяльнымі   каштоўнасцямі. У вершы «На герб паноў Храптовічаў» сярод найбольш важных даб­рачыннасцей   Б.   называў   мужнасць, мудрасць,     годнасць,     чалавечнасць, шчодрасць, а таксама саслоўны гонар i знатнасць. Маральнымі заганамі лічыў непамяркоўнасць,      несправядлівасць, баязлівасць, марнатраўства, сквапнасць i інш. Разам з тым Б. выказваў пэўную маральную талерантнасць,  спасылаючыся на Гарацыя, які пісаў: «Хто без заган  нараджаецца?!   Той  лепшы   за іншых, у кім ix меней». Б. быў прыхільнікам ідэі адзінства маральнай свядомасці i паводзін чалавека. Услед за Сакратам, а таксама за евангелістам Матфеем ён сцвярджаў: рабі тое дру­гому, што самому сабе жадаеш. Менавіта на гэту этычную максіму ў свой час спасылаўся i Ф.Скарына. Адной з цэнтральных катэгорый этыкі Б. лічыў дружбу, якую ў прадмове да цыцэронаўскага трактата «Пра дружбу» назваў вялікай дабрачыннасцю. У якасці прыкладу спасылаўся на дружбу Арэста i Пілада, Ахіла i Патрокла, Палук­ca i Кастара i інш. Цікавіла яго такса­ма праблема старасці. У прадмовах да твора Цыцэрона «Пра старасць» («Фёдару Скуміну» i «Да Сарматыі») Б. пісаў, што старасць будзе падобная да маладосці, калі чалавек з юнацкіх гадоў паводзіць сябе дабрачынна i памяркоўна. A калі стары чалавек хворы ды яшчэ жыве ў галечы, то лепш яму памерці. Перавагу ён аддаваў хрысціянскай маралі, імкнучыся спалучыць яе з этычным вучэннем стоікаў, у прыватнасці Цыцэрона. Аднак пазітыўна ставіўся ён i да некаторых эле­менту эпікурэізму, напр. падзяляў сцвярджэнне Эпікура пра тое, што пажадана пазбягаць пакут, што празмерная асалода не прыносіць чалавеку задавальнення. Лепей праводзіць свой час «у добрапрыстойных сяброўскіх гутарках», чым «у вясёлай кампаніі з жанчынамі».

Спрабаваў Б. асэнсаваць i такі грамадскі інстытут, як мецэнацтва. Звяртаючыся да Фёдара Скуміна, ён пісаў: «Сярод людзей, якія займаюцца навукамі, існуе старажытны звычай: кнігі, што выдаюцца, прысвячаць сваім дабрадзеям, пра якіх ходзіць чутка, што яны вельмі паважаюць музы i навукі... Так, знакаміты філосаф Арыстоцель прысвячаў некаторыя працы свайму гаспадару, Вергілій свае «Георгікі» — вяльможнаму пану Мецэнату. Цыцэрон таксама прысвячаў свае творы знат­ным людзям. I я вырашыў пайсці па гэтым шляху i прысвяціць свае кнігі Вашай міласці... Неабходна, каб людзі бачылі, што навука i чытанне займаюць у Вашай дзейнасці не апошняе месца. Вядома, што простым людзям падабаецца займацца тым, што паважа­юць знатныя асобы i паны». У прадмове, прысвечанай Адаму Храптовічу, Б. пісаў, што быць апекуном вучоных i

пісьменнікаў — гэта вялікі гонар. Толькі дабрачынны, адукаваны чала­век, які любіць сваю Бацькаўшчыну, можа заслужыць такі гонар. У сваю чаргу пісьменнікі, мастакі, вучоныя, прысвячаючы мецэнатам свае творы, робяць ix імёны бессмяротнымі. Так, Храптовіча ён называў «высакародным рымлянінам», у доме якога звілі гняздо сяброўства i добразычлівасць, пачцівасць i шчоднасць побач з іншымі добрымі якасцямі».

Б. не толькі імкнуўся зрабіць чала­века лепшым, чым ён ёсць, але i лічыў яго найвялікшай каштоўнасцю. «Забіць чалавека, — пісаў ён, — або адняць у яго здароўе невялікі подзвіг. Гэта мо­жа зрабіць просты разбойнік або атрута з цыкуты. Вялікім можна было б назваць таго, хто вынайшаў спосаб вярнуць чалавеку жыццё».

 

Літ.: А н у ш к i н А. Лёс аднае кнігі // Полымя. 1969. №9; Порецкий Я., Пренская Ю. «Апофегматы» Беняша Будного // Неман. 1970. №11; Идеи гума­низма в общественнополитической и фи­лософской мысли Белоруссии (дооктябрь­ский период). Мн., 1977. С. 36—51; Пад о к ш ы н С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн.,1990; Л у ж н ы й Р. Древнепольская традиция в литературе русского Просвещения // XVIII век. Сб. 10. Русская литература XVIII в. и ее международные связи. Л., 1975; (Sajkowski A. Od Sierotki do Rybenki: W t kregu radziwilowskiego mecenatu. Poznan, 1965. С.А.Падокшын.