КАМЕНСКІ Адам

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 475 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАМЕНСКІ Адам

(КаменскіДлужык, ДлужыкКаменскі; 7—27.1.1667)

 

Пісьменнік мемуарыст 17 ст. Паходзіў з заходніх зямель Беларусі. Аўтар унікальнага па змесце «Дыярыуша», апублікаванага ў 1874 А.Марыянскім па копіі, зробленай у Гембіцах (Польшча) у прыватнай бібліятэцы ксяндза П.Кушынскага нейкім шляхціцам Панінскім. Мяркуючы па мове твора, К. выйшаў з асяроддзя спаланізаванай заходнебеларускай шляхты. Тэкст «Дыярыуша» выяўляе ў ім добра адукаванага чалавека, здольнага апавядальніка з вострай 1 тонкай назіральнасцю, рамантычнай узнёслесцю i адначасова з цвярозым, гаспадарскім поглядам на жыццё. Як відаць з мемуараў, у час рускапольскай вайны 1654—67 у канцы 1657 К. трапіў у рускі палон. 3пад Шклова Магілёўскага ваяв, ён адпраўлены пад канвоем у Якуцк, адтуль у Запаляр'е i Прымор'е. Быў там зборшчыкам ясака (падатку) сярод мясцовага насельніцтва. 3 павагай ставіўся да тамашніх народаў, асабліва да прыангарскіх тунгусаў.

«Дыярыуш» — самы ранні з усіх вядомых пісьмовых помнікаў пра Сібір (калі не лічыць, відаць, ужо страчанага апісання гэтага рэгіёна, зробленага ў 1655 навагрудскім езуітам Кавячынскім). К. пачаў сваё вымушанае падарожжа па сібірскіх землях на 17 гадоў раней, чым перакладчык рускага пасольства ў Кітаі Н.Спефарый. «Дыя­рыуш» адрозніваецца ад апісання Спафарыя не толькі ў геаграфічным i этнаграфічным плане, але i болыпай вобразнасцю, глыбінёй асэнсавання рэчаіснасці, што надае яму характер мастацкага твора. «Дыярыуш» з поўным правам можна назваць энцыклапедыяй ведаў пра Сібір 17 ст. Аўтара цікавіла ўсё: адлегласць паміж населенымі пун­ктам!, навакольная фауна i флора, заняткі мясцовага насельніцтва, яго по­бит i звычаі, эканамічны стан, размяшчэнне гарадоў i мястэчак, здабыча солі i яе кошт, багацці рэк i лясоў. Побач з апісаннем побыту сібірскіх аба­рыгенаў твор змяшчае i цікавыя звесткі пра лад жыцця рускіх пасяленцаў Заходняй i Усходняй Сібіры, цікавыя характарыстыкі многіх сібірскіх гарадоў i апорных абарончых пунктаў, так званых астрогаў. Усё гэта робіць «Дыярыуш» каштоўным помнікам мемуарнай літаратуры 2й паловы 17 ст., у якім упершыню пытанні геаграфіі i этнаграфіі Сібіры сталі предметам мастацкаге апевядення.

 

Літ.: Коршунаў А.Ф. «Дыярыуш» Адама Каменскага Длужыка // Беларуская літаратура i літаратуразнаўства. Мн., 1974. Вып. 2.